Адкрыць галоўнае меню

Мадлен Олбрайт

Мадлен Корбел Олбрайт (англ.: Madeleine Korbel Albright, імя пры нараджэнні Марыя Яна Ко́рбелава, чэш. Marie Jana Korbelová; 15 мая 1937, Прага) — першая жанчына на пасадзе дзяржаўнага сакратара ЗША (1997—2001).

Мадлен Олбрайт
Madeleine Albright
Madeleine Albright
сцяг
64-я Дзяржсакратар ЗША
сцяг
23 студзеня 1997 — 20 студзеня 2001
Папярэднік: Уорэн Крыстафер
Пераемнік: Колін Лютэр Паўэл
 
Партыя:
Адукацыя:
Дзейнасць: дыпламат, палітык, пісьменніца
Месца працы:
Член у:
Веравызнанне: Епіскапальная царква
Нараджэнне: 15 мая 1937(1937-05-15) (82 гады)
Бацька: Josef Korbel
Маці: Anna Spiegelova
Муж: Джозеф Олбрайт
Дзеці: 3 дочкі — Ганна, Аліса і Кэтрын
 
Аўтограф: Madeline Albright Signature.svg
 
Узнагароды:

Палітычная дзейнасцьПравіць

Палітычную дзейнасць Олбрайт пачынала ў якасці актывіста Дэмакратычнай партыі ЗША, у 1972 годзе ўвайшла ў каманду сенатара Эдмунда Маскі, у 1976—1978 была яго памочнікам па пытаннях заканадаўства. У 1978 годзе яна была прызначаная членам Савета нацыянальнай бяспекі пры прэзідэнце Картэры, адказвала за сувязі з грамадскасцю. Пасля паразы дэмакратаў у барацьбе за Белы дом Мадлен Олбрайт ў 1982—1993 гадах была прафесарам Джорджтаўнскага ўніверсітэта, вяла семінар па палітыцы СССР і краін Усходняй Еўропы, кіравала праграмай «Жанчыны ў знешняй палітыцы», была прэзідэнтам Цэнтра за нацыянальную палітыку.

Праца ў ААНПравіць

У 1992 годзе Олбрайт стала дарадцам Біла Клінтана і пасля яго абрання на пасаду прэзідэнта была прызначаная на пасаду пастаяннага прадстаўніка ЗША пры ААН. Падчас працы ў ААН яна была ў вельмі нацягнутых ўзаемаадносінах з Генеральным сакратаром ААН Бутрасам Галі.

Олбрайт падтрымлівала санкцыі супраць Ірака.

ФактыПравіць

У 2015 годзе сустрэлася з кандыдатам у прэзідэнты Беларусі Таццянай Караткевіч.

КнігіПравіць

Зноскі