Павел Васілевіч Кірыльчык
Павел Кірыльчык (нар. 4 студзеня 1981, Мінск) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе ў трэнерскім штабе расійскага клуба «Тарпеда» з Масквы.
Агульная інфармацыя | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Поўнае імя | Павел Васілевіч Кірыльчык | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
4 студзеня 1981[1][2][…] (43 гады) |
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства | Беларусь | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 187 см | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 82 кг | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца, паўабаронца | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб | Тарпеда (Масква) | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Клубная кар’ера
правіцьПачаў кар’еру ў мінскім «Тарпеда-МАЗ», пасля доўгі час гуляў ва Украіне. У 2010 годзе перайшоў у клуб «Мінск», з якім выйграў бронзу чэмпіянату 2010. Потым год гуляў за казахстанскі «Кайрат».
У студзені 2012 года вярнуўся ў Беларусь, падпісаўшы кантракт з «Гомелем». У сезоне 2012 з’яўляўся на полі нерэгулярна, але стаў адзіным іграком асноўнага складу, які застаўся ў клубе на наступны сезон. Сезон 2013 распачынаў як цэнтральны абаронца, але потым стаў выкарыстоўвацца як апорны паўабаронца. У ліпені 2013 года, пасля зыходу з «Гомеля» Сяргея Канцавога, стаў капітанам каманды.
У пачатку сезона 2014 быў пазбаўлены капітанства, а ў канцы красавіка 2014 года галоўны трэнер Аляксей Мяркулаў увогуле перавёў Кірыльчыка ў дубліруючы склад. Пасля прызначэння ў маі 2014 года галоўным трэнерам Уладзіміра Гольмака вярнуўся ў аснову і замацаваўся на пазіцыі апорнага паўабаронцы. У снежні 2014 года пакінуў гомельскі клуб па заканчэнні кантракта[3].
У лютым 2015 года падпісаў кантракт з мікашэвіцкім «Гранітам», які па выніках сезона 2014 вярнуўся ў Вышэйшую лігу[4]. У складзе «Граніта» стаў асноўным апорным паўабаронцам. У ліпені 2016 года з-за фінансавых праблем «Граніта» разарваў кантракт з клубам і неўзабаве папоўніў склад «Іслачы»[5]. Спачатку гуляў у аснове «Іслачы», але ў верасні атрымаў траўму і выбыў да канца сезона. У студзені 2017 года падоўжыў кантракт з клубам[6]. У красавіку і маі 2017 года адсутнічаў з-за траўмы, пазней замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.
У ліпені 2018 года пакінуў «Іслач»[7] і неўзабаве стаў іграком магілёўскага «Дняпра»[8]. Спачатку трывала гуляў у аснове магіляўчан, пазней з-за траўмы страціў месца ў складзе. У снежні 2018 года пакінуў магілёўскі клуб[9].
У студзені 2019 года далучыўся да дзяржынскага «Арсенала»[10], дзе замацаваўся ў складзе, стаў капітанам каманды, а таксама гуляючым трэнерам.
Міжнародная кар’ера
правіцьЗгуляў у некалькіх матчах за моладзевую і нацыянальную зборныя на працягу 2002—2006.
Трэнерская кар’ера
правіцьУ верасні 2020 года, пасля адстаўкі Сяргея Ясковіча, быў прызначаны выканаўцам абавязкаў галоўнага трэнера «Арсенала» да канца сезона[11]. Тады ж спыніў выступы ў якасці футбаліста. У сезоне 2021 ужо стаў паўнамоцным галоўным трэнерам каманды і вывеў яе ў Вышэйшую лігу, аднак па выніках сезона 2022 «Арсенал» вярнуўся ў Першую лігу. У снежні 2022 года па пагадненні бакоў пакінуў дзяржынскі клуб[12].
З лета 2023 года стаў працаваць трэнерам у расійскай юнацкай школе «Майстар-Сатурн» з Маскоўскай вобласці[13], дзе працаваў да снежня 2023 года. У студзені 2024 года ўвайшоў у трэнерскі штаб маскоўскага «Тарпеда»[14].
У жніўні 2023 года атрымаў трэнерскую ліцэнзію катэгорыі PRO[15].
Дасягненні
правіць- Бронзавы прызёр чэмпіянату Украіны: 2005/2006
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі: 2010
- Уладальнік Суперкубка Беларусі: 2012
Крыніцы
правіць- ↑ Pavel Kirilchik // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Pavel Kirylchyk // FBref
- ↑ Футбол. Николай Романюк и Павел Кирильчик покидают "Гомель" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (4 снежня 2014). Архівавана з першакрыніцы 27 чэрвеня 2015.
- ↑ Дмитрий Климович и Павел Кирильчик стали игроками "Гранита" (руск.). football.by (12 лютага 2015). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Павел Кирильчик подписал контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (20 ліпеня 2016). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Павел Кирильчик еще на сезон продлил контракт с "Ислочью" (руск.). football.by (28 студзеня 2017). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Осипенко, Близнюк и Кирильчик покинули "Ислочь" (руск.). football.by (11 ліпеня 2018). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Павел Кирильчик продолжит карьеру в "Днепре" (руск.). football.by (20 ліпеня 2018). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ 11 футболистов покинули "Днепр" (руск.). football.by (4 снежня 2018). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ В Беларуси появится новый футбольный клуб – «Арсенал» из Дзержинска. С командой уже тренируются Вячеслав Глеб и Осипенко (руск.). by.tribuna.com.
- ↑ Яскович покинул пост главного тренера "Арсенала" (руск.). football.by (8 верасня 2020). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Футбол. Павел Кирильчик покинул пост главного тренера дзержинского "Арсенала" (руск.)(недаступная спасылка). pressball.by (2 снежня 2022). Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2022. Праверана 3 студзеня 2023.
- ↑ В "Сатурне" пополнение белорусской тренерской диаспоры (руск.). football.by (24 ліпеня 2023). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Павел Кирильчик вошел в тренерский штаб московского "Торпедо" (руск.). football.by (17 студзеня 2024). Праверана 26 студзеня 2024.
- ↑ Радьков, Челядинский, Горовцов и еще 16 тренеров стали обладателями лицензий PRO (руск.). football.by (14 жніўня 2023). Праверана 26 студзеня 2024.