Макота Сінкай
Макота Сінкай (яп.: 新海 誠; 9 лютага 1973, Коумі, Нагана, Японія) — японскі рэжысёр і аніматар. Сапраўднае імя — Макота Нііцу (яп.: 新津 誠). Фільм Сінкая «Тваё імя», які выйшаў у 2016 годзе, некаторы час быў самым касавым анімэ у свеце за усю гісторыю[3].
Макота Сінкай | |
---|---|
яп.: 新津 誠 яп.: 新海 誠 | |
Дата нараджэння | 9 лютага 1973[1][2] (51 год) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Жонка | Chieko Misaka[d] |
Дзеці | Chise Niitsu[d] |
Адукацыя | |
Месца працы | |
Прафесія | кінарэжысёр, мастак-мультыплікатар, сцэнарыст, аператар-пастаноўшчык, мантажор, ілюстратар, раманіст, пісьменнік, кінапрадзюсар |
Кірунак | мультфільм |
Узнагароды | |
IMDb | ID 1396121 |
shinkaiworks.com (яп.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Макота Сінкай вывучаў японскую літаратуру ва ўніверсітэце. Ён хацеў стварыць манга, анімэ і ранобэ, яшчэ вучачыся ў сярэдняй школе. Яго любімае анімэ — «Нябесны замак Лапута». Сінкая называлі «новым Міядзакі», хоць сам ён не згодны з такім параўнаннем, заяўляючы, што яго пераацэньваюць. Таксама ён сказаў, што хоча ствараць творы, якія маюць іншыя агульныя падыходы з аўдыторыяй, іншыя, чым у работ Хаяо Міядзакі.
У гонар рэжысёра быў названы астэроід[4].
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 9 лютага 1973 года ў прэфектуры Нагана. Пазней пераехаў для вучобы ў Токіа, дзе і застаўся працаваць у якасці супрацоўніка кампаніі Minori. За 5 гадоў працы там Сінкай праявіў сябе як вельмі рознабаковая асоба: удзельнічаў у стварэнні новых гульнявых відэазаставак, займаўся вёрсткай буклетаў-інструкцыі і падтрымкай сайта кампаніі. З 1997 года пачынае спрабаваць сябе ў якасці рэжысёра і сцэнарыста ва ўласных праектах. Ужо трэцяя яго праца «Яна і яе кот» (да гэтага былі «Абгароджаны свет», які Сінкай стварыў, вывучаючы 3D-графіку, і «Іншыя светы») становіцца настолькі паспяховай, што зацікаўлівае кампанію CoMix Wave Films, якая выпускае тыраж дыскаў з пяціхвілінным фільмам і буклетам каментароў. Твор заваёўвае некалькі прэстыжных узнагарод, сярод якіх галоўны прыз фестывалю 2000 Doga CG Animation.
У 2000 годзе Сінкай пачынае абдумваць новыя праекты, працягваючы працаваць у якасці графічнага дызайнера на фірме Falcom. У чэрвені 2000 года ў яго нараджаецца ідэя «Галасы далёкай зоркі». Праз некалькі месяцаў да таго часу ўжо паспяховы аніматар падпісвае кантракт з Mangazoo. Гэтая фірма дае Сінкаю грант «для ператварэння яго ідэі ў анімэ, якое можна было б прадаць». У маі наступнага года Сінкай кідае сваю працу і цалкам апускаецца ў стварэнне «Голасу…». У інтэрв’ю пасля ён заявіў, што на гэта сышло сем месяцаў «рэальнай працы». Наступны пасля «Голасу…» фільм Сінкая "За аблокамі"выйшаў у большасці кінатэатраў Японіі 20 лістапада 2004 года[5]. Гэтая праца атрымала мноства ўзнагарод і ухваленняў крытыкаў[6]. 3 сакавіка 2007 года адбылася прэм’ера другога поўнаметражнага фільма Сінкая — «Пяць сантыметраў у секунду»[7]. Ён быў складзены з трох звязаных паміж сабой гісторый: «Урывак аб квітнеючай сакуры», «Касманаўт» і «5 сантыметраў у секунду». Працягласць фільма склала 63 хвіліны[7].
Стужка «Пяць сантыметраў у секунду» стала самай паспяховай з усіх праектаў рэжысёра, атрымала некалькі прэстыжных узнагарод[8], уключаючы галоўны прыз італьянскага фестываля Future Film Festival[9].
Увесь 2008 год Сінкай правёў у Лондане, а ў 2009 прыступіў да працы над новым праектам, які атрымаў назву «Лаўцы забытых галасоў». У кінатэатрах Японіі фільм выйшаў 7 мая 2011 года[10].
У 2013 годзе выйшаў анімацыйны фільм, названы Kotonoha no Niwa, што прыкладна перакладаецца як «Сад слоў» ці «Сад з тысяч абрыўкаў слоў»[11]. Сам Сінкай казаў пра фільм, што гэтым разам ён упершыню стварае любоўную гісторыю ў японскім разуменні гэтага слова[11].
Поўнаметражнае анімэ «Тваё імя», знятае ў 2016 годзе, стала самай касавай анімацыйнай працай з Японіі[12], абагнаўшы па зборах «Панесеных прывідамі» Хаяо Міядзакі. Але пасля пракату ў Кітаі фільм Міядзакі зноў заняў першае месца[13]. Таму Сінкай прызнаў, што яму ёсць над чым працаваць[14].
19 ліпеня 2019 года ў Японіі адбылася прэм’ера поўнаметражнага анімэ «Дзіця надвор’я». За першыя тры дні пракату карціна зарабіла на 28,6 % больш, чым «Тваё імя» за такі ж перыяд часу[15]. Да намінацыі на «Оскар» Сінкай паставіўся скептычна, заявіўшы, што прэтэндаваць на прэмію павінна ўся здымачная група, а не ён адзін: «я ніколі не цікавіўся ўзнагародамі ў індустрыі кіно, мне яны заўсёды здаваліся чымсьці чужым, бо мая кар’ера пачыналася зусім у іншай сферы-раней я працаваў у гульнявой галіне. Цяпер нават у Японіі прысуджаюць свае прэміі, уручаюць прызы за дасягненні ў кінематографе. Мяне пытаюцца, хацеў бы я атрымаць адну з іх, а мне няма чаго адказаць. Бо я для сябе выразна разумею, што ўсе гэтыя ўзнагароды або намінацыя на „Оскар“ — гэта яшчэ не шчасце, а ўсяго толькі неабходная частка постпрадакшэна. Наўрад ці мяне зможа змяніць чарговая статуэтка на паліцы»[16].
У 2019 годзе ён сказаў, што плануе выпусціць наступную працу праз тры гады[17]. Анімэ «Судзумэ зачыняе дзверы» было анансавана 15 снежня 2021 года[18] і выйшла 11 лістапада 2022 года. На фестывалі AnimeJapan Сінкай сказаў, што фільм спалучае сучасную прыгодніцкі гісторыю, баявік і роўд-муві[19].
У 2023 годзе ўзнагароджаны прэміяй Агенцтва па справах культуры у галіне прыгожых мастацтваў[20].
Асаблівасці творчасці
правіцьАд іншых аніматараў Сінкая адрознівала ў першую чаргу яго імкненне браць большую частку працы над фільмам на сябе. Першыя праекты, у тым ліку «Голас далёкай зоркі» і «Яна і яе кот» практычна цалкам зробленыя на персанальным кампутары. З часам ён перастаў займацца вытворчасцю самастойна, размяркоўваючы абавязкі сярод каманды, сам адказваў толькі за сцэнар і раскадроўку[21].
Аўтарытэтамі і арыенцірамі ў творчасці сталі Хаяо Міядзакі, Мамору Асіі і Хідэакі Ана[22]. Любімы жанр — Навуковая фантастыка. Сярод сваіх персанажаў яму больш за ўсё падабаецца Юкары Юкіна з «Саду вытанчаных слоў»[23]. Візітнай карткай з’яўляюцца рамантыка і любоў на адлегласці[24].
У 2011 годзе ў Японіі адбыліся буйны землятрус і аварыя на АЭС Фукусіма-1, гэта моцна паўплывала на ўсіх. Няшчаснае каханне перастала здавацца японцам прыгажэй шчаслівага. Сінкай зразумеў, што хоча развіваць у сваіх фільмах больш пазітыўнае, жыццесцвярджальны кірунак[25].
