Карал Са́біна (чэшск.: Karel Sabina, псеўданімы Arian Želinský, Leo Blass, 29 снежня 1813, Прага7 лістапада 1877, Прага) — чэшскі грамадскі і палітычны дзеяч, пісьменнік і журналіст.

Карал Сабіна
чэшск.: Karel Sabina
Асабістыя звесткі
Псеўданімы Arian Želinský[1], Leo Blass[1] і Robert Grün[1]
Дата нараджэння 29 снежня 1813(1813-12-29)[2][3][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лістапада 1877(1877-11-09)[3][4][…] (63 гады)
Месца смерці
Пахаванне
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці пісьменнік, журналіст
Грамадская дзейнасць
Член у
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Лагатып Вікіцытатніка Цытаты ў Вікіцытатніку

К. Сабіна вывучаў філасофію і права ў Пражскім і Венскім універсітэтах. У 1830-х гг. далучыўся да грамадска-палітычнай дзейнасці. Быў у ліку стваральнікаў у 1844 годзе тайнага гуртка «Чэшскі рыпіл», які выступаў за дэмакратычную рэспубліку. Падчас Рэвалюцыі 1848—1849 гг. у Чэхіі быў лідарам радыкальных дэмакратаў, рэдактарам газет і часопісаў, сябрам Сватавацлаўскага камітэта і яго ваеннай арганізацыі, саюза «Slovanská lípa». У час Пражскага паўстання змагаўся на барыкадах, быў арыштаваны да восені 1848 г. У 1849 годзе зноў арыштаваны і ў 1853 г. прыгавораны да пакарання смерцю, якое было зменена на 18 гадоў зняволення. Вызвалены з турмы ў 1857 г. па амністыі. У 1859—1872 гг. з'яўляўся інфарматарам аўстрыйскай паліцыі. У 1872 г. выкрыты і па рашэнню суда чэшскіх патрыётаў выгнаны з Чэхіі. Тайна вярнуўся ў Прагу і займаўся літаратурнай дзейнасцю.

Творчасць правіць

К. Сабіна аўтар крытычных і тэарэтычных літаратурных твораў, рамантычных апавяданняў і раманаў, лібрэта оперы Б. Сметаны «Прададзеная нявеста».

Зноскі

  1. а б в Czech National Authority Database Праверана 30 жніўня 2020.
  2. Karel Sabina // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б в Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  4. а б в The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
  5. Česká divadelní encyklopedie Праверана 16 красавіка 2021.
  6. BillionGraves — 2011.

Літаратура правіць

Спасылкі правіць