Нябесны замак Лапута
«Нябе́сны за́мак Лапу́та» (яп.: 天空の城ラピュタ Тэнку: но сіро Рапюта) — японскі анімацыйны прыгодніцкі фэнтэзі-фільм 1986 года рэжысёра Хаяо Міядзакі. Прадзюсарам фільма выступіў Іса Такахата, анімацыяй замайлася студыя «Гіблі », а дыстрыбуцыяй — кампанія «Toei ». У арыгінальнай японскай версіі ў агучцы прынялі ўдзел Маюмі Танака, Кэйко Ёкодзава , Катоэ Хацуі і Міноры Тэрада .
Нябесны замак Лапута | |
---|---|
яп.: 天空の城ラピュタ[1][2][…] | |
Жанр | фэнтэзійны фільм[7], romance anime and manga[d], фэнтэзійная анімэ ці манга[d], прыгодніцкае анімэ ці манга[d], прыгодніцкі фільм[8][7], дзіцячы фільм[d], mecha[d][9], гісторыя сталення[d][10], action anime[d][9], adventure anime[d][9], fantasy anime[d][9], science fiction anime[d][9] і антываенны фільм[d][11] |
Рэжысёр | |
Прадзюсар | |
Сцэнарыст | |
Кампазітар | |
Кінакампанія | Studio Ghibli[d] |
Працягласць | 124 хв. |
Бюджэт | 3 000 000 $ |
Зборы | 16 065 703 $ і 523 664 $[15] |
Краіна | |
Мова | японская мова |
Год | 2 жніўня 1986[3], 26 чэрвеня 1987[4], 14 ліпеня 1989[5], 19 ліпеня 1991[4], 13 снежня 1991[4], 4 красавіка 1992[3], 1 мая 1992[4], 2 лістапада 1992[4], 30 красавіка 2004[5] і 8 чэрвеня 2006[6] |
IMDb | ID 0092067 |
Афіцыйны сайт (яп.) | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Падзеі фільма разгортваюцца ў альтэрнатыўнай рэальнасці, якая адпавядае пачатку XX стагоддзя. У руках дзяўчынкі Сіты апынаецца Лятучы камень, за якім палююць паветраныя піраты, войска і ўрадавыя агенты. Спрабуючы ўцячы ад пераследнікаў, Сіта сустракае хлопчыка Пазу, свайго аднагодку, які працуе ў шахцёрскім пасёлку. Разам дзеці высвятляюць, што Камень уяўляе вялізную каштоўнасць, бо здольны паказаць шлях да легендарнага лятучага вострава — Лапуты.
«Нябесны замак Лапута» — першы анімацыйны фільм студыі «Гіблі »[16]. Новаўтвораная студыя ставіла сваёй задачай стварэнне арыгінальных поўнаметражных фільмаў без страты якасці. У творчую каманду студыі ўвайшлі многія даўнія паплечнікі Міядзакі, якія пазней працягвалі супрацоўнічаць са студыяй на працягу наступных трох дзесяцігоддзяў. Ідэю Лапуты Міядзакі запазычыў з кнігі Джонатана Свіфта «Падарожжы Гулівера», дзе фігуруе аднайменны лятучы востраў[17], аднак увесь астатні сюжэт цалкам арыгінальны. Сярод крыніц натхнення для фільма заўважнае месца займалі паездкі Міядзакі ў Уэльс, дзе ён назіраў за наступствамі забастоўкі шахцёраў. Уражанні ад гэтых паездак выразіліся ў вобразе шахцёрскага пасёлка, дзе жыве хлопчык Пазу. Вобраз вострава Лапуты ў стужцы выкарыстоўваецца для даследавання адносін між чалавецтвам, прыродай і тэхналогіямі, а сама стужка сярод іншага ўяўляе сабой адлюстраванне экалагічнай філасофіі Міядзакі. Юныя героі карціны прадстаўляюць унікальны пункт гледжання на апавяданне, што з’яўляецца следствам жадання Міядзакі адлюстраваць «праўдзівасць і дабрыню дзяцей у сваіх працах»[18][19]. Многія аспекты рэтрафутурыстычнага стылю фільма — у прыватнасці, лятальныя апараты, — навеяны ідэямі XIX стагоддзя, што прынесла фільму вядомасць у сучасным жанры стымпанка.
Фільм выйшаў у японскіх кінатэатрах 2 жніўня 1986 года. Яго касавыя зборы апынуліся ніжэй за чаканыя, аднак пазней ён дасягнуў камерцыйнага поспеху дзякуючы перавыпускам. На 2021 год зборы фільма склалі 157 мільёнаў долараў[20]. Англійскі дубляж, створаны «Токума Сётэн » у 1988 годзе, распаўсюджваўся ў Паўночнай Амерыцы кампаніяй «Streamline Pictures », а іншы дубляж быў створаны «Disney» у 1998 годзе і выпушчаны за мяжой кампаніяй «Buena Vista » у 2003 годзе. Музыку да фільма напісаў Дзё Хісаісі , які стаў блізкім паплечнікам Міядзакі; Хісаісі таксама напісаў перапрацаваны саўндтрэк да англійскага дубляжа 2003 года. Крытыкі ў цэлым станоўча ацанілі стужку, хаця англійскі дубляж 2003 года атрымаў змяшаныя водгукі. Фільм быў добра прыняты гледачамі і пазней быў прызнаны адным з найвялікшых анімацыйных прац усіх часоў. Карціна таксама атрымаў некалькі заўважных узнагарод. З часам «Нябесны замак Лапута» набыў «культавы статус»[21] і аказаў уплыў на некалькіх вядомых мастакоў з розных сфер мастацтва.
Сюжэт
правіцьНа дырыжабль, які перавозіць Сіту — дзяўчынку-сірату, выкрадзеную ўрадавым агентам Мускам, — нападаюць паветраныя піраты Дора і яе банда, якія палююць за кулонам Сіты. Спрабуючы ўратавацца і ад піратаў, і ад Мускі, Сіта падае з борта карабля і ў палёце траціць прытомнасць. Раптам кулон пачынае свяціцца, а падзенне становіцца плаўным. На зямлі яе заўважае і ловіць хлопец Пазу, сірата, які працуе механікам у шахцёрскім мястэчку. Ён забірае дзяўчынку да сябе дадому, і ранкам яна прыходзіць у сябе. Пазу апавядае ёй, што бачыў дзіўнае свячэнне кулона і яшчэ больш дзіўнае яе плаўнае падзенне. Ён таксама паказвае Сіце фотаздымак, зроблены яго бацькам. На ім выяўлена Лапута — міфічны замак на лятучым востраве, які Пазу хоча аднойчы адшукаць.
Зранку ў шахцёрскі пасёлак прыбывае банда Доры і салдаты Мускі. Яны хутка выходзяць на след Сіты і пачынаюць пераслед. Падчас пагоні Пазу і Сіта падаюць у шахту, але іх зноў ратуе сіла кулона. У тунэлях яны сустракаюць дзядзечку Пома, які паказвае ім паклады мінерала этэрыума, які ў цемры свеціцца. Апынаецца, што гэта той жа матэрыял, што і крышталь у кулоне Сіты. Дзяўчынка адкрывае Пазу, што міф пра Лапуту праўдзівы і што ў яе ёсць таемнае імя, якое злучае яе з лятучым востравам.
Урэшце, ваенныя бяруць Пазу і Сіту ў палон і замыкаюць іх у крэпасці. Муска паказвае Сіце мёртвага робата, які ўпаў з неба. На ім ёсць той жа знак, што і на крышталі ў кулоне Сіты. Муска тлумачыць, што яна — спадчынніца трона Лапуты. У абмен на тое, што Сіта прывядзе Муску і яго войска на лятучы востраў, ён адпускае Пазу. Хлопец вяртаецца дадому, але трапляе ў палон да банды Доры, якая рыхтуе налёт на крэпасць, каб здабыць крышталь. Хочучы выратаваць Сіту, Пазу далучаецца да іх. Тым часам дзяўчынка ў крэпасці вымаўляе старажытны заклён, якому яе навучыла маці, і гэта актывуе магію крышталя, ажыўляючы робата. Робат абараняе Сіту ад войска і разбурае крэпасць сваёй зброяй, але яго знішчае ваенны дырыжабль «Галіяф». Ва ўсім гэтым хаосе Пазу і Дора прылятаюць і ратуюць Сіту. Аднак крышталь застаецца ў крэпасці, а яго магія ўсё яшчэ ў дзеянні, і гэта дазваляе Муску выкарыстоўваць яго для падарожжа на Лапуту.
