Дака
Да́ка (бенг.: ঢাকা) — сталіца і найбуйнейшы горад Бангладэш. Размешчаны ў дэльце Ганга, на левым беразе Бурыганга. Дака была сталіцай Бенгаліі ў 1608—1717 гадах, сталіца Бангладэш з 1971 года. Насельніцтва горада — 11 872 119 жыхароў (2011) [1].
Горад
| ||||||||||||||||||||||
Заснаваны ў VII стагоддзі. Назва горада паходзіць па адной версіі, ад імя індуісцкай багіні ўрадлівасці Дургі, па іншай, ад назвы трапічнага дрэва, якое дае каштоўную смалу.
Дака размешчана на беразе ракі Бурхі-Ганга, каля зліцця рэк Падмы і Мегхны. З'яўляецца рачным портам у дэльце Ганга і Брахмапутры, а таксама цэнтрам воднага турызму.
Гісторыя
правіцьУзнікненне паселішча на тэрыторыі, якую цяпер займае Дака, адносіцца да VII стагоддзя. Тэрыторыя горада знаходзілася пад уладай будыйскага царства Камарупа і імперыі Пала, перш чым перайшла пад кантроль індуісцкай дынастыі Сена ў IX стагоддзі[2]. Назва горада, магчыма, з'явілася ў выніку заснавання храма багіні Дхакешвары царом Балал Сенай у XII стагоддзі[3]. Дака і яе наваколлі ў гэты перыяд вызначаліся як Бенгала. Сам горад складаўся з некалькіх рынкаў, такіх як кірмаш Лакшмі, кірмаш Шанкхары, Кумартулі і інш. Пасля дынастыі Сена ў Дацы паслядоўна кіравалі цюркскія і пуштунскія губернатары Дэлійскага султаната, перш чым яна ўвайшла ў Імперыю Вялікіх Маголаў у 1608 годзе[4]. Развіццё паселішча, у тым ліку за кошт павелічэння жыллёвага будаўніцтва, прывяло да значнага росту насельніцтва, у выніку чаго горад быў абвешчаны сталіцай (раджмахал) Бенгаліі ў перыяд кіравання Вялікіх Маголаў у 1608 годзе[5][6]. Магольскі субадар Іслам-хан быў першым кіраўніком горада[7]. Хан даў імя гораду «Джахангір Нагар» (জাহাঙ্গীর নগর;Горад Джахангіра) у гонар імператара Вялікіх Маголаў Джахангіра, аднак гэта імя было прыбрана з назвы неўзабаве пасля смерці Джахангіра. Асноўнае павелічэнне горада мела месца падчас кіравання Шайста-хана[6][8]. Горад меў плошчу 19 на 13 кіламетраў (12 на 8 міль), з насельніцтвам каля аднаго мільёна чалавек[9].
Брытанская Ост-Індская кампанія ў 1765 годзе атрымала права збіраць падаткі (права дзівані), а ў 1793 годзе ўзяла на сябе кіраванне горадам, калі бенгальскія навабы былі вымушаны адмовіцца ад сваёй улады над Бенгаліяй, Біхарам і Арысай. Такім чынам, горад перайшоў пад поўны брытанскі кантроль. Насельніцтва горада рэзка скарацілася ў гэты перыяд[10], у той час як размешчаная побач Калькута развівалася. Неўзабаве Дака таксама стала развівацца. Сучасная сістэма водазабеспячэння была ўведзена ў эксплуатацыю ў 1874 годзе, а электразабеспячэнне з'явілася ў 1878 годзе[11][12]. Побач з горадам з'явіўся кантонмент Дака, які служыў ваеннай базай для брытанскіх і бенгальскіх салдатаў[13].
У 1905 годзе ў выніку няўдалага першага падзелу Бенгаліі Дака была абвешчана сталіцай зноў створанай дзяржавы Усходняя Бенгалія, але ўжо ў 1911 годзе Бенгалія зноў аб'ядналася[6]. У 1947 годзе пасля падзелу Брытанскай Індыі Дкка стала сталіцай Усходняга Пакістана. Пасля гэтага паміж абшчынамі горада сталі адбывацца сутыкненні. Большая частка індускага насельніцтва горада адправілася ў Індыю, у той час як у Даку прыехала мноства мусульман. У горадзе, які з'яўляўся цэнтрам рэгіянальнай палітыкі пачасціліся забастоўкі і акты гвалту[6]. Прызнанне урду адзінай афіцыйнай мовай Пакістана прывяло да маштабных акцый пратэсту. У выніку прыгнечання дэманстрацыі ў падтрымку бенгальскай мовы паліцыяй было застрэлена некалькі студэнтаў[14]. На працягу 1950-х і 1960-х гадоў, Дака заставалася цэнтрам палітычнай дзейнасці, узмацняліся патрабаванні аўтаноміі для бенгальскага насельніцтва[15].
