Міхаіл Васільевіч Ламаносаў
Міхаіл Васільевіч Ламаносаў (19 лістапада 1711, в. Дзянісаўка, цяпер с. Ламаносава Холмагарскага раёна Архангельскай вобласці, Расія — 15 красавіка 1765) — расійскі навуковец-прыродазнавец, энцыклапедыст, хімік і фізік.
Міхаіл Васільевіч Ламаносаў | |
---|---|
руск.: Михаил Васильевич Ломоносов | |
| |
Дата нараджэння | 8 (19) лістапада 1711[2][3] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 4 (15) красавіка 1765[2][3] (53 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Бацька | Vasily Dorofeyevich Lomonosov[d][5] |
Маці | Elena Ivanovna Sivkova[d][5] |
Жонка | Elisabeth Christine Zilch[d] |
Дзеці | Алена Міхайлаўна Ламаносава[d][5] |
Род дзейнасці | астраном, геолаг, фізік, хімік, мовазнавец, паэт, пісьменнік, гісторык, філосаф, вынаходнік, мастак-мазаічыст, географ, выкладчык універсітэта, матэматык, палітык, мастак, навуковец, перакладчык |
Навуковая сфера | прыродазнаўства[d], хімія, фізіка, мінералогія, гісторыя, філалогія, металургія, філасофія і астраномія |
Месца працы | |
Навуковае званне |
акадэмік Пецярбургскай АН, член Акадэміі мастацтваў, ганаровы член Стакгольмскай і Балонскай акадэмій навук |
Альма-матар | |
Адукацыя | Славяна-грэка-лацінская акадэмія, Акадэмічны ўніверсітэт у Пецярбургу, Марбургскі ўніверсітэт, горная лабараторыя ў Фрайбергу |
Навуковы кіраўнік | Хрысціян Вольф[8] |
Вядомыя вучні | Stepan Rumovsky[d][8] |
Вядомы як | вучоны-энцыклапедыст, заснавальнік Маскоўскага ўніверсітэта |
Член у | |
Подпіс | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Увайшоў у навуку як першы хімік, які даў вызначэнне фізічнай хіміі, вельмі блізкае да сучаснага, і перадвызначыў шырокую праграму фізіка-хімічных даследаванняў[9][10]; яго малекулярна-кінетычная тэорыя цеплыні шмат у чым апярэдзіла сучаснае ўяўленне пра будову матэрыі — шматлікія фундаментальныя законы, у ліку якіх адзін з пачаткаў тэрмадынамікі[11]; заклаў асновы навукі пра шкло. Астраном, прыборабудаўнік, географ, металург, геолаг, паэт, зацвердзіў асновы сучаснай рускай літаратурнай мовы, мастак, гісторык, прыхільнік развіцця рускай асветы, навукі і эканомікі. Распрацаваў праект Маскоўскага ўніверсітэта, пасля названага ў яго гонар. Адкрыў наяўнасць атмасферы ў планеты Венеры. Правадзейны член Акадэміі навук і мастацтваў.
Біяграфічныя звесткі
правіцьВучыўся ў Славяна-грэка-лацінскай акадэміі ў Маскве (1731-35), у акадэмічным універсітэце ў Пецярбургу (1735), у Германіі (1736-41). 3 1742 у Пецярбургскай АН, ад’юнкт фізічнага класа, прафесар хіміі з 1745 года. 3 1748 працаваў у першай у Расіі хімічнай лабараторыі пры АН (створана па яго ініцыятыве), адначасова (з 1756) на заснаванай ім шкляной фабрыцы.
Акадэмік Пецярбургскай АН (1745), член расійскай Акадэміі мастацтваў (1763). Ганаровы член Шведскай (1760) і Балонскай (1764).
Навуковая дзейнасць
правіцьВёў навуковыя даследаванні па хіміі, фізіцы, астраноміі, геаграфіі, геалогіі, металургіі. Распрацаваў асновы карпускулярнага (атамна-малекулярнага) вучэння; малекулярна-кінетычную тэорыю цяпла і газаў, тэорыю колераў. Эксперыментальна даказаў закон захавання масы рэчыва ў хімічных рэакцыях (1756), сфармуляваў прынцып захавання матэрыі і руху. Адзін з заснавальнікаў фізічнай хіміі. Абгрунтаваў неабходнасць выкарыстання фізічнага метаду ў хіміі, даў фізічнай хіміі азначэнне, блізкае да сучаснага, напісаў «Увядзенне ў сапраўдную фізічную хімію» (1752). Прапанаваў канструкцыю шэрагу (каля 100) розных прылад, у т.л. аптычных. Адкрыў існаванне атмасферы на Венеры (1761). У працы «Першыя асновы металургіі або рудных спраў» (1763) апісаў уласцівасці металаў і практычныя метады іх атрымання. Выклаў асновы тэорыі геалагічнага развіцця Зямлі і зямной кары. Растлумачыў паходжанне многіх карысных выкапняў і мінералаў. Быў кіраўніком Геаграфічнага дэпартамента. 3 яго ўдзелам складаўся геаграфічны «Атлас Расійскі». Даследаваў марскія льды і даў іх першую класіфікацыю. Выказаў ідэю аб важнасці для Расіі даследавання Паўночнага марскога шляху і асваення Сібіры. У 1755 па ініцыятыве М. Ламаносава створаны Маскоўскі універсітэт.
Напісаў фундаментальныя філалагічныя працы: «Кароткі дапаможнік красамоўства» (1748; першая руская рыторыка), «Расійская граматыка» (1757; першая руская граматыка), «Прадмова пра карысць кніг царкоўных у расійскай мове» (1758; першая спроба рускай стылістыкі). На дакументальнай аснове склаў «Старажытную расійскую гісторыю ад пачатку расійскага народа да… 1054 года» (ч. 1-2, 1754-58, апубл. 1766), «Кароткі расійскі летапісец з радаводам» (1760), у якіх крытыкаваў нарманскую тэорыю. Вынайшаў і распрацаваў новы спосаб вырабу смальты для мазаік, заснаваў мазаічную майстэрню, у якой ствараліся партрэты, абразы, ландшафты («Вобраз Хрыста», 1753; пано «Палтаўская баталія», 1762-64).
Светапогляд
правіцьУ галіне філасофіі М. Ламаносаў стаў адным з першых прадстаўнікоў рускага матэрыялізму. Усе з’явы прыроды, на яго думку, могуць быць растлумачаны прыроднымі механічнымі ўзаемадзеяннямі элементарных часцінак матэрыі. У аснове яго светапогляду — ўяўленні пра атамна-малекулярную будову рэчыва. Пачаўшы з вучэння пра «неадчувальныя» часцінкі матэрыі, механічныя ўласцівасці і рух якіх вызначаюць якасную разнастайнасць свету, М. Ламаносаў вырашыў напісаць усёабдымную «карпускулярную філасофію», якая аднаўляла б навуковую карціну прыроды на аснове атамна-малекулярных уяўленняў. Задумка гэта засталася няздзейсненая, але ён лічыцца выдатным прадстаўніком атамістыкі ў філасофіі і прыродазнаўстве 18-19 ст. Вялікае значэнне мела таксама ідэя вучонага пра заканамерную эвалюцыю прыроды, паступовыя змены бясконцага Сусвету.
Літаратурная дзейнасць
правіцьМіхаіл Ламаносаў — адзін з пачынальнікаў новай рускай літаратуры, рэфарматар рускага вершаскладання. У «Лісце аб правілах расійскага вершаскладання» (1739, апубл. 1778) абгрунтаваў сілабатанічную сістэму вершаскладання. Стваральнік новых літаратурных жанраў, у т.л. рускай оды філасофскага і высокага грамадскага гучання («На ўзяцце Хаціна», 1751, і інш.). Аўтар паэмы «Пётр Вялікі» (незавершаная, часткова апубл. 1760-61), трагедый у вершах «Таміра і Селім» (1750), «Дземафонт» (1752) і інш., вершаў на выпадак (надпісы, эпіграмы і г.д.). Яго сатыра «Гімн барадзе» распаўсюджвалася ў спісах (апубл. 1859). Асноўныя рысы паэзіі М. Ламаносава — грамадзянскасць, патрыятызм, пачуццё ўласнай годнасці паэта. Перакладаў Гамера, Вергілія, Авідзія і іншых антычных аўтараў.
Бібліяграфія
правіць- Полр. собр. соч. Т. 1—11. — М; Л., 1950—1983;
- Сб. ст. и материалов. Т. 1—9. — М.; Л., 1940—1991;
- Избр. произв. — Л., 1990;
- О воспитании и образовании. — М., 1991.
Зноскі
- ↑ З гравюры Э. Фесара, пераробленай па ўказанні М. В. Ламаносава акадэмічным мастаком Х. Вортманам. — Качалов Н. Стекло. Издательство Академии Наук СССР. Москва. 1959. С.291-293
- ↑ а б в г д Ломоносов, Михаил Васильевич // Русский биографический словарь / под ред. Н. Д. Чечулин, М. Г. Курдюмов — СПб.: 1914. — Т. 10. — С. 593–628.
- ↑ а б Педагоги и психологи мира — 2012.
- ↑ http://www.st-petersburg-essentialguide.com/bridges-in-saint-petersburg.html
- ↑ а б в Pas L. v. Genealogics — 2003.
- ↑ а б Fast 500 Jahre international – Ausländische Studierende und Professoren an der Marburger Universität Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ а б Mikhail Vasilyevich Lomonosov // Mathematics Genealogy Project ID Праверана 30 красавіка 2024.
- ↑ а б Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ Погодин С. А. Ломоносов и химия XVIII века. // Вопросы естествознания и техники, 1962, выпуск 12
- ↑ Волков В. В., Вонский Е. В., Кузнецова Г. И. Выдающиеся химики мира. — М.: «Высшая школа», 1991. — ISBN 5-06-001568-8
- ↑ «Теоретические исследования М. В. Ломоносова по химии» Архівавана 30 снежня 2010..— Фигуровский Н. А. Очерк общей истории химии. От древнейших времен до начала XIX века. М,: Издательство Наука, 1969
Літаратура
правіць- Чалавек і грамадства: Энцыклапедычны даведнік. — Мн.: БелЭн, 1998. — ISBN 985-11-0108-7
- Стеклов В. А. Михайло Васильевич Ломоносов. — Берлин — СПб.: Изд. Гржебина, 1921.
Спасылкі
правіць- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Міхаіл Васільевіч Ламаносаў