Бэці Альвер
Бэ́ці А́львер (эст.: Betti Alver, сапраўднае імя Элізабет Лэпік (эст.: Elisabet Lepik); 23 лістапада 1906 г., Йыгева, Расійская імперыя — 27 лютага 1989, Тарту, Эстонская ССР) — эстонская паэтэса, празаік, перакладчыца. Народная пісьменніца Эстоніі (1981). Лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Эстоніі 1980.
Бэці Альвер | |
---|---|
эст.: Betti Alver | |
![]() | |
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 23 лістапада 1906[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 чэрвеня 1989[1][2][…] (82 гады) |
Месца смерці | |
Пахаванне | |
Грамадзянства | |
Альма-матар | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | паэтка, раманіст, перакладчыца, пісьменніца |
Узнагароды | |
![]() |
БіяграфіяПравіць
Элізабет Лэпік нарадзілася 23 лістапада 1906 года ў горадзе Йыгева Ліфляндскай губерні. У 1924 годзе скончыла школу ў Тарту, у 1924—1927 гадах у Тартускім універсітэце вывучала эстонскую мову і літаратуру.
ТворчасцьПравіць
У 1927 годзе дэбютавала як празаік, калі быў апублікаваны раман «Любоўніца ветру». У творах Альвер спалучаецца лірызм з філасофскім асэнсаваннем рэчаіснасці. Эмацыянальна багатая і дасканалая па форме паэзія Альвер раскрывае адвечныя каштоўнасці жыцця (паэмы «Песня пра белую варону», 1931; «Арэхавая шкарлупіна», 1937; зборнік паэм «Надтрэснутае люстэрка», 1962; зборнікі вершаў «Пыл і агонь», 1936; «Зоркавы час», 1966; «Настрой», 1976; «Лятаючы горад», 1979, «Каралы Эмайыгі», 1986 і інш.).
У перакладзе Бэці Альвер былі выдадзены паэмы А. С. Пушкіна і яго раман у вершах «Яўген Анегін» (1964). Вершы Бэці Альвер перакладзены на англійскую, італьянскую, польскую, рускую, чэшскую і іншыя мовы.
Ушаванне памяціПравіць
У гонар Бэці Альвер ў яе родным горадзе Йыгева праводзяцца восеньскія дні паэзіі «Зорны час».
Зноскі
- ↑ а б Deutsche Nationalbibliothek Record #119252333 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 27 красавіка 2014.
- ↑ а б Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ Betti Alver // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Альвер Бетти // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 25 лютага 2017.
- ↑ Betti Alver // Brockhaus Enzyklopädie / Hrsg.: Bibliographisches Institut & F. A. Brockhaus, Wissen Media Verlag
ЛітаратураПравіць
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
СпасылкіПравіць
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Бэці Альвер