Махамед Канатэ
Махамед Канатэ (фр.: Mohamed Konaté; нар. 12 снежня 1997) — івуарыйскі і буркінійскі футбаліст, нападнік расійскага клуба «Ахмат» з Грознага і нацыянальнай зборнай Буркіна-Фасо.
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
12 снежня 1997[1] (26 гадоў) |
|||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
Кот-д’Івуар Буркіна-Фасо |
|||||||||||||||||||||||||||
Рост | 190 см | |||||||||||||||||||||||||||
Вага | 80 кг | |||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Ахмат | |||||||||||||||||||||||||||
Нумар | 13 | |||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера
правіцьПачынаў кар’еру на радзіме ў клубе «Дэнгеле», у 2016 годзе трэніраваўся разам з малдаўскім «Саксанам», прымаючы ўдзел у таварыскіх матчах. У жніўні 2016 года быў заяўлены за расійскі «Урал». Аднак, у восеньскай частцы сезона правеў толькі 4 матчы ў Прэм’ер-лізе і адзін у Кубку Расіі, дзе адзначыўся голам. У лютым 2017 года пакінуў «Урал». Пазней далучыўся да латвійскага «Бабітэ», за які згуляў у адзіным матчы і забіў гол, а ўлетку 2017 года каманда была выключана з чэмпіянату Латвіі. У ліпені 2017 года разам з суайчыннікам Седрыкам Гагуа перайшоў у «Кайрат», стаў выступаць за моладзевую каманду «Кайрат-Акадэмія» ў Першай лізе.
У лістападзе 2017 года прыбыў на прагляд у беларускі клуб «Гомель», і пасля некалькіх збораў у лютым 2018 года падпісаў кантракт[2]. У складзе гомельскай каманды стаў трывалым іграком асновы, у 12 матчах забіў 2 галы. У чэрвені 2018 года перайшоў у армянскі клуб «Пюнік»[3].
У ліпені 2019 года далучыўся да дэбютанта расійскай Прэм’ер-лігі «Тамбова», аднак правёў за яго толькі два матчы і ўжо ў верасні таго ж года перайшоў у «Хімкі». У маі 2021 года па заканчэнні кантракта з «Хімкамі» падпісаў пагадненне з грозненскім «Ахматам».
Міжнародная кар’ера
правіцьМахамед быў народжаны ў Конга, але дзякуючы буркінійскаму паходжанню атрымаў магчымасць выступаць за нацыянальную зборную Буркіна-Фасо. Дэбютаваў у буркінійскай зборнай 9 кастрычніка 2020 года ў таварыскім матчы супраць Дэмакратычнай Рэспублікі Конга (3:0).
Дасягненні
правіцьЗноскі
- ↑ Mohamed Konaté // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Мохамед Конате стал игроком "Гомеля"
- ↑ "Гомель" объявил о переходе Конате в "Пюник"