Вячаслаў Віктаравіч Касмачэўскі

Вячаслаў Віктаравіч Касмачэўскі (3 (15) лютага 1887, Ташкент — 1969, Самарканд[2]) — беларускі інфекцыяніст, доктар медыцынскіх навук, прафесар.

Вячаслаў Віктаравіч Касмачэўскі
Дата нараджэння 15 лютага 1887(1887-02-15)
Месца нараджэння
Дата смерці 1969
Месца смерці
Месца пахавання
Род дзейнасці навуковец, урач, інфекцыяніст, ваенны ўрач
Месца працы
Навуковая ступень доктар медыцынскіх навук[1]
Альма-матар

Біяграфія

правіць

Нарадзіўся 15 лютага 1887 года ў сям'і служачых. Сярэднюю адукацыю атрымаў у Арэнбургу ў 1906 г. У 1907 г. паступіў у Ваенна-медыцынскую акадэмію ў Пецярбургу.

У студэнцкія гады ў 1909 г. атрымаў пасведчанне на званне воспапрышчэпніка і на званне масажыста. У 1913 г. выключаны з Акадэміі за рэвалюцыйную дзейнасць. Вышэйшую адукацыю атрымаў у Тартускім універсітэце ў 1914 г., атрымаўшы званне ўрача.

З абвяшчэннем вайны ў 1914 годзе прызначаны ў дзеючую армію. У лютым 1917 г. працаваў старэйшым урачом 2-га Туркестанскага стралковага батальёна. У 1920 г. мабілізаваны на вайсковую службу і прызначаны брыгадным лекарам Туркестанскай кавалерыйскай брыгады. Пасля дэмабілізацыі працаваў у Самаркандзе на розных пасадах да 1934 г.

У 1934 г. запрошаны на пасаду дырэктара інфекцыйнай клінікі Мінскага медінстытута з прысваеннем звання дацэнта і вучонай ступені кандыдата медыцынскіх навук па сукупнасці навуковых прац. Адначасова прызначаны загадчыкам лячэбнай часткай 3-й гарадской бальніцы.

У 1936 г. Наркаматам аховы здароўя БССР прысвоена званне выконваючага абавязкі прафесара. У званні прафесара зацверджаны ў 1938 г. З 1934 па 1941 годы загадваў кафедрай інфекцыйных хвароб Мінскага медінстытута. 15 лістапада 1941 года зацверджаны ў вучонай ступені доктара медыцынскіх навук пасля абароны дысертацыі на тэму «Лячэнне і прафілактыка сыраватачнай хваробы і анафілактычнага шоку сімпатаміметынам».

З 1941 па 1943 гг. загадваў кафедрай інфекцыйных хвароб медінстытута ў горадзе Іркуцку. У 1943 г. быў выкліканы ў Яраслаўль для ўдзелу ў арганізацыі Беларускага медыцынскага інстытута і прызначаны на пасаду дырэктара кафедры інфекцыйных хвароб. У 1944 г. пераехаў разам з інстытутам у г. Мінск, дзе загадваў кафедрай да 1950 года.

У 1950 г. абраны на пасаду загадчыка кафедры інфекцыйных хвароб БелДІУУ, на гэтай пасадзе прапрацаваў да снежня 1955 года. Пасля пераехаў у Ленінград.

Аўтар 67 навуковых публікацый. Падрыхтаваў 4 дацэнтаў, 11 асістэнтаў, звыш 100 клінічных ардынатараў. Напісана супрацоўнікамі звыш 100 работ, 1 доктарская, 5 кандыдацкіх.

У 1922 г. апісаў захворванне пад назвай «Садока». У 1942 г. упершыню ў Іркуцкай вобласці выявіў вясенне-летні «клешчавы сыпны тыф» і апісаў яго. У 1945 годзе ўпершыню ў Беларусі канстатаваў і апісаў водную ліхаманку.

Узнагароды

правіць

Узнагароджаны трыма ганаровымі граматамі, ордэнамі Чырвонай Зоркі і «Знак Пашаны», медалямі «За перамогу над Германіяй» і «За працоўную доблесць».

Зноскі

  1. а б в г http://unicat.nlb.by/opac/pls/dict.prn_ref?tu=r&tq=v0&name_view=va_aall&a001=BY-SEK-324874&strq=l_siz=20
  2. Космачевский Вячеслав Викторович(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2019. Праверана 24 сакавіка 2019.

Літаратура

правіць
  • Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8). — С. 148.
  • Руководители, заведующие кафедрами, профессора и доктора наук Белорусской медицинской академии последипломного образования (1931—2006). — Мн., 2006. — С. 37-38.
  • Вячеслав Викторович Космачевский: (К 80-летию со дня рождения) //Здравоохр. Белоруссии. — 1967. — № 4. — С. 90.