Уладзімір Мікалаевіч Сукачоў

Уладзімір Мікалаевіч Сукачоў (26 мая (7 чэрвеня) 1880, сяло Аляксандраўка, Харкаўская губерня — 9 лютага 1967, Масква) — расійскі і савецкі геабатанік, лесавод і географ. Доктар біялагічных навук (1934). Акадэмік АН СССР (1943). Герой Сацыялістычнай Працы (1965). Заслужаны дзеяч навукі РСФСР (1965).

Уладзімір Мікалаевіч Сукачоў
руск.: Владимир Никола́евич Сукачёв
Vladimir Nikolayevich Sukachev (1).jpg
Дата нараджэння 26 мая (7 чэрвеня) 1880
Месца нараджэння
Дата смерці 9 лютага 1967(1967-02-09) (86 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Жонка Henrietta Poplavskaya[d]
Род дзейнасці біёлаг, палеантолаг, археолаг, ляснік, батанік, выкладчык універсітэта, эколаг, географ, forestry engineer
Навуковая сфера геабатаніка, лесаводства, геаграфія
Месца працы
Навуковая ступень доктар біялагічных навук
Навуковае званне прафесар
Альма-матар
  • Лясны інстытут[d] (1902)
Навуковы кіраўнік Egbert Wolf[d], Ivan Borodin[d] і Георгій Фёдаравіч Марозаў
Вядомыя вучні Pyotr Bogdanov[d], Nikolai Vladislavovich Dylis[d], Nikolay P'yavchenko[d], Sergei Yakovlevich Sokolov[d], Aleksey Rode[d] і Pavel Rafes[d]
Партыя
Член у
Узнагароды
Герой Сацыялістычнай Працы
Ордэн Леніна Ордэн Леніна Ордэн Леніна
Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга Ордэн «Знак Пашаны»
Лагатып Вікікрыніц Творы ў Вікікрыніцах
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

БіяграфіяПравіць

Нарадзіўся ў сяле Аляксандраўка Харкаўскай губерні (зараз у Харкаўскай вобласці Украіны). У 1898 годзе скончыў Харкаўскае рэальнае вучылішча, у 1902 годзе — Санкт-Пецярбургскі лясны інстытут. Быў пакінуты ў інстытуце асістэнтам пры кафедры батанікі, з 1906 г. выкладчык. У 1905 годзе знаходзіўся ў навуковай камандзіроўцы ў Заходняй Еўропе, у 1909—1912 гг. выканаў некалькі навуковых экспедыцый на Урал, у Якуцію і Забайкалле. У 1911—1918 гг. выкладаў на Вышэйшых геаграфічных курсах. У 1912—1918 гг. на пасадзе малодшага батаніка Батанічнага музея Акадэміі навук. У 1914 годзе арганізаваў і ўзначаліў станцыю па вывучэнню лугавой расліннасці Наўгародскай губерні.
У 1918—1939 гг. У. М. Сукачоў загадчык аддзяленнем ляснога аддзела Сельскагаспадарчага вучонага камітэта. Адначасова ў 1918—1925 гг. прафесар Геаграфічнага інстытута, у 1919—1941 гг. прафесар і загадчык кафедры Ленінградскага лесатэхнічнага інстытута, у 1925—1941 гг. загадчык кафедры геабатанікі Ленінградскага ўніверсітэта.
Падчас Вялікай Айчыннай вайны У. М. Сукачоў жыў у Свярдлоўску, працаваў загадчыкам кафедры біялагічных навук Уральскага лесатэхнічнага інстытута. У 1944 годзе У. М. Сукачоў пераехаў у Маскву. У 1944—1948 гг. прафесар і загадчык кафедры дэндралогіі і сістэматыкі раслін Маскоўскага лесатэхнічнага інстытута. У 1944 г. займаўся стварэннем Інстытута лесу АН СССР, якім кіраваў да 1959 года. У 1946 годзе арганізаваў кафедру батанічнай геаграфіі ў Маскоўскім універсітэце імя М. В. Ламаносава, якой кіраваў да 1953 года.
У 1958—1962 гг. У. М. Сукачоў дырэктар Лабараторыі лесазнаўства АН СССР, намеснік акадэміка-сакратара Аддзялення біялагічных навук АН СССР, у 1962—1966 гг. старэйшы навуковы супрацоўнік і з 1964 г. загадчык лабараторыяй у Батанічным інстытуце АН СССР (Ленінград).

Навуковая дзейнасцьПравіць

У. М. Сукачоў аўтар больш за 500 навуковых прац па фітацэналогіі, лесазнаўстве, геаграфіі, сістэматыцы і селекцыя раслін. Распрацаваў тэорыю і методыку лясной тыпалогіі. Адзін са стваральнікаў навукі біягеацэналогіі. У 1948 годзе ўзначаліў правядзенне навукова-даследчых работ па ахоўнаму лесаразвядзенню ў Валгаградскай і Варашылаўградская абласцях, Казахстане і Калмыкіі.

Быў рэдактарам выданняў: «Ботаничесий журнал», «Бюллетень Московского общества испытателей природы: Отдел биологический», «Лесоведение».

УзнагародыПравіць

  • Медаль «Серп і Молат»
  • 3 ордэны Леніна
  • Ордэн Працоўнага Чырвонага Сцяга
  • Ордэн «Знак Пашаны»
  • Медаль «За доблесную працу ў Вялікай Айчыннай вайне 1941—1945 гг.»

ПамяцьПравіць

  • Імя У. М. Сукачова прысвоена Інстытуту лесу РАН.
  • У гонар вучонага названыя 18 відаў раслін.
  • Залаты медаль АН СССР імя У. М. Сукачова.

Зноскі

ЛітаратураПравіць

СпасылкіПравіць