Прага

горад, сталіца Чэхіі
(Пасля перасылкі з Горад Прага)

Прага (чэшск.: Praha [ˈpraɦa], мянушка: Прага, маці гарадоў) — сталіца і найбуйнейшы горад Чэхіі, чатырнаццаты паводле велічыні горад у Еўрапейскім Саюзе. Горад размяшчаецца ў паўночна-заходняй частцы краіны на рацэ Влтаве ў гістарычным рэгіёне Багемія, цэнтрам яго з'яўляецца. У Празе пражываюць каля 1,24 млн чалавек, у той час як з улікам прадмесцяў можна налічыць амаль 2 мільёна чалавек[1]. Да цяперашняга выгляду развівалася адзінаццаць стагоддзяў. Цяпер размяшчаецца на тэрыторыі ў 496 квадратных кіламетраў. Прага ўтварае адзін з чэшскіх адміністрацыйных рэгіёнаў — край Прага, а таксама з'яўляецца сталіцай Цэнтральначэшскага края (чэшск.: Středočeský kraj) і двух яго раёнаў, Прага-Усход і Прага-Захад, пры гэтым у іх склад не ўваходзіць — у ёй размешчаныя толькі іх адміністрацыйныя органы.

Горад
Прага
чэшск.: Praha
Герб[d] Сцяг
Герб[d] Сцяг
Краіна
Каардынаты
Прыматар
Заснаваны
Першая згадка
Плошча
496 км²
Вышыня цэнтра
177-399 м
Водныя аб’екты
Насельніцтва
1 188 100 чалавек (2006)
Шчыльнасць
2387 чал./км²
Часавы пояс
Тэлефонны код
бяз кода 9-значны нумар, зачынаецца 2
Паштовыя індэксы
100 00 – 199 00
Аўтамабільны код
A
Ідэнтыфікатар
CZ-PR
Афіцыйны сайт
prague-city.cz
(чэшск.)(англ.)
Прага на карце Чэхіі
Прага (Чэхія)
Прага
Прага (Чэхія)
Прага

Прага была палітычным, культурным і эканамічным цэнтрам Цэнтральнай Еўропы. Заснаваны горад быў у эпоху раманскага стылю, а росквіт атрымаў падчас гатычнай і рэнесанснай эпох, Прага была не толькі сталіцай чэшскай дзяржавы, але і рэзідэнцяй двух імператараў Свяшчэннай Рымскай імперыі і, такім чынам, сталіцай гэтай краіны[2]. Горад займаў важнае месца ў часы існавання Аўстра-Венгрыі, а таксама адыгрываў значную ролю і падчас пратэстанцкай Рэфармацыі, Трыццацігадовай вайны і ў гісторыі XX стагоддзя, падчас абедзвюх сусветных войнаў. Пасля Першай сусветнай вайны ў 1918 годзе стаў сталіцай Чэхаславакіі. З 1960 па 1992 год — сталіца ЧССР, з студзеня 1993 года — сталіца Чэшскай Рэспублікі.

У Празе маецца цэлы шэраг вядомых культурных помнікаў, многія з якіх перажылі гвалт і разбурэнне апошняга стагоддзя ў Еўропе. Сярод славутасцей горада варта вылучыць: Пражскі Град, Карлаў мост, Старамесцкая плошча з астранамічнымі гадзіннікам, яўрэйскі квартал, Сцяна Ленана і ўзгорак Петршын. У 1992 годзе гістарычны цэнтр Прагі быў уключаны ў спіс аб'ектаў Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.

Гісторыя правіць

Назва горада паходзіць ад чэшскага словы «práh», што азначае парог. Паводле легенды яго заснавальнікам быў князь Крок, дачка якога, Лібуша, паказала месца для будаўніцтва горада і прадказвала яму вялікую славу. Першыя гістарычныя звесткі пра паселішча славян на тэрыторыі сучаснай Прагі адносяцца да VI стагоддзя. Аднак першыя паселішчы на ​​тэрыторыі сучаснага горада датуюцца палеалітам. У II стагоддзі да н.э. у гэтай мясцовасці пасяліліся кельты, якіх у I стагоддзі н.э. выціснулі маркаманы, і, магчыма, свевы.

Найстаражытны замак на тэрыторыі горада, Пражскі град, быў пабудаваны на левым беразе Влтавы ў IX стагоддзі. З X ст. Прага стала сталіцай Чэшскага княства, у канцы гэтага ж стагоддзя ў горадзе быў пабудаваны рынкавая плошча. У першай палове XIII стагоддзя вакол каменных пабудоў у раёне плошчы сталі ўзводзіць гарадскія сцены. Прага ў эканамічным плане была добра развітым горадам, які вёў ажыўлены гандаль з суседзямі і хутка развіваўся. Перыяд асаблівага росквіту Прагі ў XIV стагоддзі звязаны з дзейнасцю Карла IV. Пры ім было пабудавана Нове-Места, каменны мост праз Влтаву, вядомы зараз як Карлавы мост, заснаваны Карлава ўніверсітэт, пачалося будаўніцтва сабора Святога Віта, Прага стала сталіцай Свяшчэннай Рымскай імперыі. У 1389 годзе адбыўся яўрэйскі пагром, у выніку якога была знішчана трохтысячная яўрэйская суполка горада. У Празе засталося некалькі сінагог, захаваліся, таксама, і частка яўрэйскіх могілак.

Пачатак XV стагоддзя ў Празе адбіўся дзейнасцю прапаведніка і рэфарматара Яна Гуса, выкладчыка Карлавага ўніверсітэта. У 1419 годзе, праз пяць гадоў пасля яго пакарання смерцю, адбылася першая пражская дэфенестрацыя, гэта значыць радыкальныя гусіты выкінулі з вокнаў пяць гарадскіх саветнікаў. Пражане падтрымлівалі табарытаў падчас гусіцкіх войнаў.

 
Від на дахі Прагі

У 1526 годзе каралеўства Багемія перайшло ў рукі Габсбургаў, дбайных каталікоў, у той час як пражане сімпатызавалі пратэстантам. Пры імператары Рудольфу II Прага зноў стала сталіцай Свяшчэннай Рымскай імперыі. Рудольф II быў мецэнатам, запрашаў да сябе астролагаў, чараўнікоў, навукоўцаў, музыкантаў і мастакоў, а таму Прага стала культурным цэнтрам Еўропы. У той час у Празе жылі астраномы Ціха Брагэ і Іаган Кеплер, мастак Джузэпэ Арчымбольда і іншыя прадстаўнікі навукі і мастацтва. У 1618 годзе адбылася другая пражская дэфенестрацыя, якая паклала пачатак Трыццацігадовай вайне. Пасля паражэння ў бітве на Белай гары ў 1621 годзе на Старамесцкай плошчы пакаралі смерцю 27 прадстаўнікоў чэшскай шляхты, многія іншыя былі высланы з горада. З прычыны саксонскай і шведскай акупацыі насельніцтва Прагі зменшылася з 60 да 20 тысяч.

У 1689 годзе горад пацярпеў ад моцнага пажару, аднак пасля пажару пачалася інтэнсіўная аднаўленне. У 17131714 гадах у Празе прайшла эпідэмія чумы, якая прывяла да страты горадам ад 12 да 13 тысяч чалавек. Зрэшты, у XVIII стагоддзі насельніцтва горада працягвала расці, і ў 1771 годзе ў ім налічвалася ўжо 80 тысяч жыхароў. У 1757 годзе падчас бітвы пад Прагай горад пацярпеў ад абстрэлу прусаў. У 1784 годзе чатыры асобныя муніцыпалітэты: Мала-Страна, Нова-Места, Стара-Места і Градчаны аб’ядналіся ў адзін горад. Яўрэйскі квартал Ёзафаў далучыўся да Прагі ў 1850 годзе. У 1817 годзе ўтварылася першае прадмесце — Карлін.

З пачаткам прамысловай рэвалюцыі Прага імкліва развівалася. Змяніўся і нацыянальны склад насельніцтва горада. Да 1848 года большасць пражанаў былі немцамі, а ў 1880 годзе немцы складалі толькі 14 %, у 1910 годзе — 6,7 %. Прычынай такой змены стаў прыток чэшскага насельніцтва з Маравіі. У 1861 годзе чэхі атрымалі большасць у гарадскім савеце.

Пасля распаду ўвосень 1918 года Аўстра-Венгерскай імперыі і ўтварэння незалежнай Чэхаславацкай Рэспублікі Прага стала яе сталіцай. У той час яна была высока індустрыялізаваным горадам. У 1930-я гады насельніцтва дасягнула 850 тысяч чалавек.

Горад існаваў адносна спакойна да пачатку Другой сусветнай вайны ў 1939 годзе. Вызваленая Прага была 9 мая 1945 савецкімі войскамі падчас Пражскай аперацыі. На шчасце, вайна не пакінула ў горадзе сур’ёзных разбурэнняў. У 1960 годзе Прага стала сталіцай ЧССР і прабыла ёй да 1993 года, калі пасля «аксамітнага разводу» Чэхаславацкай федэрацыі стала сталіцай Чэхіі.

Прага сур’ёзна пацярпела падчас паводкі 2002 года. Стыхійнае бедства эксперты прызналі самым моцным за апошнія 500 гадоў. Моцна пацярпеў Пражскі заапарк. У галерэі сучаснага мастацтва Кампа, размешчанай у гістарычным цэнтры горада, затапіла экспанаты на першым паверсе будынка, з-за чаго адкрыццё экспазіцыі было адкладзена на год[3].

Прыродныя ўмовы правіць

Прага раскінулася ўздоўж абодвух берагоў ракі Влтавы. Працягласць ракі ў чарце горада — 29,8 км, сярэдняя глыбіня — 2,75 м, максімальная — 10,5 м. У яе на тэрыторыі Прагі ўпадае адна рака (Бераунка, левы прыток), 5 раўчукоў на левым беразе і 4 — на правым. На Влтаве 8 астравоў. Горад размешчаны на пяці пагорках. Клімат умерана кантынентальны, зімы адносна мяккія, маласнежныя. Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені складае -1,7 °C, у ліпені +18,3 °C. Сумарная сярэдняя гадавая колькасць ападкаў складае каля 485 мм, самыя дажджлівыя месяцы — май, чэрвень і жнівень, самыя сухія — студзень і люты [4]. Горад багаты зялёнымі насаджэннямі, яны складаюць крыху менш за палову тэрыторыі горада.

Клімат Прагі
Паказчык Сту Лют Сак Кра Май Чэр Ліп Жні Вер Кас Ліс Сне Год
Абсалютны максімум, °C 17,4 19,2 22,5 28,8 32,5 37,2 37,8 37,4 33,1 27,0 19,5 17,4 37,8
Сярэдні максімум, °C 1,3 3,0 8,1 14,3 19,2 21,8 24,4 23,8 18,9 13,1 6,0 2,0 13,0
Сярэдняя тэмпература, °C −1,4 −0,4 3,6 8,4 13,4 16,1 18,2 17,8 13,5 8,5 3,1 −0,3 8,4
Сярэдні мінімум, °C −4 −3,6 0,0 2,9 8,2 10,8 12,7 12,6 8,8 4,7 0,6 −2,7 4,3
Абсалютны мінімум, °C −27,5 −27,1 −27,6 −8 −2,3 1,9 6,7 6,4 0,7 −7,5 −16,9 −24,8 −27,6
Норма ападкаў, мм 22 23 28 28 73 66 79 65 42 27 30 28 509
Крыніца: Надвор'е і клімат

