Сінт-Ма́ртэн (нідэрл.: і англ.: Sint Maarten [sɪnt ˈmaːrtə(n)]) — самакіруемая дзяржава са значнай аўтаноміяй (status aparte) у складзе Каралеўства Нідэрландаў. Размешчана ў паўднёвай частцы вострава Святога Марціна. Адміністрацыйны цэнтр — Філіпсбург. Афіцыйныя мовы — нідэрландская і англійская.

Каралеўства Нідэрландаў Сінт-Мартэн
Sint Maarten
Герб Сінт-Мартэна
Сцяг Сінт-Мартэна Герб Сінт-Мартэна
Дэвіз: «Semper progrediens»
«Заўсёды ў прагрэсе»
Гімн: «O Sweet Saint Martin's Land»
Афіцыйныя мовы нідэрландская, англійская
Сталіца Філіпсбург
Найбуйнейшыя гарады Філіпсбург
Форма кіравання Канстытуцыйная манархія
Кароль
Губернатар
Прэм'ер-міністр
Вілем-Аляксандр
Юджын Холідэй
Сара Уэскат-Уільямс
Плошча
• Усяго

34 км²
Насельніцтва
• Ацэнка (2013)
Шчыльнасць

39.689 чал.
974 чал./км²
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2003)
  • На душу насельніцтва

$400 млн
$11.400
Этнахаронім Сінт-Мартэнцы
Валюта Антыльскі гульдэн (ANG)
Інтэрнэт-дамены .sx, .an[1]
Код ISO (Alpha-2) SX
Код ISO (Alpha-3) SXM
Тэлефонны код +1-721
Часавыя паясы -4

Да 10 кастрычніка 2010 года Сінт-Мартэн уваходзіў у склад Нідэрландскіх Антыльскіх астравоў.

Фізіка-геаграфічная характарыстыка правіць

Геаграфічнае становішча правіць

Мяжуе на поўначы з французскім Сен-Мартэнам (мяжа працягласцю 10, 5 км), на ўсходзе мае марскую мяжу з Сен-Бартэльмі. Плошча — 35 км².

Рэльеф правіць

Пасечанае ўзбярэжжа Сінт-Мартэна доўгай паласой цягнецца на паўночны захад, утвараючы доўгую і вузкую касу, якае аддзяляе ад мора лагуну Сімпсан-Бі — адзін з найбуйнейшых унутраных вадаёмаў Карыбскага мора. Паўднёвая частка вострава амаль на 1/5 занятая шырокай засоленай вобласцю Грэйт-Салтаў-Понд, а на поўнач цягнуцца невысокія пагорыстыя вобласці, прылеглыя да мяжы французскай часткі вострава, якая спускаецца двума невысокімі градамі Сентры-Хіл (344 м) і Уільямс-Хіл (264 м). Самы прыкметны арыенцір Сінт-Мартэна — патухлы вулкан Маўнт-Флагстаф (386 м). Шматлікія салёныя лагуны і мноства дробных астравоў: Пелікан-Кі (Гуана-Кі), Літл-Кі, Молі-Бедзі, Хен і Чыкен апраўляюць берагавую рысу Сінт-Мартэна. У адрозненне ад іншых астравоў групы, тут ёсць мноства працяглых пясчаных берагоў, асабліва частых у паўднёвых і заходніх раёнах вострава, прычым у лагуне пляжы распасціраюцца на ўсю шырыню наносных пясчаных кос, якія адгароджваюць іх ад мора.

Гісторыя правіць

Каланізацыя вострава правіць

У Сінт-Мартэне былі пабудаваны два важных форта: форт Амстэрдам — першая галандская ваенная база на Карыбах і форт Вілем, на месцы руін якога цяпер збудавана тэлевізійная вежа.

Найноўшы час правіць

Насельніцтва правіць

Насельніцтва 40,917 (2009), шчыльнасць насельніцтва 974 чал./км²

Дэмаграфія правіць

Мовы правіць

Распаўсюджаны англійская і іспанская мовы, а таксама крэольская мова пап'ямента.

Рэлігія правіць

39 % насельніцтвы належаць да Рымска-каталіцкай царквы, 12 % — пяцідзясятнікі, 11 % — метадысты.

Эканоміка правіць

Знешні гандаль правіць

У паўночнай частцы лагуны Салт-Понд раскінуўся малюсенькі заапарк Сінт-Мартэн і Батанічны сад, на тэрыторыі якіх утрымліваецца 35 відаў рэптылій, птушак і сысуноў, уключаючы рэдкіх малп Сент-Кітса. Мясцовы час: UTC-4.

Зноскі

  1. выводзіцца з звароту