Аляксей Паўлавіч Федчанка
Аляксей Паўлавіч Фе́дчанка (7 (19) лютага 1844, Іркуцк — 3 (15) верасня 1873, ледавік на Манблане, Альпы) — рускі вучоны-натураліст, падарожнік, даследчык Сярэдняй Азіі.
Аляксей Паўлавіч Федчанка | |
---|---|
руск.: Алексей Павлович Федченко | |
![]() | |
Дата нараджэння | 7 (19) лютага 1844[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 3 верасня 1873[2][3] (29 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Olga Fedchenko[d][5][6] |
Дзеці | Boris Fedtschenko[d] |
Род дзейнасці | падарожнік-даследчык, географ, батанік, энтамолаг, натураліст, навуковец, падарожнік |
Навуковая сфера | біялогія, геаграфія |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Вядомы як | даследчык Сярэдняй Азіі, Паміра |
Член у | |
![]() |
У 1864 годзе скончыў Маскоўскі ўніверсітэт. У 1868—1871 гадах падарожнічаў Туркестане і нізоўях ракі Сырдар’я. Займаўся даследаваннямі Алайскай і Ферганскай далін, адкрыў і даследаваў Заалайскі хрыбет. Стварыў першую араграфічную схему горнай сістэмы Гісара-Алая. У 1872 годзе А. П. Федчанка выехаў у Францыю, затым у Лейпцыг, пабываў у Швейцарыі.
У верасні 1873 года з двума праваднікамі падняўся на адзін з ледавікоў Манблана (фр.: Col du Géant), дзе загінуў падчас буры. Пахаваны на могілках у Шамані (Францыя) ля падножжа Манблана.
Асноўныя працы А. П. Федчанкі былі сістэматызаваны і надрукаваны пасля яго смерці пад назвай «Падарожжа ў Туркестан А. П. Федчанкі».
Памяць
правіцьУ гонар А. П. Федчанкі названы ледавік на Паміры , астэроід 3195 і род вос Fedtschenkia.
Зноскі
- ↑ Catalog of the German National Library Праверана 31 мая 2020.
- ↑ а б в г д Большая российская энциклопедия — М.: Большая российская энциклопедия, 2004. Праверана 11 ліпеня 2020.
- ↑ Aleksej Pavlovič Fedčenko // Proleksis enciklopedija, Opća i nacionalna enciklopedija — 2009.
- ↑ Федченко Алексей Павлович // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
- ↑ Stafleu F., Cowan R. S. Taxonomic literature: A selective guide to botanical publications and collections with dates, commentaries and types — Utrecht: Bohn, Scheltema & Holkema, 1976. — Т. 1. — (Taxonomic literature : a selective guide to botanical publications and collections with dates, commentaries and types) — ISBN 90-313-0225-2 — doi:10.5962/T.206090 Праверана 8 красавіка 2019.
- ↑ Иконников С. С. Вклад петербургских и ленинградских ботаников и географов в изучение природы Памира, A Contribution by Botanists and Geographers of Petersburg-Leningrad to the Study of the Pamir’s Nature // Историко-биологические исследования — 2013. — Т. 5, вып. 2. — С. 28–43. — ISSN 2076-8176; 2500-1221
- ↑ Валькова О. А. Российские естественнонаучные общества и интеграция женщин в профессиональное научное сообщество: 60–70-е гг. XIX в., Russian Societies for Natural Science and the Integration of Women into the Professional Scientific Community in 1860–1870s // Историко-биологические исследования — 2018. — Т. 10, вып. 2. — С. 8–27. — ISSN 2076-8176; 2500-1221 — doi:10.24411/2076-8176-2018-11954
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 345. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0263-6 (т. 16).
- Федченко Алексей Павлович // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Аляксей Паўлавіч Федчанка