Заалайскі хрыбет
Заалайскі хрыбет (кірг.: Чоң Алай кырка тоосу) — горны хрыбет на поўначы Паміра, атачае з поўдня Алайскую даліну, пераважна на мяжы Кыргызстана і Таджыкістана. Даўжыня 240 км, вышыня да 7134 м (пік Леніна). Паўночныя схілы хрыбта, складзеныя сланцамі, вапнякамі, пясчанікамі, кангламератамі, больш доўгія, чым паўднёвыя. У ніжняй частцы схілаў Заалайскага хрыбта горна-стэпавая і горна-лугавая расліннасць, вышэй — вечны снег і ледавікі; агульная плошча абляднення 1436 км². Праз Заалайскі хрыбет па перавале Кызыларт (4280 м) праходзіць аўтамабільны тракт Ош — Харог.
Заалайскі хрыбет | |
---|---|
кырг. Чоң Алай кырка тоосу | |
39°23′33″ пн. ш. 72°41′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Горная сістэма | 3 |
Даўжыня | 250 км |
Шырыня | 40 км |
Найвышэйшая вяршыня | пік Леніна |
Вышыня | 7134 м |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |