Муджыбур Рахман
Муджыбур Рахман, шэйх Муджыб (17 сакавіка 1920, Тунгіпура, Індыя — 15 жніўня 1975) — палітычны і дзяржаўны дзеяч Бангладэш.
Муджыбур Рахман | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
মুজিবুর রহমান | |||||||
![]() | |||||||
|
|||||||
Папярэднік | Пасада заснавана | ||||||
Пераемнік | Чаўдхуры Абу Саед | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Таджудзін Ахмед | ||||||
Пераемнік | Мансур Алі | ||||||
|
|||||||
Папярэднік | Мухамед Махамадула | ||||||
Пераемнік | Хундакар Муштак Ахмед | ||||||
Нараджэнне |
17 сакавіка 1920[1][2][…] |
||||||
Смерць |
15 жніўня 1975[2][3][…] (55 гадоў) |
||||||
Месца пахавання | |||||||
Бацька | Sheikh Lutfar Rahman[d] | ||||||
Маці | Саера Кхатун | ||||||
Жонка | Бегум Фазілатунеса[d] | ||||||
Дзеці | Шэйх Хасіна, Шэйх Камаль[d], Шэйх Русел[d], Sheikh Rehana[d] і Sheikh Jamal[d] | ||||||
Веравызнанне | Іслам суніцкага толку | ||||||
Партыя | Авамі Ліг | ||||||
Адукацыя | вышэйшая | ||||||
Аўтограф |
![]() |
||||||
Узнагароды | |||||||
![]() |
Біяграфія
правіцьСкончыў ісламскі каледж у Калькуце. У 1949 адзін з заснавальнікаў (з 1965 лідар) Народнай лігі (Авамі ліг, АЛ), якая стаяла за аўтаномію Усходняга Пакістана ў складзе адзінай пакістанскай дзяржавы. За сваю дзейнасць неаднаразова быў арыштаваны ваеннымі ўладамі Пакістана. Пасля перамогі ў 1970 АЛ на парламенцкіх выбарах у Пакістане і адмовы ваенных перадаць ёй уладу ініцыіраваў абвяшчэнне Усходняга Пакістана незалежнай Рэспублікай Бангладэш. 3 1972 прэм’ер-міністр, з 1975 прэзідэнт Народнай Рэспублікі Бангладэш. Ажыццяўляў палітыку шырокіх сацыяльных пераўтварэнняў, але не здолеў пераадолець цяжкі эканамічны крызіс, у якім апынулася краіна ў сярэдзіне 1970-х. Забіты ў выніку дзяржаўнага перавароту.
Зноскі
- ↑ Муджибур Рахман // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ а б Mujibur Rahman // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mujibur Rahman // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
Літаратура
правіць- Рахман // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Спасылкі
правіць- Анлайн музей М.Рахмана ў Дацы Архівавана 17 мая 2014.