Уцякаючы з крэпасці, Сіта і Пазу паспяваюць запомніць накірунак, які паказваў крышталь. Яны ўгаворваюць Дору адвезці іх на Лапуту ў абмен на часовае далучэнне да яе каманды. Пасярод ночы Сіта і Пазу вядуць назіранне з варонінага гнязда , калі на дырыжабль Доры нападае «Галіяф». Дора адлучае вароніна гняздо, якое таксама выконвае функцыю планёра, прымацаванага тросам да карабля. Пазу заўважае вялізнае воблака, у якім, як ён лічыць, ягоны бацька бачыў Лапуту. Дора спрабуе накіраваць карабель у воблака, але яго спыняе моцны вецер. «Галіяф» разбурае дырыжабль Доры, а лін, які злучае планёр з дырыжаблем, абрываецца. Сіта і Пазу ляцяць на планёры праз жудасную навальніцу.
Сіта і Пазу ачынаюцца на Лапуце. Лятучы востраў бязлюдны, тут жывуць толькі некалькіх прадстаўнікоў фаўны і адзін мірны робат. Сам замак ляжыць у руінах, а на вяршыні вострава расце гіганцкае дрэва. Неўзабаве сумную ідылію перарывае прыбыццё войскаў Мускі. Ваенныя, захапіўшы ў палон банду Доры, пачынаюць рабаваць замак. Аднак Муска мае свой план: ён і яго саўдзельнікі здраджваюць войску. Яны перарываюць сувязь ваенных з Зямлёй, захопліваюць Сіту і адпраўляюцца ў ядро замка. Пазу вызваляе банду Доры ад кайданоў і пераследуе Муску. Высвятляецца, што ядро замка — гэта цэнтр старажытных ведаў і зброі Лапуты. Муска актывуе яго пры дапамозе крышталя Сіты. Ён прызнаецца, што таксама паходзіць з каралеўскага роду Лапуты і мае сваё таемнае імя. Муска дэманструе сілу Лапуты, выклікаючы магутны выбух над акіянам і знішчаючы «Галіяф». Ён заяўляе аб сваім намеры моцай Лапуты знішчыць чалавецтва. У жаху Сіта выхоплівае крышталь і кідаецца на ўцёкі, але ў троннай залі Лапуты апынаецца загнанай у кут Маскам.
З’яўляецца Пазу і дамаўляецца аб кароткім перамір’і. Сіта вучыць Пазу яшчэ аднаму старажытнаму заклёну — заклёну разбурэння. Калі яны разам прамаўляюць гэтыя словы, Лапута пачынае разбурацца. Святло ад заклёну асляпляе Муску, і ён зрываецца ўніз, а Сіта і Пазу ратуюцца, схапіўшыся за карані гіганцкага дрэва. У той час як ніжняя частка Лапуты абвальваецца, астатні замак разам з планёрам Доры застаецца на месцы, а востраў пачынае паднімацца ў космас. Сіце, Пазу і бандзе Доры ўдаецца выратавацца. Дзеці адпраўляюцца сваім шляхам, а піраты радуюцца, што дасягнулі свайго: ім удалося сцягнуць з лятучага вострава крыху скарбаў.
