Янка Геніюш
Янка Геніюш, поўнае імя Іван Пятровіч Геніюш (24 лютага 1902, мястэчка Крынкі Гродзенскага павета Гродзенскай губерні (цяпер Сакольскі павет Падляскага ваяводства, Польшча) — 19 лютага 1979, Зэльва Гродзенскай вобласці) — беларускі грамадскі дзеяч, муж паэтэсы Ларысы Геніюш.
Янка Геніюш | |
---|---|
Род дзейнасці | урач |
Дата нараджэння | 24 лютага 1902 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лютага 1979 (76 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Ларыса Геніюш |
Дзеці | Юрка Геніюш |
Альма-матар |
Біяграфія
правіцьПасля школы паступіў у Карлаў універсітэт у Празе, атрымаў медыцынскую адукацыю доктара-венеролага.
У 1935 годзе ажаніўся з Ларысай Міклашэвіч, тым самым годам у іх нарадзіўся сын Юрка Геніюш.
Сябраваў з многімі беларускімі дзеячамі, што жылі ў Празе, у тым ліку і з кіраўніцтвам БНР. Актыўны сябра пражскага Беларускага камітэта самапомачы.
Падчас нямецкай акупацыі, на беларускім сходзе адмовіўся падпісаць тэлеграму да Адольфа Гітлера. Аднак Іван Ермачэнка падрабіў пад капірку подпісы ўдзельнікаў сходу і даслаў тую тэлеграму. Пасля яна трапіла ў Маскву, праз гэта Янка Генюіша аказаўся перад судом.
У 1943 годзе Янка Геніюш прыязджае ў Беларусь у Слонім, працуе кіраўніком раённага аддзела аховы здароўя. Пасля канфлікту са слонімскім гебіткамісарам Эрэнам (Геніюш запытаўся ў таго, хто на гэтай зямлі гаспадар), давялося пераехаць у Баранавічы, ад горшых наступстваў уратавала «слава» падпісанта тэлеграмы да Гітлера.
У 1948 годзе Янка Геніюш разам з жонкай Ларысай арыштаваны і вывезены ў СССР. Абодва незаконна пазбаўлены чэхаславацкага грамадзянства і асуджаны Вярхоўным Судом БССР на 25 гадоў зняволення. Частку тэрміну Янка адбыў на Варкуце. Пасля смерці Сталіна ў 1953 годзе, пераведзены ў Мардовію.
Сям’я Геніюшаў была датэрмінова вызвалена ў 1956 годзе, аднак ім не дазволілі вярнуцца ў Чэхаславакію. Геніюшы пасяліліся ў Зэльве ў хаце бацькі Янкі па вуліцы Савецкай, 7а.
Там Геніюш уладкаваўся працаваць у мясцовы шпіталь і паліклініку. У яго кабінеце быў партрэт Францыска Скарыны. Добра разбіраўся ў неўралогіі, сексалогіі, венерычных хваробах. Працаваў хірургам і тэрапеўтам.
У госці да Геніюшаў часта прыязджалі госці, былыя палітзняволеныя і літаратары: Мікола Канаш, Пятро Рашэтнік, Уладзімір Караткевіч, Алег Лойка, Данута Бічэль, Юрка Голуб, Алесь Траяноўскі і іншыя.
На пахаванне Янкі Геніюша прыехала шмат народу. Андрэй Вайтовіч са Слоніма зрабіў па ім помнік. Пасля смерці Ларысы Геніюш на магіле паставілі новы, агульны.
Зноскі
Спасылкі
правіць- Сяргей Чыгрын, «Янка Геніюш» Ніва № 24 (2457), 15 чэрвеня 2003 Архівавана 6 красавіка 2009.
- Сяргей Чыгрын, «Беларус непадробнай шчырасці» Новы Час № 10 (281), 8 сакавіка 2011 Архівавана 11 сакавіка 2012.