Гідэон Баа (нар. 1 кастрычніка 1991) — ганскі футбаліст, абаронца казахстанскага клуба «Шахцёр» з Караганды.

Футбол
Гідэон Баа
Gideon-Baah.jpg
Агульная інфармацыя
Нарадзіўся 1 кастрычніка 1991(1991-10-01)[1] (28 гадоў)
Грамадзянства Flag of Ghana.svg Гана
Рост 184 см
Вага 73 кг
Пазіцыя абаронца
Інфармацыя пра клуб
Клуб Казахстан Шахцёр
Нумар 3
Кар’ера
Клубная кар’ера*
2009 — 2013 Гана Асантэ Катока (Кумасі) 30 (2)
2013 Фінляндыя Хонка (Эспа) 29 (2)
2014 — 2015 Фінляндыя ХІК (Хельсінкі) 41 (2)
2016 — 2017 Злучаныя Штаты Амерыкі Нью-Ёрк Рэд Булз 9 (2)
2016 — 2017   Злучаныя Штаты Амерыкі Нью-Ёрк Рэд Булз II 6 (0)
2018 Казахстан Кайрат-А (Алматы) 7 (1)
2018 Беларусь Гомель 11 (1)
2019 Фінляндыя Хонка (Эспа) 19 (1)
2020 — Казахстан Шахцёр (Караганда)
Нацыянальная зборная**
2015 Гана Гана 1 (0)

* Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца
толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў, адкарэктавана станам на 30 студзеня 2020.

** Колькасць гульняў і галоў за нацыянальную зборную ў
афіцыйных матчах, адкарэктавана станам на 22 верасня 2018.

Клубная кар’ераПравіць

Пачынаў кар’еру на радзіме, дзе выступаў за клуб «Асантэ Катока». У пачатку 2013 года на правах арэнды далучыўся да фінскага клуба «Хонка», здолеў сабе праявіць і неўзабаве падпісаў трывалы кантракт. Па выніках сезона 2013 быў прызнаны найлепшым абаронцам Вейкаўслігі. У лютым 2014 года перайшоў у ХІК, якому дапамог стаць чэмпіёнам Фінляндыі і выйсці ў групавы этап Лігі Еўропы.

У лютым 2016 года далучыўся да клуба амерыканскай МЛС «Нью-Ёрк Рэд Булз», аднак з-за траўм гуляў няшмат, выступаў таксама за рэзервовую каманду. У лютым 2018 года перайшоў у казахстанскі клуб «Кайрат», стаў выступаць за яго другую каманду «Кайрат-А», якую пакінуў у маі таго ж года.

У ліпені 2018 года стаў іграком беларускага клуба «Гомель»[2], дзе замацаваўся ў аснове. У студзені 2019 года стала вядома, што абаронца пакінуў каманду па заканчэнні кантракта[3].

Неўзабаве пасля зыходу з «Гомеля» вярнуўся ў «Хонку», дзе пачынаў еўрапейскую кар’еру[4]. У студзені 2020 года перайшоў у карагандзінскі «Шахцёр».

Міжнародная кар’ераПравіць

13 кастрычніка 2015 года дэбютаваў у нацыянальнай зборнай Ганы, выйшаўшы на замену ў канцы таварыскага матча супраць Канады.

ДасягненніПравіць

Зноскі

СпасылкіПравіць