Ціха Браге

(Пасля перасылкі з Ціха Брагэ)

Ціха Браге[8] (Tycho Brahe; 14 снежня 1546 — 24 кастрычніка 1601) — дацкі шляхціч, паходзіў з правінцыі Сконэ (цяпер — тэрыторыя Швецыі), найбольш вядомы як адзін з першых астраномаў у Еўропе. Быў таксама астролагам і алхімікам. Ціха Браге — латынізаванае імя. Сапраўднае дацкае імя — Tyge Ottesen Brahe.

Ціха Браге
дацк.: Tyge Ottesen Brahe
Дата нараджэння 14 снежня 1546[1][2]
Месца нараджэння
Дата смерці 24 кастрычніка 1601(1601-10-24)[1][3][…] (54 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Бацька Otte Brahe[d]
Маці Beate Clausdatter Bille[d]
Жонка Kirsten Barbara Jørgensdatter[d]
Дзеці Sidsel Brahe[d]
Род дзейнасці астраном, аўтабіёграф, паэт, астролаг, алхімік, пісьменнік
Навуковая сфера астраномія
Месца працы
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Valentin Thau[d][7] і Caspar Peucer[d][7]
Вядомыя вучні Сімон Марый, David Gans[d] і Paul Wittich[d][6]
Узнагароды
Knight of the Order of the Elephant
Подпіс Выява аўтографа
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Ціха Браге валодаў маёнткам на востраве Гвен, дзе пабудаваў адзін з самых ранніх даследчых інстытутаў — Уранібург (у перакладзе — «Нябесны палац»). Там ён пабудаваў некалькі буйных астранамічных інструментаў і правёў шэраг дакладных вымярэнняў. Успрыняў геаметрычныя ідэі сістэмы Каперніка і філасофію сістэмы Пталамея і сфармуляваў сваю ўласную мадэль Сусвету — Ціханічную мадэль.

У сваёй абсерваторыі Ціха Браге назіраў зоркі i планеты з найвялікшай па тых часах дакладнасцю: 2-3 хвіліны дугі. Часцей за іншыя свяцілы ў кожным супрацьстаянні з 1580 г. Ціха назіраў Марс менавіта таму, што яго рух відавочна не адпавядаў ні сістэме Пталамея, ні сістэме Каперніка. У 1583 г. Ціха адзначыў, што каля супрацьстаяння Марс рухаецца ў другі бок з найвышэйшай хуткасцю — амаль палова градуса ў суткі, а гэта даказвала, што Марс у супрацьстаянні значна бліжэй да Зямлі, чым да Сонца, што было праўдзіва толькі ў сістэме Сусвету Каперніка, але не Пталамея. Аднак Ціха бачыў неадпаведнасць i сістэмы Каперніка сваім назіранням. Ён стварыў сваю адмысловую сістэму, дзе Зямля засталася ў цэнтры, а планеты рухаюцца вакол Сонца, якое, у сваю чаргу, рухаецца вакол Зямлі.

Ад 1600 і да смерці Ціха ў 1601 годзе яму дапамагаў Іаган Кеплер. Гэты не менш выдатны навуковец у далейшым з дапамогай вынікаў назіранняў Браге распрацаваў сваю ўласную астранамічную тэорыю.

Ціха Браге лічыцца адным з самых уважлівых і акуратных астраномаў-практыкаў свайго часу. Яго назіранні былі настолькі дакладнымі, што Кеплер здолеў з дапамогай вынікаў гэтых назіранняў сфармуляваць законы руху планет. Ціха склаў адзін з першых зорных каталогаў. І ўрэшце з дапамогай назіранняў Ціха Браге было выяўлена, якая ж тэорыя мае права лічыцца праўдзівай — Капернікаўская ці тэорыя Пталамея.

Зноскі

  1. а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  2. а б Czech National Authority Database Праверана 23 лістапада 2019.
  3. Tycho Brahe // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.
  4. а б в г д Berry A. A Short History of AstronomyLondon: John Murray, 1898.
  5. а б 1911 Encyclopædia Britannica/Brahe, Tycho // Encyclopædia Britannica: a dictionary of arts, sciences, literature and general information / H. Chisholm — 11 — New York, Cambridge, England: University Press, 1911.
  6. а б в MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
  7. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  8. Напісанне Браге (Brahe) Ціха паводле БЭ у 18 т. -- Т.3. -- С. 227.

Літаратура

правіць

Спасылкі

правіць