Антанін Славічак
А́нтанін Сла́вічак (чэшск.: Antonín Slavíček, 16 мая 1870, г. Прага — 1 лютага 1910, Прага) — чэшскі мастак.
Антанін Славічак | |
---|---|
![]() | |
Дата нараджэння | 16 мая 1870 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 1 лютага 1910 (39 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Míla Slavíčková[d] |
Дзеці | Jan Slavíček[d], Jiří Slavíček[d] і Eva Medková[d] |
Род дзейнасці | мастак |
Мастацкі кірунак | Імпрэсіянізм |
Подпіс |
![]() |
![]() |
БіяграфіяПравіць
У 1887 годзе Славічак паступае ў пражскую Акадэмію мастацтваў і вучыцца ў школе пейзажнага жывапісу ў прафесара Юліуса Маржака разам са сваімі сябрамі аднакурснікі Багуславам Дворжакам і Францішкам Каванам. Пасля смерці прафесара Славічак займае пасаду кіраўніка школы. Мастак спрабаваў таксама атрымаць званне прафесара, аднак гэта яму не ўдалося — неўзабаве аддзяленне пейзажу было закрыта. 10 жніўня 1909 года ў Славічака здарыўся інсульт, за якім рушыла ўслед доўгая аднаўленчая фаза. Паколькі правая рука мастака была паралізаваная, ен спрабаваў маляваць левай рукой, аднак быў настолькі расчараваны вынікамі, што неўзабаве застрэліўся.
Сям'яПравіць
- Жонка Славічака, Багуміла Брыніхава, якую ён адлюстраваў на многіх сваіх палотнах, у 1911 годзе выйшла замуж за мастака Герберта Масарыка.
- Сын Антаніна, Ян Славічак, таксама быў мастаком.
Творчая спадчынаПравіць
А. Славічак належыць да ліку вядучых чэшскіх мастакоў пачатку ХХ стагоддзя. Яго раннія палотны напісаны ў рэалістычным стылі; мастак быў майстрам святлаценю. У яго больш позніх працах адчуваецца знаёмства А.Славічака з творчасцю прадстаўнікоў французскага імпрэсіянізму — які, зрэшты, не меў значнага ўплыву на майстэрства чэшскага мастака. У яго апошніх карцінах ўжо праяўляецца выпрацаваны А. Славічакам яго уласны, арыгінальны стыль. Асабліва ўдаваліся мастаку пейзажы любімага ім краю Высачына.
Зноскі
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122829018 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 15 снежня 2014.
- ↑ Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
- ↑ 3,0 3,1 The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #122829018 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 31 снежня 2014.
- ↑ BillionGraves — 2011.
ЛітаратураПравіць
- Vítězslav Nezval: Antonín Slavíček, Ein grosser tschech. Maler, Artia Prag 1952