У 1970 годзе разбуральны цыклон Бхола паразіў большую частку рэгіёна, у выніку чаго загінулі каля паўмільёна чалавек[16]. Больш паловы горада было затоплена[17]. З-за недастатковых высілкаў улад, накіраваных на праўхіленне наступстваў цыклона, а таксама праз этнічную дыскрымінацыю грамадская незадаволенасць стала ўзрастаць. 7 сакавіка 1971 года бенгладэшскі палітык Муджыбур Рахман арганізаваў нацыяналістычны мітынг на іпадроме Рамна[6][14]. У выніку 26 сакавіка была абвешчана незалежнасць Бангладэш[14]. У адказ на гэта пакістанская армія пачала ваенную аперацыю па ўсталяванні кантролю над Усходнім Пакістанам, у выніку чаго было забіта мноства мірных бангладэшцаў[18]. У канфлікт умяшалася Індыя і 16 снежня ў выніку пасля яе перамогі ў вайне Бангладэш здабыў незалежнасць[19]. У Дацы, якая стала сталіцай краіны, пачаўся значны рост насельніцтва, туды пераязджалі шматлікія рабочыя з сельскай мясцовасці[20]. Рост гандлю і прамысловасці, а таксама насельніцтва горада стварыла дадатковыя праблемы для інфраструктуры і сферы паслуг[21]. За пашырэннем межаў горада рушыў услед будаўнічы бум.
Клімат
правіцьДака з'яўляецца горадам з гарачым, душным і вільготным трапічным кліматам. Па класіфікацыі Дака мае трапічны вільготны і сухі клімат. Праз горад праходзяць мусоны. Сярэднгегадавая тэмпература 28 °С і вагаецца ад 20 °C у студзені і да 32 °C у маі[22]. Амаль 80 % сярэднегадовай колькасці ападкаў ад 1854 мм выпадаюць у перыяд з мая па верасень[22]. Павелічэнне забруджвання паветра і вады, якія вынікаюць з аўтамабільных коркаў і прамысловых выкідаў - гэта сур'ёзная праблема, якае ўплывае на грамадскае здароўе і якасць жыцця ў горадзе[23]. Водныя аб'екты і балоты вакол Дакі могуць быць знішчаны, паколькі на іх месцы будуюць шматпавярховыя дамы і іншыя аб'екты нерухомасці. Звязаная з забруджваннем навакольнага асяроддзя, эрозія натуральных месцаў рассялення пагражае знішчыць большую частку рэгіянальнай біяфаўны[23].
- Сярэднегадовая тэмпература — +26 °C
- Сярэднегадовая хуткасць ветра — 6 м/с
Клімат Дакі | |||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Паказчык | Сту | Лют | Сак | Кра | Май | Чэр | Ліп | Жні | Вер | Кас | Ліс | Сне | Год |
Абсалютны максімум, °C | 29 | 33 | 38 | 38 | 38 | 39 | 37 | 37 | 35 | 34 | 32 | 30 | 39 |
Сярэдні максімум, °C | 24 | 26 | 30 | 31 | 31 | 31 | 30 | 31 | 30 | 30 | 28 | 25 | 29 |
Сярэдняя тэмпература, °C | 19 | 22 | 26 | 28 | 28 | 28 | 28 | 29 | 28 | 27 | 24 | 20 | 26 |
Сярэдні мінімум, °C | 14 | 17 | 22 | 25 | 26 | 27 | 27 | 27 | 26 | 25 | 20 | 16 | 22 |
Абсалютны мінімум, °C | 9 | 9 | 14 | 18 | 21 | 22 | 24 | 23 | 21 | 18 | 12 | 10 | 9 |
Норма ападкаў, мм | 0 | 20 | 50 | 110 | 260 | 350 | 390 | 310 | 250 | 160 | 30 | 0 | 1 970 |
Крыніца: Weatherbase |
Насельніцтва
правіцьНасельніцтва горада ў яго адміністрацыйных межах складае каля 7 млн чалавек, насельніцтва разрослай агламерацыі — каля 12,8 млн чалавек (на 2008 год). Штогадовы рост насельніцтва — каля 4,2 % (адзін з самых высокіх паказчыкаў сярод гарадоў Азіі), тлумачыцца велізарным прытокам мігрантаў з сельскіх раёнаў краіны. Паводле даных часопіса Far Eastern Economic Review, да 2025 годзе насельніцтва горада можа дасягнуць 25 млн чалавек.
