Аляксандр Іванавіч Макась
Аляксандр Макась (нар. 8 кастрычніка 1991, Мінск) — беларускі футбаліст, нападнік клуба «Іслач».
Поўнае імя | Аляксандр Іванавіч Макась | ||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Нарадзіўся |
8 кастрычніка 1991[1][2] (29 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 180 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 72 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | нападнік | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Нумар | 27 | ||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Кар’ераПравіць
КлубнаяПравіць
Выхаванец спартыўнай школы мінскага МТЗ-РІПА (пазней перайменаванага ў «Партызан»). З 2009 года выступаў у асноўнай камандзе, дзе застаўся і пасля вылету «Партызана» з Вышэйшай лігі па выніках сезона 2010. У сезоне 2011 дапамог мінчанам вярнуцца ў эліту, забіўшы 19 мячоў.
У студзені 2012 года перайшоў у «Мінск», але не змог замацавацца ў асноўным складзе. У ліпені 2012 года атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У лютым 2013 года праходзіў прагляд у мазырскай «Славіі», але ў выніку вярнуўся ў Мінск.
Сезон 2013 пачаў у складзе фарм-клуба «Мінск-2», у ліпені быў пераведзены ў асноўную каманду, але зноў не змог замацавацца ў аснове. У снежні 2013 года падоўжыў кантракт з «Мінскам».
У сезоне 2014, пасля зыходу з клуба Рамана Васілюка і Леаніда Ковеля, стаў нарэшце асноўным нападнікам мінчан. Паспяхова праявіў сябе ў гэтай ролі, забіўшы за сезон 14 мячоў і стаўшы такім чынам другім бамбардзірам чэмпіянату пасля Мікалая Януша. У снежні 2015 года разарваў кантракт з «Мінскам»[3].
У лютым 2016 года прыбыў на прагляд у казахстанскі «Іртыш»[4]. У двух таварыскіх матчах за «Іртыш» адзначыўся двума галамі, але ў выніку не дамовіўся аб умовах кантракта і накіраваўся ў стан іншага клуба з Казахстана — «Атырау»[5], з якім неўзабаве падпісаў кантракт[6]. У сезоне 2016 забіў толькі 1 гол у 24 матчах за «Атырау».
У студзені 2017 года прыбыў на прагляд у «Тарпеда-БелАЗ» і ў выніку падпісаў кантракт з клубам[7]. Пачынаў сезон у якасці аднаго з асноўных нападнікаў жодзінцаў, адзначаўся галамі ў першых чатырох турах чэмпіянату, аднак пазней стаў часцей толькі выхадзіць на замену. Па заканчэнні сезона ў лістападзе 2017 года пакінуў «Тарпеда-БелАЗ»[8].
Са студзеня 2018 года знаходзіўся на праглядзе ў мінскім «Дынама», з якім у лютым падпісаў кантракт[9]. Спачатку нярэдка з’яўляўся ў стартавым складзе каманды, аднак пазней у сувязі з траўмамі стаў часцей выхадзіць на замену.
У снежні 2018 года пакінуў «Дынама» па заканчэнні кантракта[10] і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»[11], дзе замацаваўся ў якасці аднаго з асноўных нападнікаў. З мая па ліпень 2019 года не гуляў з-за траўмы, пасля вярняў месца ў стартаым складзе. З 10 галамі ў чэмпіянаце Беларусі стаў другім бамбардзірам каманды ў сезоне. У студзені 2020 года падоўжыў кантракт з «Іслаччу»[12]
МіжнароднаяПравіць
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
У сакавіку 2015 года быў упершыню выкліканы ў нацыянальную зборную Беларусі[13]. Дэбютаваў у зборнай 30 сакавіка 2015, выйшаўшы ў стартавым складзе ў таварыскім матчы супраць Габона[14].
ДасягненніПравіць
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2018
- У спісе 22 найлепшых футбалістаў чэмпіянату Беларусі: 2014
Зноскі
- ↑ Aleksandr Makas // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Alyaksandr Makas // FBref.com
- ↑ Александр Макась покинул "Минск"
- ↑ Макась проходит просмотр в «Иртыше»
- ↑ Александр Макась покинул расположение "Иртыша" и присоединился к "Атырау"
- ↑ Александр Макась подписал контракт с "Атырау"
- ↑ Александр Макась стал игроком "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Девять футболистов покинули "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Макась стал игроком минского "Динамо"
- ↑ Макась покинул минское "Динамо"
- ↑ Александр Макась пополнил ряды "Ислочи"
- ↑ Макась продлил контракт с "Ислочью"
- ↑ Форвард "Минска" Александр Макась вызван в сборную вместо травмированного Максима Жавнерчика
- ↑ Беларусь - Габон. Горбунов, Януш и Макась дебютируют в национальной сборной
СпасылкіПравіць
- Профіль на сайце transfermarkt.com (англ.)
- Статыстыка на сайце National Football Teams (англ.)
- Статыстыка на сайце footballfacts.ru (руск.)
- Профіль на сайце by.tribuna.com (руск.)
- Профіль на сайце soccerway.com (руск.)
- Статыстыка на сайце UEFA.com (руск.)
- Профіль на сайце teams.by (руск.)
- Профіль на сайце pressball.by (руск.)