Тэрыторыя і адміністрацыйны падзел правіць

Агульная плошча тэрыторыі Прагі ў адміністрацыйных межах горада складае 496,07 км², пры гэтым на долю забудовы прыходзіцца ўсяго толькі 48,71 км². Асноўную частку, як ні дзіўна, займаюць землі сельскагаспадарчага прызначэння — 209,84 км² (у тым ліку ралля — 154,30 км², фруктовыя сады і агародныя ўчасткі — 46,81 км², лугі — 8,68 км² і нават вінаграднікі — 0,10 км²). Акрамя таго, у рысе горада знаходзіцца 49,20 км² лясоў.

Прага ў сучаснасці падраздзяляецца на 22 адміністрацыйныя акругі (чэшск.: obvod) і 57 гарадскіх частак (асноўны суб'ект мясцовага самакіравання) у іх складзе. Аднак з пункта гледжання паштовага, выбарчага, судовага і паліцэйскага адміністрацыйнага заканадаўства яна па-ранейшаму (з 1960 года) дзеліцца на 10 гарадскіх акруг.

Дэмаграфія правіць

На сёння горад мае больш 1 240 000 жыхароў, акрамя таго ў 2011 годзе ў сталіцу ездзілі штодня 217 686 людзей за працай ці навучаннем, пераважна з Сярэднячэшскага края. Такім чынам, горад займае 14 месца ў ЕС паводле колькасці насельніцтва. Прага з'яўляецца важным турыстычным цэнтрам і ў пік турыстычнага сезона яе насельніцтва павялічваецца прыкладна ўдвая.

Паводле ўзроставага складу 12,3 % жыхароў Прагі знаходзяцца ў веку 0-15 гадоў, 72,1 % у веку 15-65 гадоў і 15,6 % старэйшыя за 65 гадоў. Амаль 900 жыхароў Прагі маюць век большы за 100 гадоў. У структуры насельніцтва да 40 гадоў невялікую лікавую перавагу маюць мужчыны, пасля 45 гадоў — жанчыны[5].

З другой паловы 1990-х гадоў расце колькасць замежнікаў. У 2001 годзе ў Празе пражывала 61 477 замежнікаў, у 2011 годзе — ужо 178 177, якія складалі 14% насельніцтва горада. Станам на 31 снежня 2009 года ў Празе пражывала 50 138 грамадзян Украіны, 17 967 грамадзян Славакіі, 17 509 грамадзян Расіі і 10 699 грамадзян В’етнама. Пераважная большасць грамадзян Украіны складаюць мужчыны, якія прыехалі на працу, многія з маюць сталае месца жыхарства.

У горадзе ёсць некалькі цыганскіх суполак, перш за ўсё ў Лібні, заходняй частцы Смехава і Жыжкаве. Дзель цыганаў ніжэй за сярэднестатыстычны ўзровень у Чэхіі. Падчас перапісу насельніцтва ў 2001 годзе працэнт насельніцтва, які аднёс сябе да цыганскай нацыянальнасці, складаў палову ў параўнанні з агульнадзяржаўным сярэднестатыстычным паказчыкам, ніжэй толькі ў краі Высачына. Паводле даследавання Міністэрства працы і сацыяльных спраў і Еўрапейскага сацыяльнага фонду праведзенага ў 2006 годзе ў Празе ёсць 6 сацыяльна маргіналізаваных цыганскіх суполак, якія налічваюць прыкладна 9 тысяч чалавек. Паводле перапісу гарадскога магістрата, праведзенага ў 2007 годзе, у горадзе пражываюць прыкладна 2 тысячы бамжоў.

