ФК Паперпрам Гомель

беларускі футбольны клуб

«Паперпрам» — беларускі футбольны клуб з горада Гомель, заснаваны ў 2016 годзе. У цяперашні час выступае ў Першай лізе чэмпіянату Беларусі.

Паперпрам Гомель
ФК Паперпрам Гомель.gif
Заснаваны 2016
Горад Гомель, Беларусь
Стадыён «Гомсельмаш»
Умяшчальнасць: 3000
Дырэктар Кірыл Яшчанка
Галоўны трэнер Аляксей Краўчанка
Чэмпіянат Першая ліга
2023 13 месца
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

Гісторыя

правіць

Каманда была заснавана ў 2016 годзе і спачатку выступала ў міні-футболе. У 2017 годзе «Паперпрам» заявіўся на чэмпіянат Гомеля і з першай спробы атрымаў у ім перамогу[1].

У канцы 2017 года стала вядома пра намер клуба заявіцца ў Другую лігу чэмпіянату Беларусі, і ў студзені 2018 года «Паперпрам» афіцыйна адправіў дакументы для ўдзелу[2]. У Другой лізе клуб стаў аўтсайдарам і ў сезоне 2018 заняў апошняе 15-е месца, атрымаўшы толькі дзве перамогі (у тым ліку адну тэхнічную) і двойчы згуляўшы ўнічыю.

У студзені 2019 года стала вядома, што новы сезон каманда пачне ў чэмпіянаце Гомельскай вобласці[3]. У сезоне 2020 «Паперпрам» вярнуўся на рэспубліканскі ўзровень[4].

У пачатку 2021 года «Паперпрам» абвясціў аб пераходзе на прафесійны ўзровень, запрасіў вопытных футбалістаў, многія з якіх выступалі ў Вышэйшай лізе. Каманда ставіла мэтай змагацца за выхад у Першую лігу, здолела выйсці ў плэй-оф Другой лігі, але саступіла там на стадыі 1/8 фіналу. Тым не меней, з-за адмовы некаторых клубаў «Паперпрам» працягваў прэтэндаваць на павышэнне, аднак у студзені 2022 года АБФФ паміж «Паперпрамам» і «Маладзечна» абрала для ўдзелу ў Першай лізе маладзечанскі клуб[5]. У лютым 2022 года, пасля таго як «Крумкачы» адмовіліся ад удзелу ў Першай лізе ў сезоне 2022, гомельскі клуб атрымаў прапанову далучыцца да Першай лігі, але вырашыў застацца ў Другой лізе[6].

У сезоне 2022, добра ўзмаціўшыся, клуб працягваў намагацца выйсці ў Першую лігу. Аднак, атрымаўшы ўпэўненую перамогу ў гомельскім дывізіёне Другой лігі, «Паперпрам» выбыў з далейшай барацьбы ўжо на стадыі 1/8 фіналу, саступіўшы па суме двух матчаў мінскім «Крумкачам». Тым не менш, АБФФ разглядала магчымасць павышэння каманды ў выпадку адмовы іншых патэнцыйных удзельнікаў Першай лігі. 16 лютага 2023 года «Паперпрам» быў дапушчаны да ліцэнзавання для ўдзелу ў Першай лізе[7], а 10 сакавіка разам з іншымі клубамі атрымаў ліцэнзію, такім чынам афіцыйна далучыўшыся да Першай лігі ў сезоне 2023[8]. Дэбютны сезон у Першай лізе прынёс камандзе 13-е месца з 17.

Дасягненні

правіць
  • Чэмпіён першынства горада турніру «Белая Русь» па міні-футболе 2016
  • Чэмпіён горада Гомеля па футболе 2017

Цяперашні склад

правіць

Станам на жнівень 2024 года[9].

