Манблан
Манбла́н (фр.: Mont Blanc, італ.: Monte Bianco, літ. «белая гара») — гара ў горнай сістэме Альпаў, на мяжы Італіі і Францыі. Вышыня — 4810.5 м[1]. Найвышэйшы пункт Альпаў.
Манблан | |
---|---|
італ.: Monte Bianco фр.: Mont Blanc | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 4 810,5[1] м |
Размяшчэнне | |
45°49′58″ пн. ш. 6°51′54″ у. д.HGЯO | |
Краіны | |
Горная сістэма | Альпы |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Горны масіў размяшчаецца ў Заходніх Альпах, на мяжы Францыі, Італіі і Швейцарыі, даўжыня масіву 50 км. Складзены з гранітаў, гнейсаў, крышталічных сланцаў. Рэльеф альпійскага тыпу. Плошча зледзянення больш за 200 км², самы буйны ледавік Мер-дэ-Глас (даўжыня 15 км). Тут пралягае частка водападзелу паміж рэкамі По і Рона.
Развіваецца альпінізм, турызм. Дзейнічае астранамічная абсерваторыя. Пад Манбланам пракладзены аўтамабільны тунэль (даўжыня 11,6 км) і шаша з Францыі ў Італію.
Крыніцы
правіць- ↑ а б Peakbagger.com
Літаратура
правіць- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).