Акцёры агучкі
правіць- Пазу (パズー) — Маюмі Танака
- Сіта (シータ) — Кэйко Ёкодзава
- Дора (ドーラ) — Катоэ Хацуі
- Муска (ムスカ) — Міноры Тэрада
- Генерал (将軍) — Іціро Нагаі
Гісторыя стварэння
правіцьНазва фільма з’яўляецца алюзіяй да сатырычнага твора «Падарожжы Гулівера» англійскага пісьменніка Джонатана Свіфта. У трэцяй частцы кнігі Лемюэль Гулівер дасягае лятучага вострава Лапута, які трымаецца ў небе пры дапамозе вялікага магніта і жыхары якога прысвяцілі сябе філасофіі. Гэтая кніга заахвоціла Міядзакі да стварэння фільма[21], а адсылка да яе зместу ёсць у фільме — Пазу кажа Сіце, што ў кнізе Свіфта ўсё выдумка, заснаваная на легендах, а яго бацька бачыў сапраўдную Лапуту. Назва вострава ў Свіфта паходзіць ад ісп.: la puta — «шлюха», пра што Міядзакі, паводле яго слоў, не меў паняцця, калі даваў назву анімэ[22]. Апроч кнігі «Падарожжы Гулівера», Міядзакі натхняла манга, якую ён чытаў у дзяцінстве — «Sabaku no Mao»[23].
Пры стварэнні фільма Міядзакі знаходзіўся пад моцным уражаннем ад паездкі ў Уэльс у 1985 годзе, якую ён здзейсніў неўзабаве пасля перыяду забастовак брытанскіх шахцёраў. У 1999 годзе ў інтэрв’ю рэжысёр выказваў сваё захапленне супольнасцю шахцёраў, якія змагаліся з мэтай абароны сваіх працоўных месцаў; менавіта таму ён хацеў, каб яго герой, юны Пазу, быў звязаны з шахцёрскай супольнасцю[24]. Адно з бачаных Міядзакі мястэчак стала мадэллю для горада, у якім жыве Пазу[22]. Падчас гэтай паездкі рэжысёр таксама быў уражаны руінамі прамысловых прадпрыемстваў, пакінутых шахцёрамі; руіны нагадалі яму пра катастрофу дырыжабля «Гіндэнбург»[25].
Ствараючы архітэктуру лятучага вострава, які складаецца з трох колаў сцен, цытадэлі , увянчанай гіганцкім дрэвам, і шклянога купала ў садзе, Міядзакі знаходзіўся пад уплывам карціны «Вавілонская вежа» мастака Пітэра Брэйгеля Старэйшага і знятага ў 1927 годзе фільма «Метраполіс» Фрыца Ланга.
Фільм ствараўся з 15 ліпеня 1985 года па 23 ліпеня 1986 года; яго канчатковая даўжыня складала 124 хвіліны, пры гэтым усяго налічвалася 69 262 малюнкі, зробленыя з выкарыстаннем 381 рознага колеру[26].
Музычнае аздабленне
правіцьМузыка да фільма была напісана вядомым кампазітарам Дзё Хісаісі. Саўндтрэк быў выпушчаны ў Японіі фірмай «Tokuma Japan Communications» 25 верасня 1986 года[27]. Для амерыканскай дубляванай версіі ад «Дысней», якая выйшла ў 1999 годзе, Дзё Хісаісі перазапісаў частку саўндтрэку, пашырыўшы яго да 90 хвілін і дадаўшы трэкі з сімфанічным аркестрам[28][22].
