Юрка Голуб
Юрка (Юрый Уладзіміравіч) Голуб (20 кастрычніка 1947, в. Горна, Зэльвенскі раён, Баранавіцкая вобласць — 12 кастрычніка 2020, Гродна) — беларускі празаік, паэт, журналіст.
Юрка Голуб | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 20 кастрычніка 1947 |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 12 кастрычніка 2020 (72 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Месца працы | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | перакладчык, пісьменнік, паэт |
Мова твораў | беларуская |
Грамадская дзейнасць | |
Член у | |
Прэміі |
Біяграфія
правіцьНарадзіўся 20 кастрычніка 1947 года з ў в. Горна Зэльвенскага раёна Баранавіцкай вобласці ў сялянскай сям’і.
Выпускнік Зэльвенскай СШ. Закончыў філфак БДУ (1970). Пазней ён так узгадваў пра часы вучобы на філфаку: «Я проста ўдзячны лёсу, што трапіў у тое ўніверсітэцкае асяроддзе. У той час, у 1960-я гады, гэта быў адзіны ўніверсітэт у Беларусі, і гэта надавала гонару кожнаму з нас, у тым ліку маім сябрам па паэтычным цэху».
З 1970 года жыў у Гародні. З 1978 года — загадчык аддзела культуры абласной газеты «Гродзенская праўда»[1]. Выдаў некалькі нумароў часопіса «Галасы»[2], куды ўключаліся творы з літаратурнай старонкі абласной газеты. З 1979 года — загадчык аддзела мастацкага вяшчання Гродзенскага абласнога тэлебачання і радыё, вядучы тэлепраграмы «Гродзеншчына літаратурная».
Член Саюза пісьменнікаў БССР з 1971 года. 10 гадоў узначальваў Гродзенскую абласную арганізацыю Саюза беларускіх пісьменнікаў.
Памёр 12 кастрычніка 2020 года ў Гродне[3][4]. Пахаваны на могілках в. Горна Зэльвенскага раёна[5].
Творчасць
правіцьДрукавацца пачаў у раённым друку ў 1963 годзе, у рэспубліканскім — у 1965 годзе.
Як адзначае А. М. Пяткевіч, «вершам паэта ўласціва вострае адчуванне драматызму сучаснасці, шчодрасць душэўнага самавыяўлення, валоданне сваім творчым голасам, непаўторнай манерай пісьма, якая вызначаецца лаканічнасцю, багатай асацыятыўнасцю, яркай метафарычнасцю, натуральнасцю рытміка-інтанацыйнага прамаўлення».
Месца гарадзенскага паэта ў нашай сучаснай літаратуры своеасаблівае, адметнае. Так, яно параўнальна сціплае ў шэрагу тых выбітных творцаў ягонага пакалення, што заявілі пра сябе гучна, ярка, з-за характару таленту і не ў апошнюю чаргу з-за чалавечай сціпласці.
Выдаў зборнікі паэзіі «Гром на зялёнае голле» (1969), «Дрэва навальніцы» (1973), «Векапомнае поле» (1976), «Помню пра цябе» (1983), «Сын небасхілу» (1989), «Поруч з дажджом» (2001), «Зажураны камень. Трыялеты» (2002), «Брама зімы» (2004) і «Багра» (2006).
«Зажураны камень» — першы і пакуль адзіны ў беларускім пісьменстве паэтычны зборнік, які цалкам складзены з вершаў класічнага жанру — трыялетаў. Гэтая кніга паўстала пад уплывам Максіма Багдановіча, чыя творчасць заўсёды вабіла гарадзенскага паэта, пра што ён сам піша ў невялікай трохабзацавай прадмове: «Няма прычыны хавацца, што зборнік з розных гадоў у адной вершаванай раме — трыялеце — з’явіўся пад уладным заклікам Максіма Багдановіча… Выбіраю для сябе рызыкоўную спробу: адчыніць даўнейшую ваконную раму трыялета ўласным дотыкам». Гэтая спроба ператварылася ў цікавую карціну, што ўбачана за вакном, у дарозе і ў бездаражы, у бязмежнай далечы, у сённяшнім і мінулым. Што напоўнена любоўю і пяшчотай, трывогай і клопатам, мілым гумарам і журбой.
У вершах Юркі Голуба — свет маладога сучасніка, які абвострана адчувае праявы жыцця. Шчырасць лірычнага самавыяўлення, лаканічнасць выказвання, яркая метафарычнасць вобразаў, багатая інструментоўка радка — асаблівасці яго творчай манеры.
Вершы Юркі Голуба перакладзены на літоўскую (Е. Марцінкевічам), рускую (В. Шленскім, В. Чэкіным, І. Бурсавым, Н. Кіслікам, Л. Хауставым, Б. Пчалінцавым, І. Сяргеевым), украінскую (Л. Танюком, Р. Кочурам, Я. Брынцавым, С. Літвіным, М. Сінгаіўскім), польскую мовы (Я. Леанчуком). На польскай мове у перакладзе Яна Леанчука ў 2006 годзе выйшла кніга «З-над Нёманскіх старон».
Аўтар кнігі для дзяцей «У бары грыбы бяры» (1986). Выступаў як празаік, перакладчык.
Узнагароды
правіць- Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя Аркадзя Куляшова.
Бібліяграфія
правіць- Голуб, Ю. Гром на зялёнае голле: Вершы / Ю. Голуб. — Мінск: Беларусь, 1969. — 64 с.
- Голуб, Ю. Дрэва навальніцы. Лірыка / Ю. Голуб. — Мінск: Маст. літ., 1973. — 80 с.
- Голуб, Ю. Векапомнае поле: Вершы / Ю. Голуб. — Мінск: Маст. літ., 1976. — 64 с.
- Голуб, Ю. Помню пра цябе: Вершы / Ю. Голуб. — Мінск: Маст. літ., 1983. — 62 с.
- Голуб, Ю. У бары грыбы бяры: Вершы / Ю. Голуб. — Мінск: Юнацтва, 1986. — 18 с.
- Голуб, Ю. Сын небасхілу: Вершы / Ю. Голуб. — Мінск: Маст. літ., 1989. — 142 с.
- Голуб, Ю. Поруч з дажджом: Вершы / Ю. Голуб. — Мінск: Беларускі кнізазбор, 2001. — 163 с.
- Голуб, Ю. Зажураны камень: Трыялеты / Ю. Голуб. — Мінск: Беларускі кнізазбор, 2002. — 68 с.
- Голуб, Ю. Брама зімы: Вершы / Ю. Голуб. — Мінск: Маст. літ., 2004. — 120 с.
- Голуб, Ю. Багра: вершы і паэма / Ю. Голуб. — Мінск: Кнігазбор, 2006. — 224 с.
Зноскі
- ↑ Гродзенская праўда
- ↑ https://uzv.by/novyi-vyipusk-chasopisa-galasyi/ Архівавана 13 жніўня 2019.
- ↑ Памёр Юрка Голуб Архівавана 13 кастрычніка 2020.
- ↑ Памёр Юрка Голуб // nashaniva 13 кастрычніка 2020
- ↑ Голуб Юрка – Белліт (8 кастрычніка 2023). Праверана 7 жніўня 2024.
Літаратура
правіць- Беларускія пісьменнікі (1917—1990): даведнік / склад. А. Гардзіцкі. — Мн., 1994.
Спасылкі
правіць- Юрка Голуб на сайце анлайн-энцыклапедыі «Беларусь у асобах і падзеях»
- Творы на knihi.com Архівавана 14 кастрычніка 2020.
- Вершы ў часопісе «Дзеяслоў» Архівавана 19 чэрвеня 2013.