Дзмітрый Андрэевіч Велісевіч
Дзмітрый Велісевіч (нар. 9 лютага 1995, Мінск) — беларускі футбаліст, паўабаронца гомельскага «Паперпрама».
Поўнае імя | Дзмітрый Андрэевіч Велісевіч | |||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
9 лютага 1995[1] (29 гадоў) |
|||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||
Рост | 177 см | |||||||||||||||
Вага | 70 кг[1] | |||||||||||||||
Пазіцыя | паўабаронца | |||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||
Клуб | Паперпрам | |||||||||||||||
Нумар | 95 | |||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||
|
||||||||||||||||
|
Клубная кар’ера
правіцьЗ 2013 года пачаў выступаць у Другой лізе за адроджаны мінскі «Партызан». У сярэдзіне 2014 года, пасля таго як мінскі клуб зняўся з Другой лігі, перайшоў у «Маладзечна-2013»[3], а з 2015 года выступаў за «Ашмяны-БДУФК», дзе стаў адным з асноўных ігракоў. У 2016 і 2020 гадах выступаў за ашмянскую каманду ў Першай лізе.
З пачатку 2021 года трэніраваўся з бабруйскай «Белшынай» і ў лютым падпісаў кантракт з клубам[4]. У 2021 годзе гуляў пераважна ў стартавым складзе каманды, дапамог «Белшыне» па выніках сезона 2021 выйсці ў Вышэйшую лігу. У лютым 2022 года падоўжыў пагадненне з бабруйчанамі[5]. 20 сакавіка 2022 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць магілёўскага «Дняпра» (0:0), калі выйшаў у стартавым складзе і быў заменены ў другім тайме.
У лютым 2024 года пакінуў «Белшыну»[6], а ў сакавіку стаў іграком гомельскага «Паперпрама»[7].
Статыстыка выступленняў
правіцьСезон | Дывізіён | Клуб | Краіна | Матчы | Галы |
---|---|---|---|---|---|
2013 | Д3 | Партызан-МТЗ | 16 | 0 | |
2014 (1) | Д3 | Партызан-2002 | 5 | 0 | |
2014 (2) | Д3 | Маладзечна-2013 | 9 | 0 | |
2015 | Д3 | Ашмяны | 24 | 0 | |
2016 | Д2 | Ашмяны-БДУФК | 21 | 0 | |
2017 | Д3 | Ашмяны-БДУФК | 23 | 1 | |
2018 | Д3 | Ашмяны-БДУФК | 26 | 2 | |
2019 | Д3 | Ашмяны-БДУФК | 27 | 4 | |
2020 | Д2 | Ашмяны-БДУФК | 23 | 2 | |
2021 | Д2 | Белшына | 26 | 2 | |
2022 | Д1 | Белшына | 26 | 0 | |
2023 | Д1 | Белшына | 9 | 0 |
Крыніцы
правіць- ↑ а б http://fcbelshina.by/komanda/osnovnoy-sostav/49638-velisevich-d-a
- ↑ https://www.transfermarkt.com/dmitriy-velisevich/profil/spieler/731176
- ↑ 2-я лига. “Партизаны” разбежались (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (4 жніўня 2014). Архівавана з першакрыніцы 27 сакавіка 2022. Праверана 27 сакавіка 2022.
- ↑ Два экс-игрока "Ошмян-БГУФК" и российский защитник подписали контракты с "Белшиной" (руск.). football.by (15 лютага 2021). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ "Белшина" продлила соглашение с Велисевичем (руск.). football.by (7 лютага 2022). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Велисевич покинул "Белшину" (руск.). football.by (6 лютага 2024). Праверана 18 сакавіка 2024.
- ↑ Дмитрий Велисевич — игрок "Бумпрома" (руск.). football.by (18 сакавіка 2024). Праверана 22 сакавіка 2024.