Уладзіслаў Аляксандравіч Яцкевіч

беларускі футбаліст
(Пасля перасылкі з Уладзіслаў Яцкевіч)

Уладзіслаў Яцкевіч (нар. 29 верасня 1998) — беларускі футбаліст, абаронца клуба «Гомель».

Футбол
Уладзіслаў Яцкевіч
Поўнае імя Уладзіслаў Аляксандравіч Яцкевіч
Нарадзіўся 29 верасня 1998(1998-09-29)[1] (25 гадоў)
Грамадзянства  Беларусь
Рост 190 см
Вага 85 кг[2]
Пазіцыя абаронца, паўабаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Беларусь Гомель
Нумар 17
Маладзёжныя клубы
2011—2014 Беларусь Шахцёр (Салігорск)
Клубная кар’ера[* 1]
2015—2017 Беларусь Смаргонь 46 (3)
2018 Беларусь Баранавічы 9 (0)
2018—2019 Беларусь Смаргонь 18 (0)
2019—2022 Беларусь Нёман (Гродна) 12 (0)
2021   Беларусь Смаргонь 26 (1)
2022   Беларусь Слуцк 6 (0)
2023 Беларусь Слуцк 0 (0)
2023 Беларусь Смаргонь 12 (0)
2024— Беларусь Гомель
Нацыянальная зборная[* 2]
2019—2020 Беларусь Беларусь (да 21) 3 (0)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 26 студзеня 2024.
  2. Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 15 кастрычніка 2020

Клубная кар’ера правіць

Выхаванец ДЮСШ горада Смаргонь, дзе займаўся да 12 гадоў. Пазней быў запрошаны ў салігорскі «Шахцёр», выступаў за юнацкія каманды клуба. У 2015 годзе вярнуўся ў «Смаргонь», за якую стаў гуляць у Першай лізе, пераважна выходзячы на замену. У сакавіку 2017 года падоўжыў кантракт са смаргонскім клубам[3]. У сезоне 2017 замацаваўся ў стартавым складзе і стаў адным з асноўных ігракоў смаргонцаў.

З пачатку 2018 года трэніраваўся ў складзе «Баранавічаў», з трэнерам гэтага клуба Іванам Крутавым працаваў у салігорскім «Шахцёры». У лютым 2018 года падпісаў кантракт з баранавіцкім клубам[4], аднак ужо ў ліпені таго ж года вярнуўся ў «Смаргонь»[5].

У ліпені 2019 года стала вядома, што Уладзіслаў пакідае смаргонскі клуб і працягне кар’еру ў гродзенскім «Нёмане»[6]. У жніўні афіцыйна перайшоў у гродзенскі клуб, падпісаўшы трохгадовы кантракт[7]. У Вышэйшай лізе дэбютаваў 16 жніўня 2019 года, выйшаўшы на замену ў канцы сустрэчы супраць «Іслачы» (1:1). Выступаў пераважна за дубль гродзенцаў, у асноўнай камандзе звычайна зрэдку выхадзіў на замену.

У лютым 2021 года на правах арэнды далучыўся да «Смаргоні»[8]. Стаў трывалым іграком стартавага складу, але не выратаваў каманду ад вылету ў Першую лігу. У лістападзе 2021 года па заканчэнні арэнды пакінуў «Смаргонь»[9].

У студзені 2022 года пачаў трэніравацца з «Нёманам»[10]. З лютага знаходзіўся на праглядзе ў «Слуцку», які ў сакавіку арандаваў абаронцу[11]. У пачатку сезона выхадзіў на поле ў складзе слуцкай каманды, а з мая выбыў з-за траўмы і больш не гуляў. У снежні 2022 года па заканчэнні арэнды пакінуў слуцкі клуб[12], Аднак тады ж скончыўся і кантракт з «Нёманам», і ў студзені 2023 года абаронца падпісаў паўнавартаснае пагадненне са «Слуцкам»[13]. У сезоне 2023 згуляў за слуцкі клуб толькі ў адным матчы Кубка Беларусі, і ў чэрвені 2023 года па пагадненні бакоў пакінуў «Слуцк»[14].

У ліпені 2023 года стаў іграком «Смаргоні»[15]. У снежні 2023 года пакінуў клуб[16].

У студзені 2024 года папоўніў склад «Гомеля»[17].

Міжнародная кар’ера правіць

8 чэрвеня 2019 года дэбютаваў у моладзевай зборнай Беларусі, калі выйшаў у стартавым складзе ў адборачным матчы чэмпіянату Еўропы супраць Гібралтара (10:0) і быў заменены ў другім тайме.

Статыстыка выступленняў правіць

Сезон Дывізіён Клуб Краіна Матчы Галы
2015 Д2 Смаргонь   10 0
2016 Д2 Смаргонь   8 0
2017 Д2 Смаргонь   28 3
2018 (1) Д2 Баранавічы   9 0
2018 (2) Д2 Смаргонь   7 0
2019 (1) Д2 Смаргонь   11 0
2019 (2) Д1 Нёман   6 0
2020 Д1 Нёман   6 0
2021 Д1 Смаргонь   26 1
2022 Д1 Слуцк   6 0
2023 (1) Д1 Слуцк   0 0
2023 (2) Д1 Смаргонь   12 0

Грамадзянская пазіцыя правіць

Пасля жорсткага разгону акцый пратэстаў, выкліканых масавымі фальсіфікацыямі на прэзідэнцкіх выбарах 2020 года, збіцця і катаванняў затрыманых пратэстоўцаў, разам з 92 іншымі беларускімі футбалістамі выступіў з асуджэннем гвалту ў Беларусі[18].

Крыніцы правіць

  1. Vladislav Yatskevich // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б http://sfc-slutsk.by/person/397
  3. Яцкевич и Гончарук продлили контракты со «Сморгонью» (руск.). by.tribuna.com.
  4. ФК «Барановичи» подписал контракты с атакующим полузащитником и нападающим (руск.)(недаступная спасылка). intex-press.by (15 лютага 2018). Архівавана з першакрыніцы 1 жніўня 2021.
  5. Яцкевич вернулся в "Сморгонь" (руск.). football.by (27 ліпеня 2018). Праверана 12 снежня 2023.
  6. Владислав Яцкевич перешел из "Сморгони" в "Неман" (руск.). football.by (26 ліпеня 2019). Праверана 12 снежня 2023.
  7. "Неман" объявил о подписании контракта с хавбеком молодежной сборной Беларуси (руск.). football.by (11 жніўня 2019). Праверана 12 снежня 2023.
  8. "Сморгонь" арендовала у "Немана" Владислава Яцкевича (руск.). football.by (16 лютага 2021). Праверана 12 снежня 2023.
  9. Семь арендованных игроков покидают "Сморгонь" (руск.). football.by (29 лістапада 2021). Праверана 12 снежня 2023.
  10. В "Немане" и брестском "Динамо", которые сыграли вничью, ряд игроков на просмотре (руск.). football.by (22 студзеня 2022). Праверана 12 снежня 2023.
  11. "Слуцк" арендовал Яцкевича у "Немана" (руск.). football.by (4 сакавіка 2022). Праверана 12 снежня 2023.
  12. Четверо футболистов покинуло "Слуцк" (руск.). football.by (3 снежня 2022). Праверана 12 снежня 2023.
  13. Заяц и Яцкевич продлили контракты со "Слуцком" (руск.). football.by (5 студзеня 2023). Праверана 12 снежня 2023.
  14. Владислав Яцкевич покинул "Слуцк" (руск.). football.by (29 чэрвеня 2023). Праверана 12 снежня 2023.
  15. Владислав Яцкевич подписал контракт со "Сморгонью" (руск.). football.by (12 ліпеня 2023). Праверана 12 снежня 2023.
  16. Яцкевич покинул "Сморгонь" (руск.). football.by (12 снежня 2023). Праверана 12 снежня 2023.
  17. Экс-защитник "Сморгони" перешел в "Гомель" (руск.). football.by (25 студзеня 2024). Праверана 26 студзеня 2024.
  18. 93 беларускія футбалісты выступілі з асуджэннем гвалту ВІДЭА . Наша Ніва (12 верасня 2020). Праверана 12 снежня 2023.

Спасылкі правіць