Ігар Мікалаевіч Заяц

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Ігар Заяц)

Ігар Заяц (нар. 8 студзеня 1999, Мінск) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Гомель».

Футбол
Ігар Заяц
Поўнае імя Ігар Мікалаевіч Заяц
Нарадзіўся 8 студзеня 1999(1999-01-08)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 181 см
Вага 85 кг[1]
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гомель
Нумар 16
Клубная кар’ера[* 1]
2017—2022 Беларусь Дынама (Мінск) 0 (0)
2019   Беларусь Смалявічы 25 (0)
2020—2021   Беларусь Гомель 42 (0)
2022   Беларусь Слуцк 13 (0)
2023 Беларусь Слуцк 20 (1)
2024— Беларусь Гомель
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 17 студзеня 2024.

Клубная кар’ера правіць

Пачынаў займацца футболам у МТЗ-РІПА, пазней трапіў у структуру мінскага «Дынама», дзе з 2017 года выступаў за дубль. У лютым 2019 года быў аддадзены ў арэнду клубу «Смалявічы», дзе стаў трывалым іграком стартавага складу, дапамог камандзе выйсці ў Вышэйшую лігу.

У лютым 2020 года на правах арэнды далучыўся да «Гомеля»[2]. У гомельскім клубе таксама замацаваўся ў аснове і дапамог яму вярнуцца ў элітны дывізіён. Па заканчэнні арэнды ў снежні 2020 года пакінуў «Гомель»[3], у пачатку 2021 года трэніраваўся з дублем «Дынама», а ў лютым 2021 года зноў быў арандаваны гомельскім клубам[4]. 13 сакавіка 2021 года дэбютаваў у Вышэйшай лізе ў матчы першага тура супраць брэсцкага «Руха» (1:1), правёўшы на полі ўсе 90 хвілін. У далейшым працягваў выступаць у стартавым складзе, пазней стаў часам выхдзіць на замену. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды вярнуўся ў «Дынама»[5]. У першай палове 2022 года трэніраваўся з асноўнай камандай дынамаўцаў, але выхадзіў на поле толькі ў дублі.

У ліпені 2022 года быў аддадзены ў арэнду ў «Слуцк»[6], дзе хутка замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў слуцкі клуб[7], аднак у студзені 2023 года, пакінуўшы «Дынама», падпісаў паўнавартаснае пагадненне са «Слуцкам»[8].

У студзені 2024 года па заканчэнні кантракта пакінуў «Слуцк»[9] і неўзабаве стаў іграком «Гомеля»[10].

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2017 дубль Дынама   12 1
2018 дубль Дынама   24 4
2019 Д2 Смалявічы   25 0
2020 Д2 Гомель   19 0
2021 Д1 Гомель   23 0
2022 (1) дубль Дынама   3 0
2022 (2) Д1 Слуцк   13 0
2023 Д1 Слуцк   20 1

Крыніцы правіць

  1. а б в https://sfc-slutsk.by/person/408
  2. Футбол. "Гомель" арендовал у минского "Динамо" двух игроков (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (25 лютага 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 лютага 2022. Праверана 6 мая 2021.
  3. Возвращение Янсане: Беларусь или Казахстан? (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (14 снежня 2020). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2021.
  4. "Гомель" объявил о продолжении сотрудничества с Зайцем (руск.). football.by (22 лютага 2021). Праверана 17 студзеня 2024.
  5. Арендованные игроки «Гомеля» вернулись в расположение своих клубов (руск.). Афіцыйны сайт «Гомеля» (30 лістапада 2021). Праверана 17 студзеня 2024.
  6. Минское "Динамо" отдало в аренду трех игроков (руск.). football.by (1 ліпеня 2022). Праверана 17 студзеня 2024.
  7. Четверо футболистов покинуло "Слуцк" (руск.). football.by (3 снежня 2022). Праверана 17 студзеня 2024.
  8. Заяц и Яцкевич продлили контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (5 студзеня 2023). Праверана 17 студзеня 2024.
  9. Покинул клуб. (руск.). Афіцыйны сайт «Слуцка» (3 студзеня 2024). Праверана 17 студзеня 2024.
  10. Экс-игрок "Слуцка" вернулся в "Гомель" (руск.). football.by (8 студзеня 2024). Праверана 17 студзеня 2024.