Сяргей Уладзіміравіч Канцавы
Сяргей Канцавы (нар. 21 чэрвеня 1986, Гомель) — беларускі футбаліст (абаронца) і трэнер. У цяперашні час працуе ў трэнерскім штабе клуба «Іслач».
![]() | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Сяргей Уладзіміравіч Канцавы | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нарадзіўся |
21 чэрвеня 1986[1][2][…] (37 гадоў) |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Рост | 190 см | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Вага | 87 кг[3] | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | абаронца | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра клуб | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клуб |
![]() |
||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Пасада | трэнер | ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Трэнерская кар’ера | |||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера правіць
Пачаў кар’еру ў мінскім РВАРы, потым гуляў за «Дынама». Не праходзіў у аснову сталічнага клуба, аддаваўся ў арэнды, а ў 2009 перайшоў у жодзінскае «Тарпеда». Улетку 2010 года стаў іграком «Гомеля», а неўзабаве і капітанам. Прывёў гомельскі клуб да перамогі ў Кубку Беларусі і да бронзавых медалёў чэмпіянату. У пачатку 2012 года перайшоў у казахскі «Табол». У студзені 2013 года вярнуўся ў «Гомель»[4] і зноў стаў капітанам.
У ліпені 2013 года падпісаў кантракт з мінскім «Дынама» да канца 2015 года[5]. У мінскім клубе хутка замацаваўся на пазіцыі цэнтральнага абаронцы.
У сезоне 2014, аднак, страціў месца ў стартавым складзе, бо асноўнымі цэнтральнымі абаронцамі дынамаўцаў сталі Сяргей Паліцевіч і Умару Бангура. Часам, пры выкарыстанні схемы з трыма цэнтральнымі абаронцамі, таксама гуляў у аснове, а з верасня 2014 года, калі Бангура атрымаў траўму, зноў стаў трывала з’яўляцца ў аснове. У сезоне 2015 зноў страціў месца ў складзе, з’яўляўся на полі эпізадычна. У снежні 2015 года па заканчэнні кантракта пакінуў клуб[6].
У студзені 2016 года далучыўся да складу «Белшыны»[7], дзе стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У ліпені 2016 года вярнуўся ў мінскае «Дынама»[8], дзе таксама неўзабаве замацаваўся ў стартавым складзе. У снежні 2016 года пакінуў «Дынама»[9].
У лютым 2017 года стаў іграком узбекскага клуба «Нефтчы»[10]. У чэрвені 2017 года пакінуў «Нефтчы»[11]. Неўзабаве далучыўся да «Гомеля», з якім у ліпені падпісаў кантракт[12] і зноў стаў асноўным цэнтральным абаронцам. У снежні 2017 года пакінуў «Гомель»[13].
У студзені 2018 года падпісаў кантракт з жодзінскім «Тарпеда-БелАЗ»[14]. У сезоне 2018 з’яўляўся на полі нерэгулярна, толькі з кастрычніка замацаваўся ў стартавым складзе. У студзені 2019 года па заканчэнні кантракта пакінуў жодзінскі клуб[15] і неўзабаве стаў іграком «Іслачы»[16], дзе ў 2019—2020 гадах быў асноўным абаронцам.
У студзені 2021 года пакінуў «Іслач»[17]. Неўзабаве стаў трэніравацца з «Крумкачамі», а пазней далучыўся да «Мінска», з якім у лютым падпісаў кантракт[18]. Быў трывалым іграком стартавага складу, толькі ў ліпені і з кастрычніка на выхадзіў на поле. У снежні 2021 года па заканчэнні кантракта пакінуў сталічны клуб[19].
У лютым 2022 года стаў іграком наваполацкага «Нафтана»[20], дзе трывала гуляў у стартавым складзе, быў капітанам каманды. У чэрвені 2022 года перайшоў у дзяржынскі «Арсенал»[21], дзе таксама замацаваўся ў аснове.
Міжнародная кар’ера правіць
Гуляў за моладзевую зборную Беларусі.
Трэнерская кар’ера правіць
У снежні 2022 года, завяршыўшы кар’еру, увайшоў у трэнерскі штаб «Іслачы»[22][23].
Дасягненні правіць
- Чэмпіён Беларусі: 2004
- Срэбраны прызёр чэмпіянату Беларусі (5): 2005, 2006, 2007, 2014, 2015
- Бронзавы прызёр чэмпіянату Беларусі (3): 2011, 2013, 2016
- Уладальнік Кубка Беларусі: 2011
- Пераможца Першай лігі чэмпіянату Беларусі: 2010
Зноскі
- ↑ Sergey Kontsevoj // Transfermarkt — 2000. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Syarhey Kantsavy // FBref.com
- ↑ https://www.pressball.by/footballstat/sergey_kontsevoi/
- ↑ Сергей Концевой вернулся в «Гомель»
- ↑ Футбол. Сергей Концевой подписал контракт с минским «Динамо»
- ↑ Игорь Воронков и Сергей Концевой покидают минское "Динамо"
- ↑ Матвеенко, Булыга, Комаровский, Хачатурян и еще пять игроков подписали контракты с "Белшиной"
- ↑ Минское "Динамо" объявило о подписании Сергея Концевого и возвращении из аренды Сергея Карповича
- ↑ Концевой, Челядинский и Габовда покидают минское "Динамо"
- ↑ Терентий Луцевич, Сергей Концевой и Дмитрий Комаровский стали игроками ферганского "Нефтчи"
- ↑ Комаровский, Луцевич и Концевой покинули "Нефтчи"
- ↑ Сергей Концевой подписал контракт с "Гомелем"
- ↑ Сергей Концевой покинул "Гомель"
- ↑ Сергей Концевой стал игроком "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Четыре игрока покинули "Торпедо-БелАЗ"
- ↑ Сергей Концевой стал игроком "Ислочи"
- ↑ Концевой и Янушкевич расстались с "Ислочью"
- ↑ Сергей Концевой заключил соглашение с "Минском"
- ↑ Сергей Игнатович и еще четыре игрока расстались с "Минском"
- ↑ "Нафтан" подписал контракты с Драбатовичем, Саем и Сергеем Концевым
- ↑ Сергей Концевой сменил "Нафтан" на "Арсенал"
- ↑ Роман Киренкин и Сергей Концевой присоединились к тренерскому штабу "Ислочи" (руск.). football.by (19 снежня 2022). Праверана 3 студзеня 2023.
- ↑ Сергей Концевой и Роман Киренкин пополнили тренерский штаб "Ислочи" (руск.). football.by (3 студзеня 2023). Праверана 3 студзеня 2023.