Ян Колар (славацк.: Ján Kollár; 29 ліпеня 1793, вёска Мошаўцы — 24 студзеня 1852, Вена) — славацкі палітык, паэт, этнограф, філосаф і лютэранскі святар.

Ян Колар
славацк.: Ján Kollár
Дата нараджэння 29 ліпеня 1793(1793-07-29)[1][2][…]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 студзеня 1852(1852-01-24)[1][2][…] (58 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці пісьменнік, мовазнавец, паэт, філосаф, педагог, выкладчык універсітэта, археолаг, палітык, фалькларыст, настаўнік, folk song collector, прапаведнік, гісторык, славіст
Навуковая сфера славістыка[6], літаратура[6], багаслоўе[6], філалогія[6] і гістарыяграфія[6]
Месца працы
Альма-матар
Член у
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Навучаўся ў гімназіі ў Крэмінцы, Банскай Быстрыцы. У 18121815 у лютэранскім ліцэі ў Браціславе. У 18171819 вывучае тэалогію ў Іенскім універсітэце. У 18191849 быў святаром у Пэшці, падчас рэвалюцыі 1848—1849 гг. у Венгрыі служыў сакратаром пры двары аўстрыйскага імператара. У 1849 годзе, у якасці падзякі славакам, якія бралі ўдзел у рэвалюцыі на баку аўстрыйцаў, прызначаны прафесарам Відзенскага ўніверсітэта. Колар быў адным з ідэолагаў славацкага нацыянальнага адраджэння, які, аднак, прытрымліваўся поглядаў неабходнасці выкарыстання славакамі чэшскай мовы, што пазней выклікала канфлікт з Людавітам Штурам, які прапагандаваў славацкую мову.

Астатнія гады жыцця, пачынаючы з 1849 г., Колар правёў у Вене, дзе ўзначальваў ва ўніверсітэце кафедру славянскай археалогіі. Памёр Колар 24 студзеня 1852 у Вене.

Зноскі

  1. а б Jan Kollar // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ján Kollár // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. а б Коллар Ян // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. а б Ján Kollár // Encyclopædia Britannica
  5. BillionGraves — 2011.
  6. а б в г д Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  7. http://tnk.krakow.pl/czlonkowie/kollar-jan/ Праверана 30 жніўня 2022.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць