Міньцзян (прыток Янцзы)

рака ў Кітаі, прыток Янцзы

Міньцзя́н (кіт.: 岷江) — рака ў Кітаі, у правінцыі Сычуань, левы прыток ракі Янцзы (басейн Усходне-Кітайскага мора).

Міньцзян
кіт.: 岷江
Yibin Yangtze Begins Here.jpg
Характарыстыка
Даўжыня 793 км
Плошча басейна 134 000 км²
Басейн Янцзы → Усходне-Кітайскае мора
Басейн рэк Ціхі акіян
Расход вады больш за 3000 м³/с
Вадацёк
Выток
 · Месцазнаходжанне горы Міньшань
 · Каардынаты 33°01′56″ пн. ш. 103°39′08″ у. д.HGЯO
Вусце Янцзы
 · Месцазнаходжанне Ібінь
 · Каардынаты 28°46′14″ пн. ш. 104°37′56″ у. д.HGЯO
Размяшчэнне
Краіна Flag of the People's Republic of China.svg Кітай
Рэгіён Сычуань
Міньцзян (прыток Янцзы) (Кітай)
выток
выток
вусце
вусце
Commons-logo.svg Міньцзян на Вікісховішчы

Даўжыня ракі 793 км. Плошча вадазбору 134 800 км². Сярэдні расход вады больш за 3000 м³/с. Выток ракі знаходзіцца ў гарах Міньшань, дзе яна працякае ў глыбокай цясніне. Працякае па Сычуаньскай катлавіне. Каля горада Гуаньсянь рэчышча дзеліцца на рукавы, ніжэй населенага пункта Пэньшань рака зноў цячэ ў адным рэчышчы[1]. Упадае ў Янцзы каля горада Ібінь. Паводкі на рацэ адбываюцца ў летні перыяд. Вада з ракі выкарыстоўваецца на арашэнне.

Суднаходная ад горада Лэшань, дробныя судны — ад горада Чэнду.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

  • Миньцзя́н // Географический энциклопедический словарь: Географические названия / Гл. ред А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев, А. Г. Воронов и др.. — М.: Сов. энциклопедия, 1983. — С. 283. — 538 с. — 100 000 экз.(руск.) 
  • [ Миньцзян (руск.) ] — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі

СпасылкіПравіць