Галоўныя героі яго твораў бываюць юнага ўзросту, таму што рэжысёр сам у гэты перыяд выпрабаваў галоўныя ў сваім жыцці сумневы і перажыванні. Пасля выхаду анімэ «Тваё імя» ён стаў задумвацца пра супрацьстаянне асабістага і грамадскага, таму што ў Японіі дамінуе пункт гледжання аб нізкай ролі аднаго чалавека ў сістэме. У рэальнасці, краіна адчувала сур’ёзныя праблемы з эканомікай і тайфунамі, у многіх людзей быў пануры і змрочны настрой, што адбілася на малюнку Токіа ў фільме «Дзіця надвор’я»[26]. Пандэмія COVID-19 прымусіла разважаць пра будучыню, дзе ад чалавецтва нічога не залежыць[27]. Рэжысёр быў напалоханы, рэдка выходзіў на вуліцу ў перыяд надзвычайнага становішча, апынуўся збіты з панталыку і адчуваў сябе кімсьці іншым, паколькі свет змяніўся занадта хутка. Гэта адбілася на вытворчасці фільма «Судзумэ зачыняе дзверы»[28]. Першапачатковы сцэнар уключаў двух дзяўчат, але прадзюсар пераканаў рэжысёра, што аўдыторыя хоча бачыць з дзяўчынай хлопчыка, як і раней. Тым не менш Сінкай, які стаміўся ад рамантыкі, ператварыў хлопца ў крэсла. Што тычыцца ЛГБТ, то галоўнае для рэжысёра — чалавечая гісторыя, а не гендар або секс. Судзумэ магла быць хлопчыкам або небінарнай персонай, і гэта б спрацавала, калі гаворка ідзе пра пераадоленне цяжкасцяў[29]. На думку Сінкая, прычына заключаецца ў яго выхаванні: ён вырас у сельскай мясцовасці, акружанай гарамі, якія здаваліся яму сцяной. Такім чынам, заўсёды прысутнічаў вобраз «па той бок». Гэта была туга або абажанне. Магчыма, такая дыхатамія адбілася ў «Судзумэ» і «Тваім імі»[30]. У пачатку 2020-х гадоў Японія знаходзілася ў заняпадзе, па ўсёй краіне налічвалася шмат непрыдатных для жыцця месцаў, што было выклікана стыхійнымі бедствамі і скарачэннем насельніцтва: тысячы дамоў і нават цэлыя вёскі і прыгарады прыйшлі ў запусценне. Анімацыйны фільм з’яўляецца эмацыйнай рэакцыяй на тое, што адбываецца[31].
Стваральнік франшызы Gundam Есіюкі Таміна сказаў, што працам Сінкая не хапае адкрытых сцэн. Хлопец і дзяўчына заўсёды працягваюць адзін аднаму рукі, але гэтым усё і абмяжоўваецца. Адносіны паказаны без фізічнай блізкасці: «І ўсё ж рука хлопчыка ніколі не дакранаецца да пахвіны дзяўчынкі. Чаму яны ніколі не заходзяць далей?». Такое анімэ выглядае як інтраспектыўны раман[32]. Мамору Асіі ў інтэрв’ю 2021 года сказаў, што Сінкай стварае фільмы без фундаментальнай матывацыі, дзе няма галоўнай тэмы[33]. З іншага боку, ён выпусціў камерцыйнае анімэ, ясна ўяўляў, чым хоча займацца, і нават прыдумаў сваю методыку[34]. Датычна самапаўтораў у яго працах папулярныя тэорыі, згодна з якімі гэта часткі аднго сусвету, «Сінкайверса»[35].
Працы
правіць- «Агароджаны свет» (Kakomareta Sekai) — 1998 (кароткаметражны фільм, 1.5 хв.)
- «Іншыя светы» (Tooi Sekai) — 1999 (кароткаметражны фільм, 2 хв.)
- «Яна і яе кот» (Kanojo to Kanojo no Neko) — 1999 (кароткаметражны фільм, 5 хв.)
- «Голас далёкай зоркі» (Hoshi no Koe) — 2002 (кароткаметражны фільм, 25 хв.)
- «Усмешка» (Egao) — 2003 (кароткаметражны фільм, 2 хв.)
- «За аблокамі» (Kumo no Mukou, Yakusoku no Basho) — 2004 (паўнаметражны фільм)
- «Пяць сантыметраў у секунду» (Byousoku 5 Senchimetoru) — 2007 (паўнаметражны фільм)
- «Каціная сходка» (Neko no Shuukai) — 2007 (кароткаметражны фільм, 1 хв.)
- «Лаўцы забытых галасоў» (Hoshi o Ou Kodomo) — 2011 (поўнаметражны фільм)
- «Нечы пільны позірк» (Daraka no Manazashi) — 2013 (кароткаметражны фільм, 6 хв.)
- «Сад прыгожых слоў» (Kotonoha no Niwa) — 2013 (паўнаметражны фільм)
- «Перадарожжа» (Kurosu Rodo) — 2014 (кароткаметражны фільм, 2 хв.)
- «Тваё імя» (Kimino Na Na wa) — 2016 (поўнаметражны фільм)
- «Дзіця надвор’я» (Tenki no Ko) — 2019 (паўнаметражны фільм)
- «Судзумэ зачыняе дзверы» (Suzume no Tojimari) — 2022 (поўнаметражны фільм) [18]
Зноскі
- ↑ 新海誠 // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Makoto Shinkai // BD Gest' Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Your Name beats Spirited Away to become highest-grossing anime ever . Архівавана з першакрыніцы 10 снежня 2017. Праверана 19 верасня 2019.
- ↑ 55222 Makotoshinkai . Архівавана з першакрыніцы 12 красавіка 2018.
- ↑ The Place Promised in Our Early Days (movie) . Архівавана з першакрыніцы 29 лістапада 2012.
- ↑ 2004 Mainichi Film Awards . Архівавана з першакрыніцы 18 верасня 2021.
- ↑ а б 5 Centimeters Per Second (movie) . Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2011.
- ↑ 5 Centimeters Wins at Asia-Pacific Screen Awards . ANN. Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2012.
- ↑ 5cm per Second Wins at Italy's Future Film Festival . ANN. Архівавана з першакрыніцы 7 красавіка 2009.
- ↑ Children Who Chase Lost Voices (movie) . ANN. Архівавана з першакрыніцы 25 мая 2012.
- ↑ а б Автор «Далёкой звезды» работает над новым аниме-фильмом . ANN. Архівавана з першакрыніцы 31 снежня 2012.
- ↑ кассовые сборы . Архівавана з першакрыніцы 8 снежня 2016.
- ↑ Spirited Away (2018 Re-release) . Архівавана з першакрыніцы 1 чэрвеня 2019.
- ↑ «Облака — это что-то невероятное»: блиц-интервью с Макото Синкаем . Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2019.
- ↑ "Shinkai's Weathering With You Film Earns 1.64 Billion Yen in 1st 3 Days".
- ↑ Номинант на «Оскар» Макото Синкай: Вряд ли меня сможет изменить статуэтка на полке . Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2019.
- ↑ Макото Синкай: я хочу выпускать по фильму раз в три года . Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2019.
- ↑ а б Crunchyroll — Makoto Shinkai Unlocks the Details on Newest Anime Film 'Suzume no Tojimari' Set for Fall 2022 Premiere
- ↑ Makoto Shinkai Comments On His Newest Film at AnimeJapan . Архівавана з першакрыніцы 31 сакавіка 2022.
- ↑ Makoto Shinkai Receives Minister of Education, Culture, Sports, Science and Technology Award for Fine Arts
- ↑ Создатель аниме «Твоё имя» Макото Синкай: «В судьбу я не верю». Мини-интервью с культовым режиссёром . Архівавана з першакрыніцы 6 лістапада 2019.
- ↑ «Удивительная вещь»: Макото Синкай о выдвижении на «Оскар» . Архівавана з першакрыніцы 21 красавіка 2022.
- ↑ Макото Синкай рассказал нам, как снимает фильмы . Архівавана з першакрыніцы 5 лістапада 2019.
- ↑ Аниме персона: Макото Синкай > Последний романтик(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 лістапада 2007.
- ↑ «В „Дитя погоды“ и „Джокере“ есть схожий мотив»: интервью с Макото Синкаем . Архівавана з першакрыніцы 4 лістапада 2019.
- ↑ «Из-за соцсетей мы стали больше узнавать о проблемах». Режиссер аниме Макото Синкай — об отражении экономических неурядиц в искусстве, влиянии Сэлинджера на японскую молодежь и отторжении от видеоигр . Архівавана з першакрыніцы 2 лістапада 2019.
- ↑ 新海誠に聞く『鬼滅の刃』の偉業。コロナ禍での映画制作「次回作は終末後の物語」 . Архівавана з першакрыніцы 24 снежня 2020.
- ↑ 2020年、2021年 . Архівавана з першакрыніцы 3 студзеня 2021.
- ↑ Director Makoto Shinkai On The Anime Artistry Of Suzume — Exclusive Interview
- ↑ The Towering Fear: Makoto Shinkai on Suzume
- ↑ Makoto Shinkai on How Anime Blockbuster ‘Suzume’ Reflects the Current State of Japan: «The Most Honest Expression I Could Put on Screen»
- ↑ Gundam Creator Yoshiyuki Tomino Criticizes Makoto Shinkai Works For Lack of Sexual Intimacy . Архівавана з першакрыніцы 1 лістапада 2019.
- ↑ Mamoru Oshii: «Hideaki Anno is More of a Producer Than a Director These Days» . Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021.
- ↑ 映画祭の役割は賞だけじゃない。押井守監督がほぼノンストップで語るアニメ文化の継承と業界の問題点
- ↑ «Судзумэ, закрывающая двери»: всё, за что мы любим и ненавидим Макото Синкая
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Макота Сінкай
- Макото Синкай о Хидэо Кодзиме, Грете Тунберг и российских аниматорах. Эксклюзивное интервью с Anews
- Manry G.. Interview: Makoto Shinkai (англ.). Anime News Network (16 жніўня 2011). Архівавана з першакрыніцы 17 лютага 2015. Праверана 6 верасня 2011.