Уладзімір Андрэевіч Сцяклоў

рускі матэматык

Уладзімір Андрэевіч Сцякло́ў[7] (руск.: Владимир Андреевич Стеклов; 28 снежня 1863 (9 студзеня 1864) — 30 мая 1926) — расійскі матэматык і механік, арганізатар і гісторык навукі, акадэмік Пецярбургскай акадэміі навук (1912, член-карэспандэнт з 1902), віцэ-прэзідэнт Акадэмі навук СССР (1919—1926), ганаровы доктар Таронцкага ўніверсітэта (1924)[8], замежны ганаровы член Гётынгенскай акадэміі навук (1926).

Уладзімір Андрэевіч Сцяклоў
руск.: Владимир Андреевич Стеклов
Дата нараджэння 28 снежня 1863 (9 студзеня 1864)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 30 мая 1926(1926-05-30)[2][3][…] (62 гады)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці матэматык, фізік, вынаходнік, выкладчык універсітэта
Навуковая сфера механіка[4], тэорыя дыферэнцыяльных ураўненняў[d], матэматычная фізіка[4], тэорыя набліжэнняў[d], матэматыка[4], прыкладная матэматыка[4], фізіка[4] і гідрадынаміка[4]
Месца працы
Навуковая ступень магістр (1893), доктар[d] (1901) і акадэмік (1912)
Альма-матар
Навуковы кіраўнік Аляксандр Міхайлавіч Ляпуноў
Член у
Узнагароды
ордэн Святога Уладзіміра 4 ступені ордэн Святога Станіслава 2 ступені ордэн Святой Ганны 3 ступені
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Біяграфія правіць

Нарадзіўся ў Ніжнім Ноўгарадзе ў сям’і святара. У 1882 годзе скончыў Ніжагародскі дваранскі інстытут і паступіў на фізіка-матэматычны факультэт Маскоўскага ўніверсітэта. У 1883 годзе пераёўся ў Харкаўскі ўніверсітэт, які скончыў у 1887 годзе. З 1889 года У. А. Сцяклоў асістэнт, з 1891 года прыват-дацэнт, з 1896 года прафесар кафедры механікі, затым дэкан фізіка-матэматычнага факультэта Харкаўскага універсітэта. У 1893—1905 гадах выкладаў тэарэтычную механіку ў Харкаўскім тэхналагічным інстытуце, у 1902—1906 гадах — старшыня Харкаўскага матэматычнага таварыства. У 1894 годзе абараніў доктарскую дысертацыю «О движении твёрдого тела в жидкости», у 1902 годзе доктарскую «Общие методы решения основных задач математической физики»[9]. У 1907—1911 гадах — выкладчык на Вышэйшых жаночых (Бястужаўскіх) курсах у Санкт-Пецярбургу[9]. З 1912 года У. А. Сцяклоў акадэмік Пецярбургскай Акадэміі навук, у 1921—1926 гадах — дырэктар Фізіка-матэматычнага інстытута Акадэміі навук СССР.

Памёр У. А. Сцяклоў 30 мая 1926 года.

Навуковая дзейнасць правіць

Уладзімір Андрэевіч Сцяклоў аўтар каля 150 навуковых прац (у тым ліку, манаграфій) па матэматычнай фізіцы, матэматычным аналізе, механіцы, гідрадынаміцы, тэорыі пругкасці, гісторыі матэматыкі. Атрымаў важныя вынікі ў тэорыі патэнцыялу і тэорыі цеплаправоднасці, распаўсюдзіў існуючыя метады вырашэння адпаведных задач на шырокі клас нявыпуклых абласцей. Даказаў існаванне функцыі Грына для названых абласцей і знайшоў для яе аналітычны выраз. Распрацаваў методыку вырашэння асноўных краявых задач матэматычнай фізікі, даказаў існаванне фундаментальных функцый і пабудаваў іх тэорыю. Даследаваў рух цвёрдага цела ў вадкасці, тэорыю віхраў, рух эліпсоіда, рух цвёрдага цела з эліпсоіднай поласцю, запоўненай вадкасцю.

Аўтар кніг і нарысаў аб навуковай дзейнасці М. В. Ламаносава, М. І. Лабачэўскага, П. Л. Чабышова, М. В. Астраградскага, А. А. Маркава, Анры Пуанкарэ, Галілеа Галілея і іншых вучоных; шэрагу навучальных дапаможнікаў, публікацый па актуальных пытаннях навуковай і навукова-педагагічнай дзейнасці.

Сярод апублікаваных прац У. А. Сцяклова

  • Одна задача из теории упругости (1891);
  • О движении твёрдого тела в жидкости. — Харьков, 1893;
  • О дифференциальных уравнениях математической физики. — М., 1897;
  • Новый случай движения тяжелого твеёрдого тела, имеющего неподвижную точку (1899);
  • Основные задачи математической физики. Ч. 1—2. — Пг., 1922—1923;
  • Математика и её значение для человечества. — Берлин, 1923;
  • Михайло Васильевич Ломоносов. — Берлин — СПб.: Изд. Гржебина, 1921;
  • В Америку и обратно. Впечатления (1925).

Узнагароды правіць

Памяць правіць

 
Паштовая марка ў гонар 150-годдзя з дня нараджэння У. А. Сцяклова

Імя У. А. Сцяклова прысвоена Матэматычнаму інстытуту РАН. У гонар вучонага названы кратар на Месяцы. На будынку Дома акадэмікаў у Санкт-Пецярбургу ўстаноўлена мемарыяльная дошка. У 2014 годзе ў гонар 150-годдзя з дня нараджэння У. А. Сцяклова ў Расіі выпушчана паштовая марка з партрэтам вучонага і выявай функцыі Сцяклова.

Зноскі правіць

  1. http://www.mi.ras.ru/index.php?c=inmemoriapage&id=27728&l=1
  2. а б Стеклов Владимир Андреевич // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохоров — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  3. MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
  4. а б в г д е Czech National Authority Database Праверана 7 лістапада 2022.
  5. а б http://theormech.univer.kharkov.ua/Steklov.html Праверана 29 кастрычніка 2023.
  6. а б Матэматычная генеалогія — 1997.
  7. БелЭн 2002.
  8. Стеклов Владимир Андреевич // Сайт Матэматычнага інстытута імя У. А. Сцяклова РАН
  9. а б Стеклов Владимир Андреевич // Биографика СПбГУ (руск.)
  10. а б в Стеклов Владимир Андреевич // Архив РАН. Санкт-Петербургский филиал (руск.)

Літаратура правіць

  • Сцякло́ў Уладзімір Андрэевіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 316. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
  • Стеклов Владимир Андреевич // Большая советская энциклопедия : ([в 30 т.]) / гл. ред. А. М. Прохоров. — 3-е изд.. — М. : Советская энциклопедия, 1969—1978. (руск.)
  • Владимиров В. С., Маркуш И. И. Владимир Андреевич Стеклов — учёный и организатор науки. — М.: Физматлит, 1981. — 96 с. (руск.)
  • Губина Е. В. Владимир Андреевич Стеклов — учёный с нижегородской родословной // Труды VIII Международных Колмогоровских чтений. — Ярославль, 2010. — С. 427—436. (руск.)
  • Члены Российской академии наук в Математическом институте им. В. А. Стеклова РАН. К 75-летнему юбилею МИАН. Биографический словарь-справочник. Под общей редакцией академика В. В. Козлова. / Авторы-составители: Э. П. Зимин, С. В. Кисляков, Г. С. Монахтина, В. П. Павлов. — М.: Янус-К, 2009. (руск.)

Спасылкі правіць