Узровень пісьменнасці насельніцтва — 68,3 %. Каля 90 % вызнаюць іслам, другі па распаўсюджанасці — індуізм (9 %). 1 % прыпадае на хрысціян і будыстаў, доля якіх прыкладна роўная. Абсалютная большасць насельніцтва гаворыць на бенгальскай мове, з прычыны мігрантаў з усіх канцоў Бангладэш, бенгальская мова тут з вялікімі рэгіянальнымі варыяцыямі, уключаючы сіялхецкі і чытагонгскі дыялекты. У сферы бізнесу распаўсюджана англійская мова, маецца досыць вялікая дыяспара, якая размаўляе на урду (па афіцыйных дадзеных каля 40 тыс. чалавек, насамрэч, хутчэй за ўсё больш).
Эканоміка
правіцьУ горадзе размешчана большая частка прамысловасці краіны, прадстаўленая вытворчасцю джутавага валакна, баваўнянай, металаапрацоўчай, харчовы і іншымі галінамі. Маецца вытворчасць мусліну. Рэгіён, у якім размешчана Дака, спецыялізуецца на гадоўлі джуту і рысу.
Па даных на 2009 год ВУП Дакі склаў 85 млрд долараў ЗША, штогадовы рост ВУП складае 6,2 %. Сярэдні прыбытак на душу насельніцтва складае 1350 долараў у год. Тым не менш, каля 34 % гаспадарак пражываюць за мяжой беднаты, значная частка выжывае на 5 долараў на дзень. Узровень беспрацоўя застаецца высокім — каля 19 %.
Транспарт
правіцьВажнай часткай грамадскага транспарта Дакі з'яўляюцца веларыкшы і матарыкшы, штодня на працу выходзіць каля 400 тыс. рыкшаў. Тым не менш, толькі каля 85 тыс. рыкшаў маюць ліцэнзію на гэты від дзейнасці. Веларыкшы забаронены ў многіх частках горада, бо служаць прычынай моцных дарожных затораў. Аўтобусны парк абслугоўваецца дзяржаўнай кампаніяй Bangladesh Road Transport Corporation (BRTC), а таксама прыватнымі аператарамі.
Дака — важны транспартны вузел, які злучае многія часткі краіны і суседнія рэгіёны Індыі. Порт Дакі — адзін з найбуйнейшых рачных портаў у свеце, злучае горад з унутранымі абласцямі краіны ўздоўж ракі Бурыганга і іншых рукавоў дэльты Ганга.
Аэрапорт Дакі (Shahjalal International Airport) — самы буйны і самы загружаны ў краіне, размешчаны ў 15 км ад цэнтра горада. На гэты аэрапорт прыпадае да 52 % усіх міжнародных і ўнутраных рэйсаў Бангладэш.
Адукацыя
правіцьУ Дацы размешчана 52 універсітэта, найстарэйшы з іх — Dhaka College, які таксама з'яўляецца адной з найстарэйшых навучальных устаноў Брытанскай Індыі, быў заснаваны ў 1840 годзе. Тут размешчаны найбуйнейшы ўніверсітэт Бангладэш — Універсітэт Дакі, дзе навучаюцца больш 30 тыс. студэнтаў. Іншыя важныя выбітныя навучальныя ўстановы Дакі ўключаюць: Jahangirnagar University, Bangladesh University of Engineering and Technology (BUET), The Dhaka Medical College, Sir Salimullah Medical College і інш.
Медыя
правіцьУ Дацы выдаюцца найбуйнейшыя і найстарэйшыя газеты краіны, сярод іх: Daily Ittefaq, Daily Azad, Manabzamin, Daily Janakantha, Daily Prothom Alo, Amar Deshі інш. Асноўныя англамоўныя газеты ўключаюць The Daily Star, The Independent, New Age і The Financial Express.
У Дацы размешчана штаб-кватэра бангладэшскага дзяржаўнага тэлебачання BTV. Прыватныя каналы, якія базуюцца ў горадзе, ўключаюць Bangla Vision, RTV, ATN Bangla, Channel I, NTV, Ekushey Television, Banglavision. Дзяржаўная радыёстанцыя Bangladesh Betar і такія прыватныя радыёстанцыі як Radio Foorti, Radio Today, Radio Amar і іншыя таксама маюць свае штаб-кватэры ў Дацы.