Паз. Імя Нар.
16   Бр Канстанцін Рудзянок 1990
23   Бр Уладзіслаў Зярнаеў 2000
3   Аб Дзмітрый Дзенісенка 2001
4   Аб Сяргей Кружылін 2003
5   Аб Кірыл Ялагін 2002
8   Аб Аляксей Абрамаў 2000
79   Аб Сяргей Слепаў 1999
7   ПА Дзяніс Галенка 1996
9   ПА Эдуард Сімончык 1995
10   ПА Уладзіслаў Драпеза (у арэндзе з «Гомеля») 2001
Паз. Імя Нар.
14   ПА Арцём Жвірбля 2001
17   ПА Дзмітрый Халімончыкаў 1998
18   ПА Максім Васпукоў 1999
22   ПА Аляксандр Савіцкі (у арэндзе з «Гомеля») 2004
47   ПА Уладзімір Дуброўскі 2003
59   ПА Арцём Жаўнярэнка 2003
69   ПА Данііл Кавалёў 2001
91   ПА Арцём Міраеўскі 1999
95   ПА Дзмітрый Велісевіч 1995
19   Нап Дэні Макаеў 2001

Трэнерскі штаб

правіць

Статыстыка выступленняў

правіць

Чэмпіянат і Кубак Беларусі

правіць
Сезон Ліга М Г В Н П Галы Ачкі Кубак Заўвагі
2018 Другая (Д3) 15 28 2 2 24 20–96 8 1/64 фіналу
2019 Чэмпіянат Гомельскай вобласці (Д4)[10] 3 12 6 3 3 36–25 21
2020 Другая — Група B (Д3) 8 20 7 3 10 29–51 24 1/32 фіналу
Матчы за 15 месца 16 2 0 1 1 2–3
2021 Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) 2 14 11 2 1 41–5 35 1/128 фіналу
Другая — плэй-оф (Д3) 9-16 2 0 0 2 1–7
2022 Другая — Гомельскі дывізіён (Д3) 1 18 17 0 1 165–11 51 1/32 фіналу
Другая — плэй-оф (Д3) 9-16 2 0 1 1 0–1 Атрыманне месца ў Першай лізе
2023 Першая (Д2) 13 32 10 8 14 45–62 38 1/16 фіналу

Галоўныя трэнеры

правіць

Крыніцы

правіць
  1. ФК «Бумпром»: что из себя представляет гомельский новичок второй лиги (руск.). Паблік «Вторая лига» на vk.com (26 студзеня 2018). Праверана 1 снежня 2023.
  2. "Бумпром" отправил документы для участия во второй лиге (руск.). football.by (10 студзеня 2018). Праверана 1 снежня 2023.
  3. "Бумпром" в 2019 году не сыграет во второй лиге (руск.). football.by (22 студзеня 2019). Праверана 1 снежня 2023.
  4. Утвержден формат проведения чемпионата страны во второй лиге (руск.). football.by (6 красавіка 2020). Праверана 1 снежня 2023.
  5. Что такое "Бумпром"? И почему федерация выбрала не его, а "Молодечно"? (руск.). football.by (15 студзеня 2022). Праверана 1 снежня 2023.
  6. "Бумпром" отказался идти в первую лигу (руск.). football.by (4 лютага 2022). Праверана 1 снежня 2023.
  7. "Бумпром" допущен к лицензированию для участников первой лиги (руск.). football.by (16 лютага 2023). Праверана 1 снежня 2023.
  8. Футбол. "Нива", "Жодино-Южное", "Макслайн", "Бумпром" и еще 13 клубов получили лицензии первой лиги (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (10 сакавіка 2023). Архівавана з першакрыніцы 25 сакавіка 2023. Праверана 25 сакавіка 2023.
  9. От "Энергетика-БГУ" и "Белшины" до дублей. Заявки команд первой лиги (сезон-2024) (руск.). football.by (5 красавіка 2024). Праверана 9 красавіка 2024.
  10. Чемпионат Гомельской области 2019 (руск.). football.by. Праверана 1 снежня 2023.

Спасылкі

правіць