Адкрыць галоўнае меню
Футбол
Лукаш Цясак
Lukáš Tesák1.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 8 сакавіка 1985(1985-03-08)[1] (34 гады)
Грамадзянства Сцяг Славакіі Славакія
Рост 175 см
Вага 71 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Сцяг Славакіі Пагронне
Нумар 5
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2004 — 2005 Сцяг Славакіі Дубніца 26 (7)
2006 — 2009 Сцяг Славакіі Жыліна 67 (1)
2007   Сцяг Славакіі Рымаўска Собата 13 (1)
2009 Сцяг Славакіі Сеніца 17 (1)
2010 Сцяг Славакіі Татран (Прэшаў) 11 (0)
2010 — 2012 Сцяг Украіны Зара (Луганск) 33 (0)
2012 — 2014 Сцяг Расіі Тарпеда (Масква) 71 (4)
2014 — 2015 Сцяг Расіі Арсенал (Тула) 42 (0)
2016 Сцяг Казахстана Кайрат (Алматы) 18 (1)
2016 Сцяг Расіі Арсенал (Тула) 12 (0)
2017 Сцяг Беларусі Гомель 13 (2)
2018 — Сцяг Славакіі Пагронне (Ж’яр-над-Гронам)
Нацыянальная зборная**
2015 — 2016 Сцяг Славакіі Славакія 4 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 студзеня 2018.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 12 жніўня 2017.

Лукаш Цясак (славацк.: Lukáš Tesák; нар. 8 сакавіка 1985, Ж’яр-над-Гронам, Славакія) — славацкі футбаліст, абаронца клуба «Пагронне» і былы ігрок нацыянальнай зборнай Славакіі.

Клубная кар’ераПравіць

Пачынаў прафесійную кар’еру ў складзе клуба «Дубніца», пазней гуляў у Славакіі за «Жыліну», «Рымаўску Собату», «Сеніцу» і «Татран». У складзе «Жыліны» двойчы станавіўся срэбраным прызёрам чэмпіянату Славакіі (2007/08, 2008/09).

У жніўні 2010 года падпісаў кантракт с луганскай «Зарой», стаўшы такім чынам першым славацкім футбалістам ва ўкраінскай Прэм’ер-лізе. За два сезоны правёў 33 матчы ў чэмпіянаце Украіны і 4 матчы ў Кубку, пасля чаго пакінуў клуб у якасці свабоднага агента.

У ліпені 2012 года перайшоў у маскоўскае «Тарпеда», якое тады выступала ў ФНЛ. Па выніках сезону 2013/14 дапамог камандзе выйсці ў Прэм’ер-лігу, сам быў прызнаны найлепшым абаронцам у сезоне ФНЛ. Пачынаў сезон 2014/15 у Прэм’ер-лізе ў складзе «Тарпеда», але хутка з-за фінансавых праблем пакінуў каманду і стаў іграком тульскага «Арсенала», які таксама толькі атрымаў месца ў Прэм’ер-лізе. Па выніках сезону 2014/15 «Арсенал» зноў вылецеў у ФНЛ, аднак абаронца застаўся ў камандзе.

У студзені 2016 года разарваў кантракт з «Арсеналам» і ў лютым стаў іграком казахстанскага «Кайрата», куды яго запрасіў галоўны трэнер Аляксандр Барадзюк, з якім Лукаш разам працаваў у маскоўскім «Тарпеда». 8 сакавіка 2016 года дэбютаваў у новай камандзе ў матчы за Суперкубак Казахстана супраць «Астаны», у серыі пенальці забіў вырашальны гол, чым прынёс трафей сваёй камандзе (0:0, па пенальці 5:4). У ліпені 2016 года з-за перавышэння колькасці легіянераў у камандзе быў адзаяўлены з «Кайрата» і неўзабаве вярнуўся ў тульскі «Арсенал». 30 кастрычніка 2016 года ў матчы з «Уфой» атрымаў траўму, з-за якой больш не з’яўляўся на полі, і ўзімку пакінуў каманду.

У ліпені 2017 года пасля прагляду падпісаў кантракт з беларускім клубам «Гомель»[2]. У складзе «Гомеля» замацаваўся на пазіцыі левага абаронцы. 18 лістапада 2017 года ў матчы з «Мінскам» (2:0) адзначыўся дублем.

У студзені 2018 года пакінуў гомельскі клуб[3] і неўзабаве далучыўся да клуба другога дывізіёна Славакіі «Пагронне»[4].

Міжнародная кар’ераПравіць

5 верасня 2015 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Славакіі ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы 2016 супраць Іспаніі (0:2).

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць