Тыбецкае нагор’е

Тыбецкае нагор’е, Тыбет — адно з найбольш высокіх і вялікіх нагор’яў Зямлі. Займае паўднёвую частку Цэнтральнай Азіі, пераважна на тэрыторыі Кітая.

Тыбецкае нагор’е
кіт.: 青藏高原
Краіна
Найвышэйшы пункт3276 м 
Тыбецкае нагор’е (Кітай)
Тыбецкае нагор’е
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Абмежавана горнымі сістэмамі: на захадзе — Памір і Гіндукуш, на поўначы — Куньлунь, на ўсходзе — Сіна-Тыбецкія горы, на поўдні — Гімалаі. Плошча каля 2 млн км². У рэльефе спалучаюцца горныя хрыбты вышынёю да 6000—7000 м, раздзеленыя шырокімі, плоскімі або слабаўзгорыстымі раўнінамі вышынёй 4000—5000 м.

Геалогія

правіць

Раўніны складзены з пясчанікаў, вапнякоў, кварцытаў, гліністых сланцаў, хрыбты — з гранітаў і гнейсаў. Паўночная частка ўтварылася ў перыяд герцынскай, сярэдняя — ціхаакіянскай, паўднёвая — альпійскай складкавасцей. У перыяд альпійскай складкавасці адбылося агульнае падняцце Тыбецкага нагор’я. На паўднёвай ускраіне, уздоўж паўночных схілаў Гімалаяў — тэктанічны прагін. Многія раёны сейсмічныя, ёсць гарачыя крыніцы, у т.л. мінеральныя. Радовішчы золата, каляровых металаў, каменнага вугалю, гаручых сланцаў, жалезнай руды, сурмы, мыш'яку, каменнай солі і інш.

Клімат

правіць

Клімат Тыбецкага нагор’я рэзка кантынентальны, халодны. Сярэдняя гадавая тэмпература 0—5°С. Ападкаў на поўначы 100—200 мм, на поўдні 500—700 мм за год. Бываюць моцныя вятры. На раўнінах зіма бясснежная. У далінах на паўднёвага ўсходу клімат больш мяккі, ападкаў да 400 мм за год. Снегавая лінія на вышыні 5000—6000 м (самая высокая на Зямлі), ледавікі найбольш часта сустракаюцца ў Каракаруме.

Гідраграфія

правіць

Рачная сетка рэдкая. Рэкі горныя, парожыстыя, ледавіковага і снега-дажджавога жыўлення, багатыя гідраэнергіяй. На поўначы рэкі ўпадаюць у бяссцёкавыя салёныя азёры (найбольшае Намца). На поўдні і ўсходзе вытокі вялікіх рэк Азіі: Інд, Брахмапутра, Салуін, Хуанхэ, Янцзы, Меконг і іх прытокаў.

Флора і фаўна

правіць

Пераважае расліннасць высакагорных пустынь і паўпустынь на маламагутных горна-пустынных глебах. У паўночнай частцы нагор’я і на паўднёвым захадзе — нізкая травяная расліннасць, значныя тэрыторыі заняты друзавай або саланчаковай пустыняй. Характэрныя прадстаўнікі расліннасці — тыбецкая асака і балотніца. На поўдні трапляюцца ўчасткі горных стэпаў. Лясы на крайнім усходзе (елка, хвоя, бяроза) і ў далінах на паўднёвым усходзе (тугайныя лясы — лаза, таполя, ціс, падуб, хвойныя). Жывёльны свет: на поўначы характэрны капытныя — як, кулан, антылопы аронга і ада, архар, блакітны баран. Ёсць мядзведзі, воўк, ліс, шакал, зайцы, пішчухі, тарбаган; з птушак — барадач-ягнятнік, гімалайскі сіп, арлан-даўгахвост, тыбецкі улар, тыбецкая саджа і інш. На поўдні (асабліва ў далінах) трапляюцца тыгр, кабарга, газель, выдра, янот, малпы макакі; з птушак — каршун, сава, сокал і інш.

Гаспадарчая дзейнасць

правіць

У далінах і горных схілах сеюць галазёрны ячмень, авёс, гарох, грэчку; вядзецца адгонная жывёлагадоўля.