Маўзалей Сунь Ятсена

Маўзалей Сунь Ятсена — помнік-пахавальня, прысвечаны лідару кітайскай дэмакратычнай рэвалюцыі і «бацьку нацыі» Сунь Ятсену. Размяшчаецца ад падножжа да вяршыні другога піка гары Цзыцзіньшань у Нанкіне — сталіцы правінцыі Цзянсу (КНР). У адпаведнасці з воляй Сунь Ятсена, яго цела было забальзамавана ў Пекінскім шпіталі і часова змешчана ў мемарыяльную залу Храма Блакітных аблокаў на гары Сяншань. Будаўніцтва маўзалея пачалося ў студзені 1926 года і было завершана вясной 1929 года пад кіраўніцтвам архітэктара Люй Яньчжы, які пасля раптоўна сканаў. 1 чэрвеня таго ж года там адбылося пахаванне труны з целам Сунь Ятсена, а ўзвядзенне і афармленне астатняй часткі комплексу было скончана да 1931 года.

Славутасць
Маўзалей Сунь Ятсена
кіт.: 中山陵
32°03′52″ пн. ш. 118°50′54″ у. д.HGЯO
Краіна
Месцазнаходжанне
Скульптар Paul Landowski[d]
Архітэктар Lü Yanzhi[d]
Сайт zschina.org
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Кампазіцыя комплексу знайшла аснову ў класічнай архітэктуры Старажытнага Кітая ў спалучэнні з выкарыстаннем заходніх архітэктурных праектных і будаўнічых метадаў, у выніку чаго маўзалей стаў неад’емнай часткай маляўнічай панарамы горнай грады і навакольнага ландшафту. Дзякуючы сваім архітэктурным асаблівасцям у 1961 годзе маўзалей быў унесены ў ліку першых у спіс ключавых славутасцяў Кітая Нацыянальным падраздзяленнем па абароне культурных помнікаў, а ў 2007 годзе стаў першай славутасцю вышэйшага пятага класа па класіфікацыі Нацыянальнай турыстычнай адміністрацыі.