Спорт
правіцьКрыкет і футбол — самыя папулярныя віды спорту [24] . У моладзевых камандах гуляюць выхаванцы школ, каледжаў і прыватныя асобы. Mohammedan Sporting Club і Abahani Krira Chakra з'яўляюцца двума з самых вядомых футбольных каманд, якія падтрымліваюць жорсткую канкурэнтную барацьбу [25].
Дака праводзіла першы афіцыйны турнір па крыкеце, падчас якога Пакістан ў 1954 годзе гуляў супраць Індыі [26]. Нацыянальны стадыён Bangabandhu National Stadium раней быў галоўным стадыёнам Індыі для ўнутраных і міжнародных спаборніцтваў па крыкеце, але цяпер на ім праводзяцца выключна футбольныя матчы [27] . У 2011 ў Індыі, Шры—Ланцы і Бангладэш быў праведзены X Чэмпіянат свету па крыкеце (14 краін-удзельніц, золата дасталася камандзе Індыі), шэсць матчаў якога было згуляна ў Дацы і два — у Чытагонгу (другім па велічыні (4 мільёны жыхароў) горадзе Бангладэш) [28]. У Дацы знаходзіцца бангладэшскі Спартыўны савет, які адказвае за садзейнічанне ў правядзенні спартыўных мерапрыемстваў па ўсёй краіне. Дака таксама мае стадыёны, якія ў асноўным выкарыстоўваецца для ўнутраных спаборніцтваў — такія, як Sher — e — Bangla Mirpur Stadium (у Mirpur) і Dhanmondi Cricket Stadium а таксама Outer Stadium Ground [29] . Універсітэт Дакі праводзіць мноства турніраў паміж ВНУ горада [30].
Славутасці
правіць- Байтул Мукарам
- Мячэць Бінат Бібі
- Армянская Васкрасенская царква
- У горадзе размешчаны Нацыянальны музей Бангладэш, у якім знаходзіцца калекцыя прадметаў мастацтва і археалогіі.
Гарады-пабрацімы
правіцьКрыніцы
правіць- ↑ http://203.112.218.66/WebTestApplication/userfiles/Image/BBS/Socio_Economic.pdf Архівавана 5 кастрычніка 2015.
- ↑ Hasna Jasimuddin Moudud (2001). South Asia: Eastern Himalayan Culture, Ecology and People. Dhaka: Academic Press and Publishers. ISBN 9840801651.
- ↑ Nagendra K. Singh (2003). Encyclopaedia of Bangladesh (Hardcover). Anmol Publications Pvt Ltd. p. 19. ISBN 8126113901.
- ↑ Taru Bahl & M.H. Syed (2003). Encyclopaedia of the Muslim World. Anmol Publications PVT. p. 55. ISBN 8126114193.
- ↑ Dhaka . Encyclopedia Britannica (2009). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 23 красавіка 2007.
- ↑ а б в г д Roy, Pinaki. Golden past of olden Dhaka . The Daily Star (28 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 21 сакавіка 2009.
- ↑ Francis Bradley Bradley-Birt (1906). The Romance of an Eastern Capital. Smith, Elder, & Co. p. 264.
- ↑ Chowdhury, A.M.. Dhaka . Banglapedia (23 красавіка 2007). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 23 красавіка 2007.
- ↑ M. Atiqullah and F. Karim Khan (1965). Growth of Dacca City: Population and Area (1608–1981). Social Science Research Project, University of Dacca Press. p. 6.
- ↑ M. Atiqullah and F. Karim Khan (1965). Growth of Dacca City: Population and Area (1608–1981). Social Science Research Project, University of Dacca Press. p. 7.
With the growth of Calcutta (founded by Job Charnock in 1690), the business centres started moving to Calcutta followed by flight of capital and labour force from Dacca. By 1800, Calcutta became a city of 500 thousands, (Ghosh, 1950 pp 53–54) and Dacca declined to 200 thousands, the population of 160 years before.
- ↑ H Furumai, F Kurisu & H Katayama (2008). Southeast Asian Water Environment 2: Selected Papers from the Second International Symposium on Southeast Asian Water Environment. IWA Publishing. p. 205. ISBN 1-84339-124-4.
