Максім Іванавіч Санец

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Максім Санец)

Максім Санец (нар. 4 красавіка 1997, Тураў) — беларускі футбаліст, нападнік гомельскага «Паперпрама».

Футбол
Максім Санец
Поўнае імя Максім Іванавіч Санец
Нарадзіўся 4 красавіка 1997(1997-04-04)[1] (27 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 184 см[2]
Вага 82 кг[2]
Пазіцыя нападнік
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Паперпрам
Нумар 11
Клубная кар’ера[* 1]
2013—2015 Беларусь Гомель 20 (1)
2016—2017 Беларусь Крумкачы (Мінск) 19 (0)
2017—2019 Беларусь Тарпеда (Мінск) 15 (2)
2018—2019   Беларусь Лакаматыў (Гомель) 28 (7)
2019—2020 Беларусь Лакаматыў (Гомель) 14 (2)
2021 Беларусь Спадарожнік (Рэчыца) 5 (1)
2021 Беларусь Іслач (Мінскі раён) 8 (1)
2022 Беларусь Слуцк 12 (2)
2023— Беларусь Паперпрам (Гомель) 11 (3)
Нацыянальная зборная[* 2]
2016—2017 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 15 лютага 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 1 красавіка 2017

Клубная кар’ера правіць

З 2013 года стаў выступаць за дубль «Гомеля», дзе хутка здолеў замацавацца. 21 верасня 2014 года дэбютаваў у асноўнай камандзе гамяльчан у Вышэйшай лізе, выйшаўшы на замену на 80-й хвіліне матча з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ» (1:2).

У сезоне 2015 працягваў гуляць за дубль, выходзячы таксама ў асноўнай камандзе на замену ў канцы матча. 25 кастрычніка 2015 года забіў першы гол за «Гомель» у Вышэйшай лізе, паразіўшы браму «Слуцка» (выніковы лік 1:3).

У лютым 2016 года, пасля вылету «Гомеля» з Вышэйшай лігі, было абвешчана аб пераходзе Санца ў клуб «Крумкачы»[3]. У сталічным клубе стаў у асноўным выхадзіць на замену, выступаў за дубль. У кастрычніку 2016 года падоўжыў кантракт з «Крумкачамі» на тры гады[4]. У першай палове сезона 2017 выступаў у асноўным за дубль, за галоўную каманду згуляў у чатырох матчах. У ліпені 2017 года кантракт клуба з футбалістам быў разарваны[5], і неўзабаве той стаў іграком сталічнага «Тарпеда»[6]. У складзе «Тарпеда» стаў у асноўным выхадзіць на замену.

У 2018 годзе, пасля таго як «Тарпеда» атрымала месца ў Вышэйшай лізе, стаў у асноўным гуляць за дубль. У ліпені 2018 года быў аддадзены ў арэнду гомельскаму «Лакаматыву»[7], дзе замацаваўся ў стартавым складзе. У пачатку 2019 года, вярнуўшыся з арэнды, стаў рыхтавацца да новага сезона з «Тарпеда», аднак у лютым зноў быў аддадзены ў арэнду ў «Лакаматыў»[8]. У жніўні 2019 года «Тарпеда» спыніла існаванне, нападнік стаў іграком «Лакаматыва» на трывалай аснове. У красавіку 2020 года па выніках канфлікту з гомельскім клубам быў дыскваліфікаваны на месяц і абвешчаны свабодным агентам[9]. Пасля гэтага прыблізна год прапусціў з-за службы ў арміі.

У красавіку 2021 года далучыўся да рэчыцкага «Спадарожніка». Дэбютаваў за каманду 29 мая 2021 года ў матчы з гродзенскім «Нёманам» (2:2), адзначыўшыся голам. У далейшым замацаваўся ў стартавым складзе рэчычан. У ліпені 2021 года, пасля таго як «Спадарожнік» зняўся з Вышэйшай лігі, перайшоў у «Іслач»[10], дзе пераважна выхадзіў на замену.

У студзені 2022 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Іслач»[11] і неўзабаве стаў іграком «Слуцка»[12], дзе пераважна выхадзіў на замену. У лістападзе 2022 года па пагадненні бакоў разарваў кантракт са слуцкім клубам[13].

У лютым 2023 года папоўніў склад гомельскага «Паперпрама»[14]. У лютым 2024 года падоўжыў кантракт з клубам[15].

Міжнародная кар’ера правіць

10 жніўня 2016 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі ў таварыскім матчы супраць Малдовы (1:1).

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2013 дубль Гомель   6 0
2014 Д1 Гомель   5 0
2015 Д1 Гомель   15 1
2016 Д1 Крумкачы   15 0
2017 (1) Д1 Крумкачы   4 0
2017 (2) Д2 Тарпеда   14 2
2018 (1) Д1 Тарпеда   1 0
2018 (2) Д2 Лакаматыў   14 5
2019 Д2 Лакаматыў   27 4
2020 (пач.) Д2 Лакаматыў   1 0
2021 (1) Д1 Спадарожнік   5 1
2021 (2) Д1 Іслач   8 1
2022 Д1 Слуцк   12 2
2023 Д2 Паперпрам   11 3

Крыніцы правіць

  1. Maksim Sanets // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б https://vk.com/photo-121879905_457250624
  3. "Гомель" объявил о переходе Максима Санца в "Крумкачы" (руск.). football.by (25 лютага 2016). Праверана 15 лютага 2024.
  4. Максим Санец на три года продлил контракт с "Крумкачами" (руск.). football.by (12 кастрычніка 2016). Праверана 15 лютага 2024.
  5. "Крумкачы" расторгли контракты с Санцом и Одеоибо (руск.). football.by (17 ліпеня 2017). Праверана 15 лютага 2024.
  6. Корсак и Санец перешли в минское «Торпедо» (руск.). by.tribuna.com.
  7. "Торпедо" отдало Санца в аренду (руск.). football.by (24 ліпеня 2018). Праверана 15 лютага 2024.
  8. Санец продолжит играть за "Локомотив" (руск.). football.by (4 лютага 2019). Праверана 15 лютага 2024.
  9. Форвард гомельского «Локомотива» Санец дисквалифицирован и стал свободным агентом (руск.). by.tribuna.com.
  10. Санец перешел в "Ислочь" (руск.). football.by (17 ліпеня 2021). Праверана 15 лютага 2024.
  11. Четыре игрока покинули "Ислочь" (руск.). football.by (14 студзеня 2022). Праверана 15 лютага 2024.
  12. Максим Санец перешел в "Слуцк" (руск.). football.by (28 студзеня 2022). Праверана 15 лютага 2024.
  13. "Слуцк" расторг контракты с Санцом и Заробековым (руск.). football.by (15 лістапада 2022). Праверана 15 лютага 2024.
  14. Гомза и Санец стали игроками "Бумпрома" (руск.). football.by (22 лютага 2023). Праверана 15 лютага 2024.
  15. Максим Санец продлил контракт с "Бумпромом" (руск.). football.by (5 лютага 2024). Праверана 15 лютага 2024.