Спіс трэкаў альбома «Laputa: Castle in the Sky»[27] | |||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
№ | Назва | Англійская назва | Працягласць | ||||||
1. | «Sora kara Futtekita Shoujo (яп.: 空から降ってきた少女)» | англ.: The Girl Who Fell from the Sky | 2:25 | ||||||
2. | «Suraggu Keikoku no Asa (яп.: スラッグ溪谷の朝)» | англ.: Morning in the Slag Ravine | 3:00 | ||||||
3. | «Yukai na Kenka (~Tsuiseki) (яп.: 愉快なケンカ(~追跡))» | англ.: A Fun Brawl (~Pursuit) | 4:27 | ||||||
4. | «Gondoa no Omoide (яп.: ゴンドアの思い出)» | англ.: Memories of Gondoa | 2:46 | ||||||
5. | «Shitui no Pazu (яп.: 失意のパズー)» | англ.: Discouraged Pazu | 1:44 | ||||||
6. | «Robotto Hei (Fukkatsu ~ Kyuushutsu) (яп.: ロボット兵(復活~救出))» | англ.: Robot Soldier (Resurrection ~ Rescue) | 2:31 | ||||||
7. | «Gasshou, Kimi wo Nosete (яп.: 合唱 君をのせて)» | англ.: Carrying You, Chorus Version | 2:05 | ||||||
8. | «Shiita no Ketsui (яп.: シータの決意)» | англ.: Sheeta's Decision | 2:03 | ||||||
9. | «Taigaamosu-gou nite (яп.: タイガーモス号にて)» | англ.: On the Tiger Moth | 2:31 | ||||||
10. | «Hemetsu he no Yochou (яп.: 破滅への予兆)» | англ.: An Omen to Ruin | 2:17 | ||||||
11. | «Gekkou no Unkai (яп.: 月光の雲海)» | англ.: The Moonlit Sea of Cloud | 2:33 | ||||||
12. | «Tenkuu no Shiro Rapyuta (яп.: 天空の城ラピュタ)» | англ.: Laputa: Castle in the Sky | 4:34 | ||||||
13. | «Rapyuta no Houkai (яп.: ラピュタの崩壊)» | англ.: The Collapse of Laputa | 1:57 | ||||||
14. | «Kimi wo Nosete (яп.: 君をのせて)» | англ.: Carrying You | 4:07 |
Таксама было выпушчана яшчэ некалькі саўндтрэкаў і альбомаў, звязаных з фільмам[28]:
- Tenkuu no Shiro Rapyuta Imeeji Arubamu <Sora Kara Futtekita Shoujo> (Laputa: The Castle in the Sky Image Album <The Girl Who Fell from the Sky>), выпушчаны 25 мая 1986 года;
- Moshimo Sora wo Tobetara (If I Can Fly), выпушчаны 25 мая 1986 года;
- Tenkuu no Shiro Rapyuta Saundotorakku <Hikouseki no Nazo> (Laputa: The Castle in the Sky Soundtrack <The Mystery of the Levitation Stone>), выпушчаны 25 верасня 1986 года;
- Tenkuu no Shiro Rapyuta Sinhuonii Hen <Taiju> (Laputa: The Castle in the Sky Symphony Version <The Huge Tree>), выпушчаны 25 студзеня 1987 года;
- Kimi wo Nosete / Kimi wo Nosete (Gasshou) (Carrying You / Carrying You (Chorus Version)), выпушчаны 25 сакавіка 1988 года;
- Tenkuu no Shiro Rapyuta Dorama Hen <Hikari yo Yomigae re!> (Laputa: The Castle in the Sky Drama Version), выпушчаны 25 лютага 1989 года;
- Castle in the Sky ~Laputa: The Castle In The Sky USA Version Soundtrack~, выпушчаны 2 кастрычніка 2002 года;
- Le Chateau dans le ciel, выпушчаны 14 студзеня 2003 года.
Прэм’ера і пракат
правіцьФільм «Нябесны замак Лапута» быў паказаны ў кінатэатрах Японіі 2 жніўня 1986 года[26]. Фільм быў выпушчаны на DVD у Японіі 4 кастрычніка 2002 года кампаніяй «Walt Disney Studios Home Entertainment » стандартнай і калекцыйнай версіямі, на японскай і англійскай мовах з субтытрамі[29][30]. У фармаце Blu-ray Disc фільм быў выпушчаны 22 снежня 2010 года[31], а на HD DVD — 16 ліпеня 2014 года[32].
Прэм’ера ў Вялікабрытаніі адбылася 12 жніўня 1987 года на тэлеканале «MTV Europe » ва ўласным дубляжы[33].
Узнагароды
правіцьКінафестываль / Кінапрэмія | Дата | Прэмія / Катэгорыя | Намінант(ы) | Вынік | Спасылкі |
---|---|---|---|---|---|
Майніці | 1986 | Прыз імя Набура Афудзі | Хаяо Міядзакі, яго каманда і кампанія «Токума Сётэн » | Перамога | [34] |
Анімэ Гран-пры | Чэрвень 1987 | Анімэ года | «Нябесны замак Лапута» | Перамога | [35] |
Жаночы персанаж года | Сіта | Намінацыя | |||
Мужчынскі персанаж года | Пазу | Намінацыя | |||
Сэю года (жанчыны) | Маюмі Танака (Пазу) | Перамога | |||
Песня года | «Kimi wo Nosete» (Дзё Хісаісі ) | Намінацыя | |||
Кінэма Дзюмпо | 1987 | Найлепшы фільм года | «Нябесны замак Лапута» | 8-е месца | |
Выбар чытачоў | «Нябесны замак Лапута» | 2-е месца | [36] |
Крыніцы
правіць- ↑ Castle in the Sky Праверана 7 кастрычніка 2024.
- ↑ Info // Tenkuu no Shiro Laputa - Anime - AniDB Праверана 7 кастрычніка 2024.
- ↑ а б Person Profile // Release Info — 1990. Праверана 12 верасня 2021.
- ↑ а б в г д Person Profile // Internet Movie Database — 1990.
- ↑ а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 21 красавіка 2023.
- ↑ film-dienst — 1947. — ISSN 0720-0781
- ↑ а б http://www.filmaffinity.com/en/film360886.html Праверана 13 мая 2016.
- ↑ http://www.imdb.com/title/tt0092067/ Праверана 13 мая 2016.
- ↑ а б в г д Tenkuu no Shiro Laputa - Anime - AniDB
- ↑ Anime and Manga // Coming of Age Story | All The Tropes Wiki | Fandom
- ↑ anti-war - Tag - Anime - AniDB
- ↑ Person Profile // Full Cast & Crew — 1990. Праверана 12 верасня 2021.
- ↑ http://stopklatka.pl/film/laputa-podniebny-zamek Праверана 13 мая 2016.
- ↑ а б http://www.bcdb.com/bcdb/cartoon.cgi?film=20680 Праверана 13 мая 2016.
- ↑ Box Office Mojo — 1999. Праверана 23 мая 2022.
- ↑ Camp 2007, p. 70.
- ↑ Richard Harrington. Laputa: Castle in the Sky (NR) (англ.). Сайт газеты «The Washington Post» (2 верасня 1989). Архівавана з першакрыніцы 2 студзеня 2012. Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ Miyazaki 2009, p. 50.
- ↑ Napier 2018, p. 93.
- ↑ Hayao Miyazaki announces his return to Studio Ghibli (англ.). Сайт часопіса «Wonderland » (25 лістапада 2021). Архівавана з першакрыніцы 27 студзеня 2022. Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ а б McCarthy 1999, p. 97.
- ↑ а б в Camp 2007, p. 73.
- ↑ La production du Château dans le ciel (фр.). Buta-connection.com. Архівавана з першакрыніцы 10 студзеня 2014. Праверана 12 жніўня 2014.
- ↑ McCarthy 1999, p. 95—97.
- ↑ McCarthy 1999, p. 95—96.
- ↑ а б Tenkuu no Shiro Rapyuta (Laputa: The Castle in the Sky): Credits, Figures & Other Information (англ.). Сайт «Nausicaa.net». Архівавана з першакрыніцы 8 красавіка 2016. Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ а б Laputa: Castle in the Sky (Original Soundtrack) (англ.). Сайт «Nausicaa.net». Архівавана з першакрыніцы 30 чэрвеня 2015. Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ а б Tenkuu no Shiro Rapyuta (англ.). Сайт «Nausicaa.net». Архівавана з першакрыніцы 15 снежня 2014. Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ Laputa: Castle in the Sky (Japan DVD - Standard Edition) (англ.). Nausicaa.net. Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2015. Праверана 28 жніўня 2015.
- ↑ Laputa: Castle in the Sky (Japan DVD - Collector's Edition) (англ.). Nausicaa.net. Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2015. Праверана 28 жніўня 2015.
- ↑ Laputa: Castle in the Sky (Japan BD) (англ.). Nausicaa.net. Архівавана з першакрыніцы 9 сакавіка 2015. Праверана 28 жніўня 2015.
- ↑ Laputa: Castle in the Sky (Japan DVD Remastered) (англ.). Nausicaa.net. Архівавана з першакрыніцы 5 сакавіка 2016. Праверана 28 жніўня 2015.
