Юньнань — правінцыя на паўднёвым захадзе Кітая, каля граніцы з Індыяй, М’янмай, Лаосам і В’етнамам. Плошча 394 тыс. км². Насельніцтва 42,87 млн чал. (2001). Адміністрацыйны і галоўны эканамічны цэнтр — горад Куньмін.

Юньнань
кіт.: 云南省
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Кіраўнік Wang Yubo[d]
Насельніцтва
  • 47 209 277 чал. (2020)[1]
Плошча
  • 394 100 км²
Юньнань на карце
Часавы пояс UTC+8
Код ISO 3166-2 CN-YN
Афіцыйны сайт
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Геаграфія правіць

 
Тыпавы від Юньнані

Размешчана пераважна ў межах Юньнаньскага нагор’я. Клімат у асноўным субтрапічны мусонны, на поўдні — трапічны. Сярэдняя тэмпература студзеня ў далінах і катлавінах 8—16 °C, ліпеня 20—28 °C. Ападкаў у далінах і катлавінах 1000—2000 мм, у гарах да 3000 мм за год. Лясы (каля 20 % тэрыторыі) да вышыні 1,5 тыс. м вечназялёныя, вышэй — шыракалістыя і хвойныя.

Эканоміка правіць

Аснова эканомікі — сельская гаспадарка і горназдабыўная прамысловасць. Галоўныя збожжавыя культуры: рыс, кукуруза, пшаніца. Вырошчваюць рапс, арахіс, чай, бавоўнік, цукровы трыснёг. Плантацыі каўчуканосаў, кафейнага і хіннага дрэў. Гадуюць буйную рагатую жывёлу, свіней. Шаўкаводства. Лесанарыхтоўкі. Вядзецца здабыча волава, медных, свінцова-цынкавых, жалезных руд, каменнага вугалю, солі, мармуру і інш.

Чорная і каляровая (3/4 выплаўкі волава Кітая) металургія, машынабудаванне (горнае, аўтамабільнае, электроннае), хімічная, лясная, харчовая прамысловасць. Саматужныя промыслы.

Зноскі

Літаратура правіць

Спасылкі правіць