Нідэрландская мова

(Пасля перасылкі з Галандская мова)

Нідэрландская мова (таксама галандская або фламандская) — германская мова заходнегерманскай падгрупы.

Нідэрландская мова
Саманазва Nederlands[1]
Hollands
Vlaams
Краіны Нідэрланды, Бельгія, Сурынам, Нідэрландскія Антыльскія астравы, Аруба
Афіцыйны статус Сцяг Арубы Аруба
Сцяг Бельгіі Бельгія
Сцяг Кюрасаа Кюрасаа
Сцяг Нідэрландаў Нідэрланды
Сінт-Мартэн
Сцяг Сурынама Сурынам
Арганізацыя, якая рэгулюе Dutch Language Union[d]
Агульная колькасць носьбітаў
  • 23 100 000 чал. (2019)
Рэйтынг 37—48
Класіфікацыя
Катэгорыя Мовы Еўразіі
еўраазіяцкія мовы[d]
індаеўрапейскія мовы
германскія мовы
заходнегерманскія мовы
Franconian[d]
Ніжнефранкскія мовы
нідэрландская мова
Пісьменнасць лацінскае пісьмо
Моўныя коды
ДАСТ 7.75–97 нид 495
ISO 639-1 nl
ISO 639-2 nld і dut
ISO 639-3 nld
WALS dut, dbr і dli
Ethnologue nld
Linguasphere 52-ACB-a
LINGUIST List nld
ABS ASCL 1401
IETF nl
Glottolog dutc1256
Вікіпедыя на гэтай мове

Распаўсюджанне: Нідэрланды, Бельгія, Сурынам, некаторыя краіны Цэнтральнай Амерыкі. Колькасць носьбітаў у свеце 24 млн., Нідэрланды 16 млн.ч. (2003). Для 4 млн. другая мова. 7 млн гаворыць на мове афрыкаанс (узнікла з галандской мовы).

Статус афіцыйнай або нацыянальнай мовы (1990): Нідэрланды, Бельгія, Сурынам.

Гісторыя

правіць

Нідэрландская або галандская мова паходзіць ад мовы берагавых франкаў і з'яўляецца наўпростым нашчадкам протагерманскай мовы індаеўрапейскай моўнай групы. Найбліжэйшыя сваякі — старажытнаанглійская, фрызская, ніжненямецкая мовы.

У сучаснае нідэрландскае мове няма склонаў (за выключэннем дыялектаў). Ёсць тры роды: ніякі, мужчынскі і жаночы. Апошнія два паступова зліваюцца ў адзін агульны род: існуюць, напрыклад, толькі два вызначаныя артыклі — het, для ніякага роду, і de, для жаночага і мужчынскага роду.

Звесткі аб дыялектах

правіць

Для нідэрландскай мовы характэрна вялікая колькасць дыялектаў, толькі ў Фландрыі іх каля дзвюх з паловай тысяч. У адукацыі, СМІ і ў якасці дзяржаўнай выкарыстоўваецца «ўсеагульная нідэрландская мова» (AN, Algemeen Nederlands), зацверджаны нідэрландскім моўным саюзам (Nederlandse Taalunie) афіцыйны варыянт мовы. З 15 кастрычніка 2005 праводзіцца рэформа арфаграфіі[2].

Ад нідэрландскай мовы параўнальна нядаўна адлучыўся афрыкаанс.

Афрыка́анс

правіць

 
Раёны ў ПАР, дзе большасць насельніцтва размаўляе на афрыкаанс (пазначаны сінім колерам)

Гісторыя афрыкаанс пачынаецца з масавага перасялення фермераў (нідэрл.: boer) з Галандыі, Фландрыі і іншых рэгіёнаў паўночна-заходняй Еўропы, якія былі хутка асіміляваныя мясцовым насельніцтвам.[3]

Пасля пераходу калоніі пад кіраўніцтва Брытаніі на пачатку XIX стагоддзя, каланісты пачалі засвойваць новыя ўнутраныя раёны Паўднёвай Афрыкі, забраўшы сваю мову з сабой. Наступствы ізаляцыі ад астатняга нідэрландскамоўнага свету зрабілі мову каланістаў такой, якая яна ёсць на сённяшні дзень, гэта значыць афрыкаанс.[4]

На пачатку XX стагоддзя народны «афрыканскі» варыянт нідэрландскай мовы стаў пераважаць над літаратурнай «еўрапейскай» мовай. У 1925 годзе ў Канстытуцыю Паўднёва-Афрыканскага Саюза ад 1909 года была ўнесена папраўка, якая сцвярджала «нідэрландскае слова ў Артыкуле 137 (…) уключае ў сябе афрыкаанс».[5][6] Новая канстытуцыя ад 1961 года толькі пералічала англійскую і нідэрландскую мовы ў якасці афіцыйных.

Згодна з прыкладнай ацэнкай, каля 90% словаў афрыкаанс маюць нідэрландскае паходжанне.[7][8] Абедзве мовы маюць высокую ступень узаемапаразумення, аднак гэтая ступень у некаторых выпадках (у дачыненні да лексікі, напісання) можа быць асіметрычнай: для нідэрландскамоўнага чалавека часцей лягчэй зразумець афрыкаанс, чым жыхару ПАР зразумець нідэрландскую.[9]

Зноскі

Спасылкі

правіць
 
Лагатып «Вікіслоўнікі»
У Вікіслоўніку спіс слоў нідэрландскай мовы змяшчаецца ў катэгорыі «Нідэрландская мова»