Адкрыць галоўнае меню

Мікола Канаш (15 лістапада 192629 кастрычніка 2006) — беларускі грамадскі дзеяч. Сябра Саюза беларускай моладзі у Другую сусветную вайну, вязень ГУЛАГа, сулагернік Ларысы Геніюш і публікатар яе вершаў.

Мікола Канаш
Мікола Канаш.jpg
Род дзейнасці: грамадскі дзеяч
Дата нараджэння: 15 лістапада 1926(1926-11-15)
Месца нараджэння: в. Азярава, Браслаўскі павет, Віленскае ваяводства, Польская Рэспубліка
Дата смерці: 29 кастрычніка 2006(2006-10-29) (79 гадоў)
Месца смерці: Жлобін, Беларусь
Месца пахавання: мерк. Жлобін, Беларусь
Бацька: Імполь

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся 15 лістапада 1926 г. у в. Азярава Браслаўскага павету Віленскага ваяводства ў Польскай Рэспубліцы. Пачатковую асвету атрымаў на Браслаўшчыне. У Другую сусветную вайну пераехаў у Паставы, дзе вучыўся ў Пастаўскай настаўніцай семінарыі. Там жа далучыўся да Саюза беларускай моладзі.

Потым служыў у Чырвонай Арміі, дзе падчас падчас камандзіроўкі быў арыштаваны і асуджаны на 25 гадоў за ўдзел у Саюзе беларускай моладзі. Пакаранне адбываў у Інце (Комі АССР). У лагеры пазнаёміўся і сябраваў з вядомай паэткай Ларысай Геніюш. У лагеры перадаваў вершы Ларысы Геніюш, перапісаныя на папяроснай паперы, выкарыстоўваючы самы розныя вынаходкі, адной з якіх быў кавалак вугалю з сакрэтам. Там жа пазнаёміўся з сябрам падпольнай арганізацыі Саюз вызвалення Беларусі, паэтам Віталём Губарэвічам, чые вершы перадаваў Ларысе Геніюш для ацэнкі, а таксама з іншым удзельнікам СБМПятром Рашэтнікам.

Пасля вызвалення мусіў застацца ў высылцы ў Комі АССР працаваць у шахтах. Праў шмат гадоў пасля вызвалення атрымаў прапанову атрымаць кватэру і пуцёўку на адпачынак у Карлавых Варах, але ўзамен трэба было ў мясцовай газеце пакаяцца за сваё далучэнне да СБМ у маладосці — пазней Мікола Канаш казаў: «Не, і яшчэ раз не, адказаў я. Здраднікам радзімы не лічыў сябе ніколі». У высылцы Мікола Канаш сустрэў сваю будучую жонку — украінку Соф’ю, якую таксама асудзілі на 25 гадоў «за нацыяналізм», у прыватнасці за тое, што падняла з зямлі ліст, які кінуў на дол адзін з палонных байцоў Украінскай Паўстанскай Арміі, калону якіх гналі па вуліцы. Міколу і Соф’ю таемна павянчаў былы зняволены ўкраінскі ўніяцкі святар.

У 1973 г. Мікола Канаш атрымаў мажлівасць вярнуцца ў Беларусь, але з усіх гарадоў яго пагадзіліся прыняць толькі ў Жлобіне, дзе ён потым і жыў да канца жыцця. У 1990-я гады і пазней Мікола Канаш афіцыйна не далучаўся ні да якіх грамадскіх арганізацыяў у Жлобіне, але сябраваў з мясцовымі асяродкамі Беларускага Народнага Фронту і Таварыства беларускай мовы, моладзь з якіх, паводле Соф'і Канаш, стала наведвала кааператыўную кватэрку Канашаў.

Памёр 29 кастрычніка 2006 г. у Жлобіне.

Цікавыя фактыПравіць

  • Усё жыццё беларус Мікола і яго жонка ўкраінка Соф'я Канашы ўдома размаўлялі на сваіх мовах.
  • У фондасховішчы музея М. Багдановіча захавалася паштоўка Міколы Канаша да супрацоўніцы музею Дануты Бічэль з каментарыямі да вершаў Ларысы Геніюш і інфармацыяй, што Ларыса Геніюш сваім першым вершам у прэсе называла верш «Беларуска».[1]

Зноскі

СпасылкіПравіць