Гнейс
Гнейс[1][2] (ням.: Gneis) — горная парода з сланцаватай тэкстурай, утвораная пры метамарфізме магматычных (артагнейсы) або асадкавых (парагнейсы) парод, паводле саставу блізкая да гранітаў.
Складаецца з палявых шпатаў, кварцу і цемнаколерных мінералаў (біятыт, рагавая падманка, піраксен). Прымесі — гранаты, кардыерыт, стаўраліт, дыстэн і інш. Колер шэры да цёмнага, светла-ружовы. Шчыльнасць 2500—2900 кг/м³. Пашыраныя пароды найбольш старажытных участкаў зямной кары. На тэрыторыі Беларусі разам з іншымі пародамі складаюць дакембрыйскі крышталічны фундамент.
Прыдатныя на выраб друзу, тратуарных пліт, як абліцовачны камень.
Крыніцы
правіцьЛітаратура
правіць- Гнейс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 5: Гальцы — Дагон / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1997. — Т. 5. — С. 314. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0090-0 (т. 5).
- Гнейс // Геаграфічныя паняцці і тэрміны: Энцыклапедычны даведнік / Беларус. Энцыкл.; Рэдкал.: М. М. Курловіч і інш. — Мн.: БелЭн, 1993. — С. 97—98. — 333 с. — (Энцыкл. б-чка школьніка). — 14 000 экз. — ISBN 5-85700-085-8.
- Гнейс // Географический энциклопедический словарь. Понятия и термины (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1988. — С. 73. — 432 с. — 100 000 экз.
Спасылкі
правіць
Гнейс на Вікісховішчы |