Ганна Леапольдаўна
Ганна Леапольдаўна — дачка Карла Леапольда, герцага Мекленбург-Шверынскага, і Кацярыны Іаанаўны.
Ганна Леапольдаўна руск.: А́нна Леопо́льдовна/ А́нна Ка́рловна/ Елизавета Катарина Кристина, принцесса Мекленбург-Шверинская ням.: Anna Leopoldowna/ Elisabeth Katharina Christine Herzogin zu Mecklenburg-Schwerin | |
![]() | |
![]() | |
Дзейнасць | суверэн |
---|---|
Веравызнанне | праваслаўе |
Нараджэнне | 18 снежня 1718[1][2] |
Смерць | 19 сакавіка 1746[1] (27 гадоў) |
Пахаванне | |
Дынастыя | Мекленбургскі дом[d] |
Бацька | Карл Леапольд Мекленбург-Шверынскі[d] |
Маці | Кацярына Іаанаўна, руская царэўна |
Муж | Антон Ульрых Браўншвейгскі |
Дзеці | Іван VI, Кацярына Антонаўна[d], Аляксей Антонавіч[d], Лізавета Антонаўна[d] і Пётр Антонавіч[d] |
Узнагароды | |
БіяграфіяПравіць
Нарадзілася 7 снежня 1718 г. у Ростаку. З 1739 г. жонка Антона-Ульрыха, герцага Браўншвайг-Люнебургскага. У 1733 г. прыняла праваслаўную веру. У 1740 г. па зрыньванні рэгента Бірона абвясціла сябе кіраўніцай пры немаўляці-імператары Іване VI. Пры ёй дзяржаўнымі справамі кіраваў Мініх, потым Астэрман, Галоўкін.
Адбыўся разрыў з Швецыяй (руска-шведская вайна 1741—1743 гг.), пацверджаныя артыкулы белгарадскага міру. Порта пачала прызнаваць рускіх гасудараў імператарамі. У 1741 г. саступіла кіраванне Лізавеце Пятроўне.
Дзеці — Іван (1740-64), Кацярына (пам. 1807), Лізавета (пам. 1782), Пётр (пам. 1798) і Аляксей (пам. 1787). Памерла ў зняволенні ў Холмагарах 19 сакавіка 1746 г.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 Lundy D. R. Elisabeth Karoline Christine von Mecklenburg-Schwerin // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Anna (Anna Leopoldowna) // Brockhaus Enzyklopädie