Павел Шаўроў

беларускі футбаліст

Павел Шаўроў (нар. 29 студзеня 1971 , Мінск) — беларускі футбаліст, нападаючы.

Футбол
Павел Шаўроў
Нарадзіўся 29 студзеня 1971(1971-01-29) (53 гады)
Грамадзянства Сцяг Беларусі Беларусь
Пазіцыя нападаючы
Клубная кар’ера[* 1]
1991 Гомсельмаш (Гомель) 17 (1)
1992 Нёман (Стоўбцы) 14 (10)
1992—1995 Дынама-93 Мінск 93 (45)
1996—1997 Дынама Мінск 39 (9)
1998 Дынама-93 Мінск 11 (8)
1998—1999 Шахцёр (Салігорск) 32 (13)
2000—2001 Маладзечна-2000 23 (13)
2001 Рудзенск 14 (7)
2002 Баранавічы 4 (3)
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Гульнявая кар’ера правіць

Прафесійную кар’еру пачаў у 1991 годзе ў «Гомсельмашы». У наступным годзе 14 матчаў правёў за «Нёман» са Стоўбцаў. З 1992 па 1995 гады выступаў за «Дынама-93», у якім у сезоне 1994/95, забіўшы 19 галоў, стаў лепшым бамбардзірам нацыянальнага чэмпіянату. Выступаў за салігорскі «Шахцёр» і «Маладзечна-2000». У 2002 годзе завяршыў кар’еру, выступаючы за «Баранавічы»[1][2][3].

Зноскі

Спасылкі правіць