Джон Уілкінс
Джон Уілкінс (Джон Вілкінс; англ.: John Wilkins, 14 лютага 1614—19 лістапада 1672) — брытанскі святар і палімат, адзін з заснавальнікаў Лонданскага Каралеўскага таварыства. Біскуп Чэстэра з 1668 г. да сваёй смерці.
Джон Уілкінс | |
---|---|
англ.: John Wilkins | |
Род дзейнасці | навуковец, багаслоў |
Дата нараджэння | 14 лютага 1614[1][2] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 19 лістапада 1672[4][1][…] (58 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Веравызнанне | англіканства[6] |
Жонка | Robina Cromwell[d] |
Альма-матар |
|
Член у | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Джон Уілкінс — адзін з нямногіх людзей, якія займалі пасады кіраўнікоў каледжаў і Оксфардскага, і Кембрыджскага ўніверсітэтаў. У складаных умовах грамадзянскай вайны і рэлігійнай канфрантацыі ў Англіі Уілкінс здолеў стабілізаваць абстаноўку ў Оксфардзе і прыняў удзел у стварэнні Лонданскага Каралеўскага таварыства.
З’яўляецца адным з заснавальнікаў натуральнай тэалогіі, сумяшчальнай з тагачаснай еўрапейскай навукай. Сярод прац Уілкінса найбольш вядомы яго «Вопыт пра сапраўдную сімволіку і філасофскую мову» (1668), у якім, сярод іншага, Уілкінс прапанаваў універсальную мову і дзесятковую сістэму мер, якая пасля стала асновай метрычнай сістэмы.
Зноскі
- ↑ а б John Wilkins // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ The Fine Art Archive — 2003. Праверана 1 красавіка 2021.
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994.
- ↑ MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ Complete Dictionary of Scientific Biography — Дэтройт: Charles Scribner's Sons, 2008. — ISBN 978-0-684-31559-1
- ↑ Deutsche Nationalbibliothek Record #118771922 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016.