Прага мае высокі ўзровень эміграцыі і іміграцыі. Паміж эмігрантамі высокую доля складаюць замежнікі. Жыхары Прагі часцей перасяляюцца ў Сярэднячэскі край, канкрэтна ў раёны Прага-Усход і Прага-Захад, якая зараз налічвае каля 200 000 чалавек і стала расце. У мінулым у Празе пражывала змяшанае насельніцтва, акрамя чэхаў, немцаў і яўрэяў, з Сярэднявечча ў горадзе налічвалася некаторая колькасць італьянцаў. Архітэктурныя помнікі італьянскага характару складаюць большую частку Мала-Страны.

Дзяржаўнай мовай з'яўляецца чэшская, ёю валодае практычна ўсё насельніцтва горада, шырокае распаўсюджанне таксама маюць славацкая (яе разумее абсалютная большасць чэхаў), нямецкая, руская і англійская. Вялікая частка вернікаў — каля 70 % — вызнае каталіцызм. Па дадзеных перапісу 2001 г. больш за 67 % жыхароў Прагі з'яўляюцца атэістамі, а яшчэ каля 8 % не змаглі адназначна адказаць на дадзенае пытанне[6].

Дэмаграфія Прагі ад 1378 да 2010 гады (ў тысячах)
Год 1378 1500 1610 1702 1798 1850 1883 1884 1901 1918 1922 1930 1960 1965 1968 1970
Колькасць жыхароў 40 30 60 60–65 79 155 160 171 216 223 667 849 1 005 1 025 1 102 1 080
Год 1975 1980 1985 1990 1995 2000 2001 2002 2003 2004 2005 2006 2007 2008 2009 2010
Колькасць жыхароў 1 167 1 190 1 193 1 215 1 210 1 181 1 160 1 162 1 166 1 171 1 181 1 188 1 212 1 233 1 249 1 257

Культура правіць

Прага традыцыйна з'яўляецца вельмі папулярным горадам сярод турыстаў. У сучаснай Празе працуе вялікая колькасць музеяў, тэатраў, кінатэатраў, галерэй і інш. Але галоўнай спакусай з'яўляецца гістарычны цэнтр горада.


Транспарт правіць

 
Сучасны пражскі трамвай

Прага з'яўляецца важным транспартым вузлом не толькі ў самой Чэхіі, але і для Цэнтральнай Еўропы. Пражскі аэрапорт Рузіне (чэшск.: Ruzyně) з'яўляецца самым вялікім у Чэхіі. Вялікую ролі ў местскай інфраструктуры адыгрывае галоўны вакзал (чэшск.: Hlavní nádraží), адкуль можна дабрацца да вялікіх мест заходняй і ўсходняй Еўропы. Рачны транспарт у Празе, у асноўным, мае вызнам толькі ў якасці забаўкі для турыстаў. Акрамя гэтага Прага мае інтэграваную транспартную сістэму Пражскага метрапалітэну, Пражскую трамвайную сістэму, аўтобусныя маршруты, фунікулёры і шэсць паромаў. Прага мае адзін з самых высокіх паказчыкаў выкарыстання грамадскага транспарту ў свеце. За год ажыццяўляецца каля 1,2 млрд пасажырскіх перавозак.

Аплата за праезд правіць

Звычайны базавы квіток (чэшск.: jízdenka) на грамадскі транспарт каштуе 32 чэшскія кроны. Гэты квіток перасадачны, ён дзейнічае на працягу 90 хвілін, днём ці ноччу, на ўсіх відах гарадскога транспарту (ў метро, трамваі, аўтобусе, фунікулёры, на пароме, а таксама ў прыгарадных цягніках у межах горада), незалежна ад таго, колькі перасадак зрабіў пасажыр. Можно набыць таксама квіток са зніжкай, які каштуе 24 кроны і дзейнічае толькі 30 хвілін. Квіток павінны быць пазначаны з дапамогай кампосцеру жоўтага колеру пры пасадцы ў транспартны сродак ці перад эскалатарам метро, альбо на чыгуначным вакзале (калі паездка пачынаецца на цягніку). Таксама існуюць квіткі на содні, трое содняў, на месяц і г. д.

