Анры Пуанкарэ
Жуль Анры Пуанкарэ (фр.: Jules Henri Poincaré; 29 красавіка 1854, Нансі, Францыя — 17 ліпеня 1912, Парыж) — французскі матэматык, фізік, астраном і філосаф. Кіраўнік Парыжскай акадэміі навук (1906), член Французскай акадэміі (1908) і яшчэ больш чым 30 акадэмій свету.
Біяграфічныя звесткіПравіць
Скончыў Політэхнічную (1875) і Горную (1879) школы. 3 1881 у Парыжскім універсітэце (з 1886 прафесар), адначасова з 1893 член Бюро даўгот.
Науковая дзейнасцьПравіць
Навуковыя працы па тэорыі лікаў, алгебры, тапалогіі, тэорыях функцый, дыферэнцыяльных ураўненняў і імавернасцей, матэматычнай і тэарэтычнай фізіцы, нябеснай механіцы і касмагоніі, метадалогіі навуковага пазнання. Пабудаваў якасную тэорыю дыферэнцыяльных ураўненняў, распрацаваў тэорыю інтэгральных інварыянтаў і інш. Адкрыў аўтаморфныя функцыі ад адной камплекснай зменнай (1883) і распрацаваў іх тэорыю. Увёў асноўныя паняцці камбінаторнай тапалогіі, даў уласную інтэрпрэтацыю геаметрыі Лабачэўскага (1882). Вызначыў фігуры важкіх вадкасцей пры іх вярчэнні ва ўласным гравітацыйным полі, даказаў існаванне фігур раўнавагі, адрозных ад эліпсоіда-, кольца- і грушападобных і даследаваў іх устойлівасць. Незалежна ад А. Эйнштэйна развіў матэматычныя асновы спецыяльнай тэорыі адноснасці, увёў тэрмін «пераўтварэнні Лорэнца». Даследаваў праблемы цеплаправоднасці, электрамагнетызму, оптыкі, тэорыі пругкасці, тэорыі патэнцыялу.
Гісторыкі адносяць Анры Пуанкарэ да найвялікшых матэматыкаў усіх часоў. Ён лічыцца, разам з Гільбертам, адным з апошніх матэматыкаў-універсалаў (вучоных, здольных ахапіць усе матэматычныя вынікі свайго часу). Яго пяру належаць больш за 500 артыкулаў і кніг.
ПрацыПравіць
Асноўныя працы (гл. таксама Поўны спіс публікацый):
- Cours de physique mathématique, 1889—1892 (Курс матэматычнай фізікі ў 12 тамах на аснове яго лекцый у Сарбоне)
- Les methodes nouvelles de la mécanique céleste, t. 1—3. Р., 1892—97 (Новыя метады нябеснай механікі)
- Analysis situs, 1895 (так першапачаткова называлася тапалогія); у 1899—1902 гг. Пуанкарэ апублікаваў 5 змястоўных дадаткаў да гэтай піянерскай працы
- Calcul des probabilités, 1896 (Злічэнне імавернасцей, перавыдана ў 1912 і 1923 гг.)
- La Science et l’hypothèse, 1902 (Навука і гіпотэза)
- Valeur de la science, 1905 (Каштоўнасць навукі)
- Leçons de mécanique céleste, t. 1—3. P., 1905—1906 (Лекцыі па нябеснай механіцы)
- Théorie de Maxwell et les oscillations hertziennes, 1907 (Тэорыя Максвела і хвалі Герца)
- Science et méthode, 1908 (Навука і метад)
- Dernières Pensées, 1913 (Апошнія думкі, пасмяротна)
- Œuvres, t. 1—11, 1916—1956 (Працы, пасмяротна)
УзнагародыПравіць
- Залаты медаль Каралеўскага астранамічнага таварыства (1900).
- Медаль Кэтрын Брус (1911).
Ушанаванне памяціПравіць
Іменем Пуанкарэ названы кратар на адваротным баку Месяца.
Зноскі
- ↑ 1,0 1,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Jules Henry Poincare // Léonore database — ministère de la Culture. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ 3,0 3,1 Henri Poincaré // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ POINCARÉ Jules Henri // Comité des travaux historiques et scientifiques — 1834. Праверана 17 жніўня 2020.
- ↑ 5,0 5,1 5,2 www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
- ↑ https://www.landrucimetieres.fr/spip/spip.php?article964 Праверана 13 сакавіка 2020.
- ↑ LIBRIS — 2012. Праверана 24 жніўня 2018.
- ↑ 9,0 9,1 Матэматычная генеалогія — 1997.
- ↑ Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 2 мая 2018.
- ↑ Французская акадэмія — 1635. Праверана 8 чэрвеня 2022.
- ↑ NNDB — 2002. Праверана 2 мая 2018.
- ↑ 13,0 13,1 MacTutor History of Mathematics archive Праверана 2 мая 2018.
- ↑ NNDB — 2002.
ЛітаратураПравіць
- Пуанкарэ // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 2001. — Т. 13: Праміле — Рэлаксін. — С. 113. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13), ISBN 985-11-0035-8.
- Thibault Damour. Poincare, Relativity, Billiards and Symmetry // Symposium Henri Poincare, Proceedings. Solvay Workshops and Symposia. — 2004. — Vol. 2. — P. 159—184.
- Jean Mawhin. Henri Poincaré. A Life in the Service of Science // Notices of the AMS. — 2005. — Vol. 52. — № 9. — P. 1036—1044.
СпасылкіПравіць
- Анры Пуанкарэ на сайце Mac Tutor(англ.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 18 ліпеня 2010.
- Сямейны фотаархіў Пуанкарэ(фр.) . Архівавана з першакрыніцы 27 жніўня 2011. Праверана 22 верасня 2010.
Папярэднік: Сюлі-Прудом |
Анры Пуанкарэ Французская акадэмія, крэсла 24 1908—1912 |
Пераемнік: Альфрэд Капу |