Каралеўская Венгрыя
Каралеўская Венгрыя — назва той часткі сярэднявечнага Венгерскага каралеўства, у якой пасля паражэння венгра-чэшска-харвацкага войска ў бітве пры Мохачы і наступнага падзелу Венгрыі Габсбургі былі прызнаны каралямі Венгрыі. Цэнтральная частка падзеленай краіны была акупавана туркамі (гл. Асманская Венгрыя), а ва ўсходняй частцы ўтварылася Усходне-Венгерскае каралеўства, якое пазней стала княствам Трансільванія (якое амаль усю сваю гісторыю было васалам Асманскай імперыі). Сталіцай Каралеўскай Венгрыі быў горад Пожань.
Гістарычная дзяржава | |||||
Каралеўская Венгрыя | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
|||||
11 лістапада 1526 — 1867
|
|||||
Сталіца | |||||
Афіцыйная мова | венгерская мова і лацінская мова | ||||
Грашовая адзінка | Austro-Hungarian gulden[d] | ||||
Форма кіравання | абсалютная манархія | ||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Члены дынастыі Габсбургаў — найуплывовай дынастыі Свяшчэннай Рымскай імперыі — абіраліся каралямі Венгрыі і прыносілі пры каранацыі клятву на канстытуцыі Венгерскага каралеўства. Пасля заваявання Габсбургамі Асманскай Венгрыі тэрмін «Каралеўская Венгрыя» выйшаў з ужывання, а імператар стаў зваць свае венгерскія ўладанні «Венгерскім каралеўствам».
Літаратура
правіць- R. Várkonyi Ágnes: A Királyi Magyarország 1541—1686. Budapest, 1999. ISBN 963-9192-31-7.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Каралеўская Венгрыя