Anime News Network (англ. «Сетка навін анімэ», скарочана ANN) — англамоўны вэб-сайт, прысвечаны анімэ-індустрыі. На ім публікуюцца навіны анімэ, мангі, папулярнай японскай музыкі і нататкі, звязаныя з культурай отаку ў Паўночнай Амерыцы і Японіі, а таксама — зрэдку — у астатніх частках свету[4]. На сайце размяшчаюцца аглядныя артыкулы, дзейнічае вэб-форум і энцыклапедыя, якая змяшчае вялікую колькасць інфармацыі пра анімэ і мангу ад японскіх і англійскіх вытворцаў, пра незразумелыя тэрміны, саўндтрэкі, даступныя кароткія апісанні сюжэту і карыстальніцкі рэйтынг[5].

Anime News Network
URL [http://http://www.animenewsnetwork.com/]
Камерцыйны Так
Тып сайта навінавы сайт, база дадзеных
Рэгістрацыя Свабодная
Уладальнік Крыстафэр МакДональд (галоўны рэдактар)
Аўтар Мноства аўтараў[1][2]
Пачатак працы 1998
Бягучы статус Працуе
Рэйтынг Alexa 7 205[3]
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Гісторыя правіць

Сайт был заснаваны Джасцінам Сэвакісам (англ. Justin Sevakis) у ліпені 1998 года. У маі 2000 г. да каманды далучыўся цяперашні галоўны рэдактар Крыстафер МакДональд (англ. Christopher Macdonald), які замяніў мінулага рэдактара Айзэка Аляксандэра (англ. Isaac Alexander). 7 верасня 2004 года амерыканскі тэлеканал Sci Fi Channel назваў Anime News Network сайтам тыдня. Па стане на люты 2008 года ANN займае другі радок у рэйтынгу 25 лепшых сайтаў па версіі Active Anime. Акрамя таго, сайт удзельнічае ў выданні часопіса Protoculture Addicts[6].

Зноскі

  1. Кто управляет ANN? (англ.). FAQ. Anime News Network. Праверана 19.08.2008.
  2. Staff List. Anime News Network (15 сакавіка 2007). Праверана 19.08.2008.
  3. Alexa Internet — 1996. Праверана 28 лістапада 2017.
  4. Што такое ANN? (англ.). FAQ. Anime News Network. Праверана 19.08.2008.
  5. Dellamonica, A.M.. Сайт тыдня — Anime News Network (англ.)(недаступная спасылка). Sci Fi Weekly. SciFi.com (7 сентября 2004 года). Архівавана з першакрыніцы 26 лютага 2009. Праверана 19.08.2008.
  6. Protoculture Addicts (18 сентября 2004 года). Anime News Network and Protoculture Addicts Join Forces. Прэс-рэліз. Праверана 2008-01-22.

Спасылкі правіць