- ↑ Телепрограмма на 12-08-1987 . Архівавана з першакрыніцы 3 лютага 2023. Праверана 11 жніўня 2022.
- ↑ 毎日映画コンクール (яп.). Сайт «Mainichi Shimbun». Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2018. Праверана 27 лютага 2024.
- ↑ 9th Anime Grand Prix (яп.)(недаступная спасылка). Сайт «Animage» (Чэрвень 1987). Архівавана з першакрыніцы 19 кастрычніка 2010. Праверана 19 кастрычніка 2010.
- ↑ Cavallaro 2006, p. 183.
Літаратура
правіць- D. Akimoto. Laputa: Castle in the Sky in the Cold War — As a Symbol of Nuclear Technology of the Lost Civilisation // The Electronic Journal of Contemporary Japanese Studies. — 2014-07-24. — В. 2. — Т. 14. Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2015.
- Brian Camp. Castle in the Sky // Anime Classics ZETTAI! 100 Must-See Japanese Animation Masterpieces / Edited by Brian Camp, Julie Davis. — Berkeley, California: Stone Bridge Press, 2007. — P. 70—73. — 408 p. — ISBN 978-1-933330-22-8.
- Ildney Cavalcanti. The Writing of Utopia and the Feminist Critical Dystopia: Suzy McKee Charnas's Holdfast Series // Dark Horizons: Science Fiction and the Dystopian Imagination / Edited by Raffaella Baccolini, Tom Moylan. — Routledge, 2004. — P. 47–69. — ISBN 978-0-4159-6614-6.
- Dani Cavallaro. The Anime Art of Hayao Miyazaki. — McFarland & Company, 2006. — ISBN 978-0-7864-2369-9.
- Dani Cavallaro. Hayao Miyazaki's World Picture. — McFarland & Company, 2015. — ISBN 978-0-7864-9647-1.
- Patrick Drazen. Sex and the Single Pig: Desire and Flight in Porco Rosso. — Мінесоцкі ўніверсітэт, Мінеапаліс: Mechademia, 2007. — Т. 2. — P. 189—200. — ISBN 978-0-8166-5266-2.
- Raz Greenberg. Hayao Miyazaki: Exploring the Early Work of Japan's Greatest Animator. — Bloomsbury Academic, 2018. — ISBN 978-1-5013-3594-5.
- Anthony Lioi. The City Ascends: Laputa: Castle in the Sky as Critical Ecotopia // Interdisciplinary Comics Studies. — 2010. — В. 2. — Vol. 5. — ISSN 1549-6732. Архівавана з першакрыніцы 24 чэрвеня 2020.
- Helen McCarthy. Hayao Miyazaki: Master of Japanese Animation. — Berkeley: Stone Bridge Press, 1999. — P. 93—113. — ISBN 1-880656-41-8.
- Hayao Miyazaki. Original Proposal for Castle in the Sky // Starting Point: 1979–1996. — San Francisco: Viz Media, 2009. — P. 252—254. — ISBN 978-1-4215-6104-2.
- Hayao Miyazaki. The Art of Castle in the Sky. — Viz Media, 2016. — ISBN 978-1-4215-8272-6.
- Manabu Murase. Miyazaki Hayao no Fukami e. — Heibonsha, 2004. — ISBN 978-4-5828-5243-1.
- Susan J. Napier. Miyazakiworld: A Life in Art. — Yale University Press, 2018. — ISBN 978-0-300-22685-0.
- Colin Odell, Michelle Le Blanc. Studio Ghibli: The Films of Hayao Miyazaki and Isao Takahata [Paperback]. — Kamera Books, 2009. — ISBN 978-1-84243-279-2.
- Eric Reinders. The Moral Narratives of Hayao Miyazaki. — McFarland & Company, 2016. — ISBN 978-1-4766-6452-1.
- Jeff VanderMeer, S.J. Chambers. The Steampunk Bible: An Illustrated Guide to World of Imaginary Airships, Corsets and Goggles, Mad Scientists, and Strange Literature. — Abrams Books, 2012. — ISBN 978-1-6131-2166-5. Архівавана 25 чэрвеня 2020 года.