Влта́ва (чэшск.: Vltava, ням.: Moldau, польск.: Wełtawa) — рака ў Чэхіі, левы прыток ракі Лабы (Эльба). Даўжыня — 446 км, плошча басейна — 28 000 км². Выток у горах Шумава. Там жа ўтварае найбуйнейшае вадасховішча Чэхіі — Ліпна. Ля горада Вішы-Брод праходзіць праз цясніну «Чортавы сцены», далей цячэ праз Будзеёвіцкую раўніну, затым па ўзвышшах Сярэдняй Чэхіі. Упадае ў Лабу ля горада Мельнік.

Влтава
чэш. Vltava
Від на Влтаву з Вышаграду
Від на Влтаву з Вышаграду
Характарыстыка
Даўжыня 446 км
Басейн 28 000 км²
Расход вады 149,9 м³/с
Вадацёк
Выток  
 • Месцазнаходжанне Горы Шумава
 • Каардынаты 48°51′33″ пн. ш. 13°53′37″ у. д.HGЯO
Вусце рака Лаба (Эльба)
 • Каардынаты 50°20′50″ пн. ш. 14°28′28″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Водная сістэма Эльба
Краіна
Басейн Влтавы на карце Чэхіі.
Басейн Влтавы на карце Чэхіі.
physical
Влтава
Влтава
Blue 0080ff pog.svg — выток, Blue pog.svg — вусце
Лагатып Вікісховішча Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Сярэдні расход вады ў Празе каля 142 м³/сек. Рака схільная да паводк, у прыватнасці, найбуйнейшая за апошнія 500 гадоў паводка адбылася ў 2002 годзе, калі была затоплена значная частка Прагі і нават пацярпеў Пражскі метрапалітэн. Паміж Мельнікам і Прагай на Влтаве размешчана 12 шлюзаў.

На Влтаве размешчаны гарады Чэске-Крумлаў, Чэске-Будзеёвіцы, Прага.

ЭтымалогіяПравіць

Чэшская назва Vltava, гэтак жа як і нямецкая Moldau пайшла ад старажытнагерманскага Wilth-ahwa («Дзікая вада»).

Тапонімы ў космасеПравіць

  • Імем ракі названа малая планета 2123 Vltava

Асноўныя прытокіПравіць

СпасылкіПравіць