Алхімія (лац.: alchimia, alchymia, ад араб. خيمياء‎‎ al-kîmîa) — старажытная галіна натурфіласофіі, у XVII—XVIII стагоддзях паступова выціснутая сучаснай хіміяй і фармакалогіяй. У больш вузкім сэнсе — квазіхімічнае вучэнне пра пераўтварэнне металаў у золата і срэбра шляхам фізіка-хімічных маніпуляцый з дапамогаю адмысловага сродку, званага філасофскім каменем. Часам алхіміяй называюць пэўныя містычныя, даоскія і псіхатэхнічныя практыкі (г.зв. унутраная алхімія), скіраваныя на дасягненне несмяротнасці.

Этымалогія правіць

Паводле адной з версій, арабскае слова al-kîmîa паходзіць ад копцкага слова Kēme, якое мае шмат значэнняў: «чорны», «чарназём», «свінец»; таксама Kēme — гэта уласна копцкая назва Егіпта.

Паводле іншай версіі, арабскае слова al-kîmîa паходзіць ад грэчаскага χύμος — «вадкасць», «сок».

Гісторыя алхіміі правіць

Радзімай алхіміі лічыцца Старажытны Егіпет, а пачынальнікам, паводле традыцыі, — Гермес Трысмегіст. Алхімічныя практыкі актыўна развіваліся ў арабскіх краінах і сярэднявечнай Еўропе.

 
Алхімікі ў пошуках філасофскага каменя

Культура Егіпта, як вядома, валодала добра развітымі тэхналогіямі, што дэманструюць аб'екты і збудаванні, стварэнне якіх магчыма толькі пры наяўнасці тэарэтычнай і практычнай базы. Пацвярджэнне развіцця першасных тэарэтычных ведаў у Егіпце навука атрымлівала ў апошні час. Тым не менш, на такое паходжанне паказвае, у большай ступені традыцыйныя крыніцы алхіміі, мудрагелістага і квяцістага «сімбіёзу» мастацтва і, у пэўнай ступені, хіміі. Сярод такіх крыніц у першую чаргу варта адзначыць «Ізумрудную скрыжаль» (па-лацінску: Tabula smaragdina) Гермеса Трысмегіста, як і шэраг іншых трактатаў «Вялікага алхімічнага збору»[1][2].

Меў месца яшчэ ў IVIII стагоддзях да н.э. на Усходзе, гэта значыць у Індыі, Кітаі, у арабскім свеце, ранні «прататып» алхіміі. У гэты і наступныя перыяды былі знойдзены новыя спосабы атрымання такіх элементаў, як то ртуць, сера, фосфар, ахарактарызаваны многія солі, ужо былі вядомыя і выкарыстоўваліся азотная кіслата (HNO3) і луг гідраксід натрыя (NaOH). З ранняга Сярэднявечча атрымлала развіццё тое, што зараз прынята разумець пад алхіміяй, у якой традыцыйна злучыліся, разам з вышэйназванымі навукападобнымі кампанентамі, у сэнсе сучаснага разумення метадалогіі навукі, філасофскія прадстаўленні эпохі і новыя для таго часу рамесныя навыкі, а таксама магічныя і містычныя прадстаўлення. Вядомымі алхімікамі таго часу былі Джабір ібн Хаян, Авіцэна і Абу-ар-Разі. Яшчэ ў антычнасці, дзякуючы інтэнсіўнаму развіццю гандлю, золата і серабро сталі ўсеагульным эквівалентам вырабляемых тавараў. Цяжкасці, з якімі звязана атрыманне гэтых параўнальна рэдкіх металаў, заахвоцілі да спробаў практычнага выкарыстання натурфіласофскіх поглядаў Арыстоцеля аб пераўтварэнні адных рэчываў у іншыя; узнікненне вучэння пра «трансмутацыі», разам з працамі Гермеса Трысмегіста, традыцыя алхімічнай школы звязвана з яго імем. Гэтыя ўяўленні зведалі мала змен аж да XIV стагоддзя[1][2].

У VII стагоддзі алхімія пракралася ў Еўропу. У той час, як і на працягу ўсёй гісторыі, у прадстаўнікоў пануючых пластоў грамадства асаблівай «папулярнасцю» карысталіся прадметы раскошы, у асаблівасці — золата, паколькі менавіта яно з'яўляліся эквівалентам гандлёвай ацэнкі. Алхімікаў, у ліку іншых пытанняў, працягвалі цікавіць спосабы атрымання золата з іншых металаў, а таксама праблемы іхняй апрацоўкі. Разам з тым, да таго часу арабская алхімія стала аддаляцца ад практыкі і страціла свой уплыў. З-за асаблівасцей тэхналогій, абумоўленых, у ліку іншага — сістэмай герметычных поглядаў, адрозненнем знакавых сістэм, тэрміналогіі і асабліва карпаратыўнага распаўсюджвання ведаў «алхімічныя дзействы» развіваліся вельмі марудна. Найбольш вядомымі еўрапейскімі алхімікамі лічацца Нікола Фламель, Альберт Вялікі, Джон Дзі, Роджэр Бэкан і Раймунд Лулій. Эпоха алхімікаў адзначыла атрыманне шматлікіх першасных рэчываў, распрацоўку спосабаў іх атрымання, выдзялення і ачысткі. Толькі ў XVI стагоддзі з развіццём розных вытворчасцей, у тым ліку металургіі, а таксама фармацэўтыкі, абумоўленым узрастаннем яе ролі ў медыцыне, пачалі з'яўляцца даследчыкі, чыя дзейнасць прывяла да істотных пераўтварэнняў у гэтай навуцы, якія наблізілі станаўленне добра асэнсаваных і актуальных практычных метадаў гэтай дысцыпліны. Сярод іх, перш за ўсё, варта адзначыць Георгія Агрыкалу і Парацэльса[1][2].

Зноскі

  1. а б в «Возникновение и развитие химии с древнейших времён до XVIII века». Всеобщая история химии. М.: Наука. 1989.
  2. а б в Рабинович В. Л. «Алхимия как феномен средневековой культуры». М.: Наука. 1979

Літаратура правіць

Спасылкі правіць