Мета́фара (стар.-грэч.: μεταφορά — «перанясенне»; ад μετά «над» + φορός «які нясе») — троп, ужыванне слова ці выразу ў пераносным значэнні праз супастаўленне пэўнай з’явы ці прадмета з іншай з’явай ці прадметам на аснове агульных для іх адзнак і ўласцівасцей. Тэрмін належыць Арыстоцелю і звязаны з яго разуменнем мастацтва як пераймання жыцця. Метафара Арыстоцеля ў сутнасці амаль не адрозніваецца ад парабалы (перабольшання), ад сінекдахі, ад простага параўнання або ўвасаблення і прыпадабнення. Ва ўсіх выпадках прысутнічае перанясенне сэнсу з аднаго на іншае. Метафара блізкая да параўнання, аднак адрозніваецца ад яго тым, што мае толькі адзін член супастаўлення — тое, з чым супастаўляецца, а тое, што супастаўляецца, не называецца (яно падразумяваецца). Метафара звычайна перафразоўваецца ў параўнанне пры дапамозе слоў нібы, як, быццам і г. д. Метафары ўжываюцца ў бытавой мове (ідзе дождж, цяжкі характар, прыйшла зіма, садзіцца сонца), але асноўная сфера іх выкарыстання — мастацкая літаратура, паэзія.

Тыпы метафар

правіць
  • Простая метафара складаецца з аднаго слова ці выразу (П. Панчанка: «Замоўкнуў жураўліны скрып калысак, І калаўротаў гул чмяліны змоўк»).
  • Разгорнутая метафара ахоплівае вялікую частку або ўвесь твор (бітва — жніво («Слова пра паход Ігаравы»), жыццё — акіян (паэма А. Куляшова «Цунамі»)).

Віды метафар

правіць

Літаратура

правіць