Эстляндыя
Эстляндыя — гістарычная назва паўночнай часткі Эстоніі.
Напачатку XIII стагоддзя была заваявана нямецкімі і дацкімі рыцарамі; у 1346—1561 уваходзіла ва ўладанні Біскупства Эзэль-Вік, пасля распаду Лівонскай канфедэрацыі ў складзе Швецыі, у 1710 годзе была заваявана рускімі. З 1783 — Эстляндская губерня.
У сучаснай Эстоніі Эстляндыяй лічацца прыблізна тэрыторыі паветаў Хар’юмаа, Рапламаа, Ярвамаа, Ляэнемаа, Іда-Вірумаа, Ляэнэ-Вірумаа і Хіюмаа.
У розны гістарычны час тэрмін Eistland выкарыстоўваўся ў дачыненні да:
- Уладанне Даніі ў 1219—1346 гг. на тэрыторыі цяперашняй Паўночнай Эстоніі.
- Уладанні Лівонскага ордэна ўнутры Лівонскай канфедэрацыі ў 1346—1561 гг.
- Уладанні Швецыі ў 1561—1721 гг.
- Эстляндская губерня ў складзе Расійскай імперыі ў 1721—1914 гг.
Спасылкі
правіць- Гісторыя Эстляндыі Архівавана 19 ліпеня 2012.