Пражскі метрапалітэн правіць

 
Станцыя метро Маластранская

Першая частка метро ў Празе пачала працаваць у 1974 годзе. Гэта быў атрэзак чырвонай лініі Флоранц-Качараў (9 станцыяў). Паступова сістэма пражскага метрапалітэна пашырылася ў тры лініі, і на сённяшні дзень мае 53 станцыі. Самая доўгая — жоўтая лінія, самая кароткая — зялёная, але апошняя заложана пад самым цэнтрам горада. У чэрвені 2010 года пачалося пашырэнне зялёнай лініі далей у паўночна-заходнім напрамку Прагі бліжэй да аэрапорту[7]. Таксама плануецца ажыццявіць чыгуначнае паведамленне з аэрапортам. Ёсць план па будаўніцтву чацвёртай лініі метро, які злучыць цэнтр горада з яго паўднёвай часткай[8]. У якасці цягнікоў выкарыстоўваюцца цягнікі «81-71M», гэта значыць мадэрнізаваны варыянт савецкага «81-71», а з 1998 года пачалі эксплуатаванне новыя цягнікі «M1», вырабленыя кансорцыумам ČKD Praha, ADtranz і Siemens. Станцыя метро Намесці міру з'яўляецца самай глыбокай станцыяй пражскага метрапалітэна, якая абсталявана самым доўгім эскалатарам у Еўрапейскім Саюзе.

Начны транспарт правіць

Вялікай перавагай грамадскага транспарту ў Празе з'яўляецца наяўнасць начнога транспарту. метро ноччу не працуе, аднак трамваі і аўтобусы ходзяць цэлую ноч. Інтэрвал, зразумела, значна павялічаны, што не складаць праблем дабрацца да любой часткі горада.

Эканоміка правіць

З галін прамысловасці развіты машынабудаванне (станкабудаванне, транспартнае, электратэхнічнае і інш.), хімічная, тэкстыльная, швейная, паліграфічная, харчовая.

Беларусы ў Празе правіць

У Празе працаваў беларускі першадрукар Францішак Скарына, навучаліся, працавалі і жылі Ларыса Геніюш і Янка Геніюш, Мікола Вяршынін. У Празе знаходзіцца беларуская рэдакцыя Радыё Свабода. На Ольшанскіх могілках у Празе пахаваныя прэзідэнты БНР Пётр Крачэўскі і Васіль Захарка, а таксама спявак Міхась Забейда-Суміцкі.

У Празе існуе некалькі аб'яднанняў беларусаў Прагі і Чэхіі:

Выдаецца беларуская газета «Крывія». Выдаўцом з'яўляецца аб'яднанне «Пагоня», якое з 2006 года ў Празе адчыніла беларускую клубоўню, якая збірае беларускую грамаду падчас розных культурных і грамадскіх мерапрыемстваў.


Выбітныя асобы правіць

Славутасці правіць

Гл. таксама правіць

Зноскі

Літаратура правіць

  • Брук С. Прага и Чешская Республика. Путеводитель (Серия: The National Geographic Traveler). Изд-во Астрель/АСТ, 2006. — ISBN 5-271-14656-1, ISBN 5-17-038820-9, ISBN 0-7922-4147-9.
  • Прага. [Иллюстрированный путеводитель] (Серия: Дорлинг Киндерсли. Путеводители). Изд-ва: АСТ, Астрель, Дорлинг Киндерсли, 2004. — ISBN 5-17-022252-1, ISBN 5-271-08019-6, ISBN 0-7513-4828-7.
  • Кармоди О., Ширяев А. Прага (Серия: Путеводители «Афиши»). Изд-во Афиша Индастриз, 2006. — ISBN 5-9900241-9-3.
  • Путеводитель «Прага в Кармане» (Серия: «Столицы туризма»). Изд-во Welcome. — ISBN 5-93024-021-3.

Спасылкі правіць