Каміль Лотак

Камі́ль Ло́так (чэшск.: Kamil Lhoták; 25 ліпеня 1912, ПрагаЧэхаславакія — 22 кастрычніка 1990, Прага, Чэхаславакія) — чэшскі мастак, кніжны ілюстратар і графік.

Каміль Лотак
чэшск.: Kamil Lhoták
Фатаграфія
Дата нараджэння 25 ліпеня 1912(1912-07-25)
Месца нараджэння Прага, Чэхаславакія
Дата смерці 22 кастрычніка 1990(1990-10-22) (78 гадоў)
Месца смерці Прага, Чэхаславакія
Грамадзянства Flag of the Czech Republic.svg Чэхаславакія
Род дзейнасці графічны дызайнер, пісьменнік, мастак, дызайнер паштовых марак, ілюстратар, графік
Жанр графіка, ілюстрацыя
Вучоба
Узнагароды
медаль «За заслугі»
Commons-logo.svg Працы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

У 1923 годзе Каміль Лотак паступае гімназію імя Алаіса Ірасека ў Празе, пасля заканчэння якой, нягледзячы на жаданне працягнуць навучанне ў Акадэміі мастацтваў, па патрабаванні дзеда па бацьку ідзе на юрыдычны факультэт. Тым не менш, малады студэнт працягвае займацца маляваннем; вялікае значэнне на фармаванне Лотака як мастака аказала творчасць такіх майстроў, як Ханс Арп, Альберта Джакамеці, Макс Эрнст, Паўль Клее, Ёзэф Шыма і іншых прадстаўнікоў авангарднага мастацтва.

У 1938 годзе Каміль спалучаецца шлюбам з дзяўчынай-яўрэйкай Герце Гутавай, і на наступны год арганізуецца першая персанальная выстава Каміля Лотака ў галерэі «Бофор». У 1940 годзе Лотак становіцца членам таварыства «Гутарка мастакоў». У гады вайны мастак стварае сотні работ, ён — адзін з заснавальнікаў «Групы 42», першая выстава якой адбылася ў 1943 годзе.

У 1954 годзе мастак пачынае працаваць разам з пісьменнікам Адольфам Бранальдам. Сумесна яны ствараюць кнігу-альбом «Dědeček automobil» (Дзядуля-аўтамабіль). Ілюстрацыі ў ёй былі Каміля Лотака. На наступны год яны працуюць над выпускам фільма па гэтай кнізе. У 1960-я гады Лотак ажаніўся на мадэлі Ганне Эндрштовай. 1960—1970-я гады былі часам актыўнай мастацкай творчасці Лотака. Ён стварае карціны і ілюструе кнігі, удзельнічае ў розных выставах. У гэты перыяд у працах яго адчуваецца ўплыў мадэрнізму і оп-арта, у асаблівасці Роя Ліхтэнштэйна.

Каміль Лотак працягваў пісаць карціны аж да глыбокай старасці. Яго апошняе палатно, «Meteor padá do moře» (Метэор, які падае ў мора) датуецца 1990-м, годам смерці майстра.

Выбраныя выставыПравіць

  • 1967 — Дом чехословацкой культуры, Берлін
  • 1969 — Галерэя Малерштрассе, Вена
  • 1977 — Галерэя Кніга, Прага
  • 1980 — Дом мастака, Злін
  • 1986 — Гарадская галерэя Прагі, Прага
  • 1987 — Ратуша Старога горада, Прага.

ГалерэяПравіць

СпасылкіПравіць

Зноскі

ЛітаратураПравіць