- ↑ Mohammad Atiqullah & Fazle Karim Khan (1965). Growth of Dacca City: Population and Area, 1608–1981. University of Dacca. p. 10.
- ↑ Roy, Pinaki. Golden past of olden Dhaka . The Daily Star (28 ліпеня 2008). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 21 сакавіка 2009.
- ↑ а б в Richards, John (2002). "Calcutta and Dhaka: A tale of two cities". Inroads. Архівавана з арыгінала 27 лістапада 2010. Праверана 2006-09-27.
- ↑ The Feminist Review Collective (28 March 1991). Feminist Review (Issue 37). Routledge. p. 40. ISBN 0-415-06536-4.
- ↑ "Timeline: Major tropical cyclones". BBC News. 2008-05-05. Праверана 2009-03-17.
- ↑ Srivastava, H. N.; G. D. Gupta (2006). Management of natural disasters in developing countries. Centre for Science & Technology of the Non-Aligned and other Developing Countries. p. 14. ISBN 81-7035-425-0.
- ↑ Archer Blood. Transcript of Selective Genocide Telex (PDF). Department of State, United States. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2012. Праверана 27 лютага 2009.
- ↑ Sheren, Syeda Momtaz. War of Liberation, The(недаступная спасылка). Banglapedia: National Encyclopedia of Bangladesh. Архівавана з першакрыніцы 24 студзеня 2007. Праверана 21 сакавіка 2009.
- ↑ BANGLADESH: Jobless rural poor rush to the cities (PHP). Integrated Regional Information Networks: UN Office for the Coordination of Humanitarian Affairs. Архівавана з першакрыніцы 30 мая 2012. Праверана 21 сакавіка 2009.
- ↑ United Nations Human Settlements Program, United Nations Human Settlements Program (2007). Enhancing Urban Safety and Security: Global Report on Human Settlements 2007. Earthscan. p. 184. ISBN 1-84407-479-X.
- ↑ а б Weatherbase: Historical Weather for Dhaka, Bangladesh . weatherbase.com. Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 15 снежня 2008.
- ↑ а б Mondal, M. Abdul Latif (2006-09-27). "Our Cities: 15th Anniversary Special". The Daily Star. Праверана 2006-09-27.
- ↑ Robert MacHenry, рэд. (1993). "Bangladesh". The New Encyclopaedia Britannica. Encyclopaedia Britannica. p. 717. ISBN 0852295715.
- ↑ Al Musabbir Sadi. d70617040133.htm Tasty derby drawn . The Daily Star (17 чэрвеня 2007). Архівавана з першакрыніцы 25 жніўня 2011. Праверана 15 студзеня 2022.
- ↑ Cricinfo (2006-09-07). "Stadium". Праверана 2006-05-26.
- ↑ {{cite web | Author = Cricinfo | Date = 2006-09-07 | Url = http://content-usa.cricinfo.com/bangladesh/content/ground/56661.html | Title = First test | Accessdate = 2006-05-26 | Archiveurl = http://www.webcitation.org/61CZfWjGx | Archivedate = 2011-08-25 }}
- ↑ "India lands 2011 World Cup final". BBC News. 2006-07-08. Праверана 2006-07-09.
- ↑ {{cite web | Author = Cricinfo | Url = http://content-usa.cricinfo.com/bangladesh/content/town/56660.html | Title = Grounds — Bangladesh : Dhaka | Accessdate = 2008-03-13 | Archiveurl = http://www.webcitation.org/61CZgUElG | Archivedate = 2011-08-25 }}
- ↑ Muhammad Abdur Rahim (1981). The History of the University of Dacca. University of Dacca. p. 161.
Літаратура
правіць- Pryer, Jane (2003). Poverty and Vulnerability in Dhaka Slums: The Urban Livelihood Study. Ashgate Publishing. ISBN 0-7546-1864-1. OCLC 123337526 243482310 50334244 50939515.
- Rabbani, Golam (1997). Dhaka, from Mughal outpost to metropolis. University Press, Dhaka. ISBN 984-05-1374-5.
- Ahmed, Sharifuddin (1991). Dhaka: Past, Present and Future. The Asiatic Society, Dhaka. ISBN 984-512-335-0.
- Sarkar, Sir Jadunath (1948). History of Bengal (II). Dhaka.
- Taifoor, S.M (1956). Glimpses of Old Dacca. Dhaka.
- Karim, Abdul (1992). History of Bengal, Mughal Period (I). Rajshahi.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Дака
- Сталіцы свету — Дака Архівавана 12 жніўня 2009.